Удзельнiкам Гульняў ХХІХ Алiмпiяды ў Пекiне
Удзельнiкам Гульняў ХХІХ Алiмпiяды ў Пекiне
Дарагiя сябры! Алiмпiйскiя гульнi — галоўная падзея ў спартыўным жыццi планеты. Восьмы раз у iх будзе ўдзельнiчаць нацыянальная каманда нашай маладой суверэннай дзяржавы. Папярэднiя выступленнi беларускiх алiмпiйцаў былi паспяховымi: 56 спартсменаў сталi прызёрамi Гульняў, заваяваўшы 53 алiмпiйскiя медалi. Гэта — добры паказчык. Упэўнены, што на Гульнях у Пекiне вы зможаце дасягнуць высокiх вынiкаў i папоўнiце скарбонку алiмпiйскiх узнагарод. Працягнеце славу легендарных беларускiх спартсменаў i ўпiшаце новыя яркiя старонкi ў летапiс мiжнароднага алiмпiйскага руху. Падтрымаеце прэстыж айчыннага спорту, замацаваўшы Беларусь у лiку наймацнейшых спартыўных сусветных дзяржаў. Перамога на алiмпiйскiх арэнах — гэта лепшая вiзiтная картка краiны i прадмет асаблiвай гордасцi для ўсiх беларусаў. Дзяржава надае вялiзную ўвагу развiццю спорту. Будуюцца цудоўныя сучасныя спартыўныя аб’екты. Заняткі спортам становяцца ўсё больш папулярнымі сярод моладзi. I тое, што гэты год аб’яўлены Годам здароўя, таксама сведчыць аб яго значнай ролi ў нашым грамадстве. Вам, паважаныя алiмпiйцы, аказаны гонар прадстаўляць рэспублiку на Гульнях ХХIХ Алiмпiяды ў Пекiне. Гэта пачэсна i адказна. Мы верым у вас. I спадзяёмся, што мэтанакiраванасць, упартасць, працавiтасць, сiла волi i майстэрства дапамогуць вам дасягнуць вяршынi Алiмпа. Жадаю моцнага здароўя, бадзёрасцi i ўпэўненасцi ў перамозе. Удачы вам! Алiмпiйскiя гульнi — галоўная падзея ў спартыўным жыццi планеты. Восьмы раз у iх будзе ўдзельнiчаць нацыянальная каманда нашай маладой суверэннай дзяржавы. Папярэднiя выступленнi беларускiх алiмпiйцаў былi паспяховымi: 56 спартсменаў сталi прызёрамi Гульняў, заваяваўшы 53 алiмпiйскiя медалi. Гэта — добры паказчык. Упэўнены, што на Гульнях у Пекiне вы зможаце дасягнуць высокiх вынiкаў i папоўнiце скарбонку алiмпiйскiх узнагарод. Працягнеце славу легендарных беларускiх спартсменаў i ўпiшаце новыя яркiя старонкi ў летапiс мiжнароднага алiмпiйскага руху. Падтрымаеце прэстыж айчыннага спорту, замацаваўшы Беларусь у лiку наймацнейшых спартыўных сусветных дзяржаў. Перамога на алiмпiйскiх арэнах — гэта лепшая вiзiтная картка краiны i прадмет асаблiвай гордасцi для ўсiх беларусаў. Дзяржава надае вялiзную ўвагу развiццю спорту. Будуюцца цудоўныя сучасныя спартыўныя аб’екты. Заняткі спортам становяцца ўсё больш папулярнымі сярод моладзi. I тое, што гэты год аб’яўлены Годам здароўя, таксама сведчыць аб яго значнай ролi ў нашым грамадстве. Вам, паважаныя алiмпiйцы, аказаны гонар прадстаўляць рэспублiку на Гульнях ХХIХ Алiмпiяды ў Пекiне. Гэта пачэсна i адказна. Мы верым у вас. I спадзяёмся, што мэтанакiраванасць, упартасць, працавiтасць, сiла волi i майстэрства дапамогуць вам дасягнуць вяршынi Алiмпа. Жадаю моцнага здароўя, бадзёрасцi i ўпэўненасцi ў перамозе. Удачы вам! Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь, Прэзiдэнт Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зварот Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Прэзiдэнта Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта Рэспублiкi Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. |
|