21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Замест яблыневага саду ў Лошыцкім парку будзе дзіцячая пляцоўка

26.08.2009 12:30 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лёс яблыневага саду, які складае паўночную частку Лошыцкага парку, вырашаны. Паводле праекта, складзенага прадпрыемствам "Мінскпраект" і зацверджанага ўсімі інстанцыямі, на яго месцы пабудуюць вялізную дзіцячую пляцоўку.
Вось што распавёў Еўрарадыё начальнік майстэрні ландшафтнай архітэктуры і дызайна ПКУП "Мінскпраект" Уладзімір Мірошчанка:

Уладзімір Мірошчанка: "Знішчаецца частка саду, якому 50 гадоў і які, будзем казаць так, нікому не патрэбны. Па гэтым месцы праходзіць пешаходная сувязь і будуецца дзіцячы гарадок з услонамі і малымі архітэктурнымі формамі. І больш нічога!"

Пра тое, што сад не ўяўляе аніякай каштоўнасці, за апошні час мне давялося чуць і ад супрацоўнікаў прадпрыемства "Мінскзеленбуд", што працуюць у Лошыцкім парку, і ад гісторыкаў. У гэтым упэўнены і старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч:

Антон Астаповіч: "Яблыневы сад - гэта сапраўды познія насаджэнні, якія рабіліся ў 50-я гады ХХ стагоддзя. Таму пад статус гісторыка-культурнай спадчыны… Увогуле, нічога гістарычнага з гэтым садам не звязана. Праўда, у чарговы раз: у нас у Мінску не так шмат зялёных насаджэнняў. І калі гэты сад будзе знішчацца пад забудову, нават гэтых яблыневых насаджэнняў будзе шкада".

Як ні дзіўна, адзіныя, хто бачыць у яблыневым садзе не толькі экалагічную, але і гістарычную каштоўнасць, - гэта селекцыянеры з РУП "Інстытут пладаводства". Паводле Зоі Казлоўскай, якая ўзначальвае аддзел селекцыі пладовых культур згаданага інстытута, сад у сваіх сучасных памерах закладаўся ў сярэдзіне 1920-х, то бок каля 80 гадоў таму. І гэтая праца вялася не на пустым месцы: сад існаваў побач з сядзібай Прушынскіх як мінімум з канца XIX стагоддзя:

Зоя Казлоўская: "Пэўным дрэвам там дзвесце - не дзвесце, але гадоў сто дык дакладна".

Навуковай каштоўнасці сад у Лошыцы не мае - уся калекцыя гатункаў перанесеная на тэрыторыю інстытута ў Самахвалавічы. Але…

Зоя Казлоўская: "Для гісторыкаў гэта каштоўна. Калі дрэвы яшчэ растуць, калі яны ў добрым стане, дык можна было б зрабіць дызайн з выкарыстаннем асобных экэмпляраў. Таксама, як у ландшафтным дызайне выкарыстоўваюцца асобныя экзэмпляры дуба, грэцкага арэха і іншых раслінаў".

З тым, што ў яблыневым садзе ёсць каштоўныя дрэвы, Уладзімір Мірошчанка катэгарычна не згодны:

Мікалай Карняйчук: "Але кажуць, што ў садзе ёсць яблыні, якім больш за сто гадоў".
Уладзімір Мірошчанка: "Брэшуць! У нас ёсць навуковы кіраўнік, які адсочвае ўсе гэтыя пытанні. Перад тым, як прайсці экспертызу гэтага аб'екта, мы ўзгаднілі яго з усімі інстанцыямі".

Персанажы з апошніх дыялогаў п'есы "Вішнёвы сад" Антона Чэхава чуюць удалечыні гук сякеры, якая стучыць па дрэве. Грукатанне бульдозераў, якія будуць знішчаць яблыневы сад у Лошыцы, болем у сэрцах адчуе шмат хто з мінчукоў. Сярод іх - мастачка Ніка Сандрос, якая 21 ліпеня правяла першую акцыю ў абарону парку і сядзібы.

Ніка Сандрос: "Для мяне Лошыцкі парк - гэта адзінае спакойнае месца ў вялікім горадзе, у сталіцы, дзе можна бавіць час на траве, сярод дрэваў. Такога месца больш няма".





Первоисточник: Еўрапейскае радыё для Беларусі
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лёс яблыневага саду, які складае паўночную частку Лошыцкага парку, вырашаны.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика