21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Лошыцы на месцы гістарычнага помніка пабудуюць муляж

26.08.2009 12:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адзіны ў Менску зялёны парк без атракцыёнаў зьбіраюцца перабудаваць.

Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч б’е ў званы: Менгарвыканкам даў дазвол на земляныя і будаўнічыя працы на тэрыторыі Лошыцкага парка. Чыноўніцкі загад распаўсюджваецца на 10 гектараў тэрыторыі. Ляндшафт зьменіцца цалкам.Ад вялікага пладовага саду застанецца толькі кавалачак.

У Лошыцкім парку ля Дома культуры Менскага тонкасуконнага камбінату бульдозэры ўжо валяць дрэвы і выразаюць урадлівы грунт. На супрацьлеглым баку землярыйная тэхніка засыпае былы стаў - запруду на рэчцы для вадзянога млына…

Беларускія гісторыкі і краязнаўцы называюць шматпакутным Лошыцкі парк. Знаўцы спасылаюцца, што яшчэ ў 1863 годзе, пасьля задушэньня паўстаньня Кастуся Каліноўскага, былі забароненыя набажэнствы ў філіяльным касьцёле Каралішчавіцкай каталіцкай парафіі. Колішнія прыгажосьць гэтага будынку захавалася толькі на акварэлі мастака Юзафа Пешкі. Напачатку XIX стагодзьдзя ён пабачыў васьміграньнік з шатровым дахам, завершаны шлемападобным купалам. Забудоўшчыкі бажніцы - спадкаемцы роду памешчыкаў Прушынскіх - зрабілі тут фамільны склеп для пахаваньня гаспадароў Лошыцы.

У 1930-я гады савецкія бязбожнікі парушылі сьвятое месца. Захаваліся пісьмовыя сьведчаньні, што сьвінцовыя саркафагі пераплавілі для акумулятараў мясцовай МТС, а ў самім памяшканьні сталі захоўваць сельскагаспадарчыя прылады беларускага аддзяленьня Ўсесаюзнага інстытута расьлінаводства. Савецкія сэлекцыянэры ў той час займалі парк і сад, у якіх на панскай спадчыне праводзілі свае навуковыя экспэрымэнты.

У пэрыяд сталінскіх рэпрэсій ля Лошыцы ў Чорным Яры чуліся выстралы і стогны людзей. Пра пахаваньні нагадвае драўляны крыж з надпісам "Пакутнікам за Беларусь". Прасачыліся таксама зьвесткі, што за шыльдай сельгасустановы ў сядзібе праходзіла абучэньне дывэрсійная група чэкістаў для падпольнай дзейнасьці на тэрыторыі Заходняй Беларусі.

У 1941 годзе, калі Менск захапілі фашысты, Лошыцкую сядзібу акупіравала вярхушка нямецкіх уладаў на чале з менскім абласным камісарам Фрайтага. І зноў пад шатрамі дрэў узьняўся дэман сьмерці. Як сьведчылі мясцовыя старажылы, фашысты звозілі на аўтамашынах у парк па 20-30 чалавек, пераважна габрэяў. А беларусак - маці і дачку Чыжэўскіх, а таксама Надзю Майсееву павесілі пасьля двух месяцаў катаваньняў. Гэтыя жанчыны са штату прыслугі падазраваліся як выканаўцы партызанскага заданьня падкласьці мінуў адну зь печаў для тэрарыстычнага акту.

Пасьля вайны шматпакутны Лошыці парк яшчэ больш пакрываўся павуціньнем запусьценьня. Ва ўцалелых пабудовах жылі працаўнікі саўгаса. Пры іх тут адбываліся ўзгараньні, народ расьпілоўваў для качагарак нават пладовыя дрэвы.

Толькі напрыканцы 1980-х гадоў на хвалі нацыянальнага адраджэньня былая сядзіба атрымала статус помніка сядзіба-паркавай культуры. Бяспамятства паволі пачало адступаць. Добраўпарадкаваны пасадкі над Сьвіслаччу, аздароўленая ліпавая алея, ачышчаная сетка паркавых сьцяжынак.

Найбольш каштоўным архітэктурным аб’ектам у Лошыцкім парку зьўляецца сядзібны дом. Але ён цяпер - у аварыйным стане. На ўваходзе - замок і шыльда з надпісам аб забароне на ўваход. Раней існавала шмат прапаноў аб рэстаўрацыі пакояў, кафэльных печак і каміноў, лесьвічак, ажурных вокнаў. Ва ўлады Менска на гэты не хапала грошай. Цяпер жа аб’яўлена, што гістарычны сядзібны дом будзе разабраны, а на яго месцы збудуюць муляж…





Первоисточник:
Все новости за день
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзіны ў Менску зялёны парк без атракцыёнаў зьбіраюцца перабудаваць.Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч б’е ў званы: Менгарвыканкам даў дазвол на земляныя і будаўнічыя працы на тэрыторыі Лошыцкага парка.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика