21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

БНФ прызвалі ў войска

26.08.2009 12:30 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Заўтра лідэр арганізацыі Алесь Каліта адпраўляецца на тэрміновую службу ў вайсковую часьць №30151, што месьціцца ў горадзе Фаніпаль. На бліжэйшыя паўтара году Каліта будзе жаўнерам войскаў супрацьпаветранай абароны.

Каліта не адзіны актывіст "Моладзі БНФ", які трапіў на летні прызыў. На службу таксама адпраўляюцца Юры Дзяшук, ва ўнутраныя войскі ў Менску, Зьміцер Бяляеў — войскі сувязі ў Горадні, Фёдар Чаранкоў з Мазыру. Франака Вячорку і Антона Каліноўскага прызыўныя камісіі прызналі нягоднымі да армейскіх будняў.

Сам Алесь Каліта кажа: "Шкада, што не змагу быць гэты час тут, дапамагаць сваім таварышам у змаганьні. Разам з тым, я маю ідэі чым заняцца ў войску. Найперш хачу правесьці экспэртызу вайсковых статутаў адносна міжнародных дакумэнтаў, якія падпісвала Беларусь. Буду патрабаваць, каб загады аддавалі па‑беларуску".

Франак Вячорка выказаў ідэю стварэньня адмысловага сайту "Нашы ў войску", дзе зьмяшчаліся навіны з тых часьцей, дзе служаць прадстаўнікі дэмакратычнага руху.

Дарэчы, учора Алесь Каліта перадаў паўнамоцтвы старшыні "Моладзі БНФ" свайму намесьніку Ільлі Богдану. "Ільля прымае старшынства ня ў самыя лёгкія часы", — кажа А.Каліта.

Нагадаем, што Ільля Богдан адседзеў 10 сутак у сьледчым ізалятары па падазрэньні ў датычнасьці да выбуху 4 ліпеня. Хаця яго і вызвалілі, але хлопец па‑ранейшаму праходзіць па гэтай справе.

Чарговы зьезд "Моладзі БНФ" мусіць адбыцца 19 кастрычніка, дзе будзе абранае новае кіраўніцтва арганізацыі.





Первоисточник:
Все новости за день
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заўтра лідэр арганізацыі Алесь Каліта адпраўляецца на тэрміновую службу ў вайсковую часьць №30151, што месьціцца ў горадзе Фаніпаль.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика