Нашым венам — рух і холад
Нашым венам — рух і холад
На стан вянознага краватоку могуць негатыўна ўздзейнiчаць некалькi фактараў. Таму асобам з хранiчнай вянознай недастатковасцю неабходна правiльна арганiзаваць сваё паўсядзённае жыццё. Рэжым працы i адпачынку. Пазбягайце працяглых статычных нагрузак: не стойце i не сядзiце падоўгу. Кожныя 20—30 хвiлiн рабiце па 10—15 пераступанняў з пяткi на насок, што спрыяе паляпшэнню вянознага краватоку за кошт скарачэння iкраножных мышцаў. На працягу дня кожныя 2—3 гадзiны рэкамендуецца 10—15 хвiлiнны адпачынак у гарызантальным становiшчы з крыху прыўзнятымi нагамi. Падчас сядзення варта трымаць ногi выпрамленымi. Пазбягайце працяглых статычных нагрузак: не стойце i не сядзiце падоўгу. Кожныя 20—30 хвiлiн рабiце па 10—15 пераступанняў з пяткi на насок, што спрыяе паляпшэнню вянознага краватоку за кошт скарачэння iкраножных мышцаў. На працягу дня кожныя 2—3 гадзiны рэкамендуецца 10—15 хвiлiнны адпачынак у гарызантальным становiшчы з крыху прыўзнятымi нагамi. Падчас сядзення варта трымаць ногi выпрамленымi.Асобам з хранiчнай вянознай недастатковасцю нельга працаваць пры высокай тэмпературы паветра, маецца на ўвазе, у пякарнях, гарачых цэхах заводаў i iнш. Можна параiць перапынак у рабоце падчас найбольш спякотных дзённых гадзiн дня. Часцей трэба хадзiць пешшу, у спакойным тэмпе — па 2—3 км, часцей узнiмацца па лесвiцы. У час начнога адпачынку ногi павiнны знаходзiцца прыўзнятымi на 15—20 см. Гэтага становiшча варта трымацца падчас прагляду тэлевiзара, чытання кнiг i г.д. Лазнi i саўны процiпаказаныя. Давядзецца пазбягаць i працяглага знаходжання на сонцы. Пасля любых цеплавых уздзеянняў неабходна забяспечыць уздзеянне холадам. Лепей за ўсё — плаваць у басейне цi ў моры. Што датычыцца спорту, то такiм пацыентам процiпаказаны трэнажоры з падняццем цяжкасцяў, не падыходзяць iм футбол, баскетбол, валейбол, вялiкi тэнiс, горныя лыжы, адзiнаборствы. Лепш за ўсё падыходзiць плаванне. Язда на веласiпедзе i хада на лыжах таксама спрыяльна адбiваюцца на стане вянознага краватоку. Асаблiвасцi харчавання. Паказана дыета з нiзкiм утрыманнем солi, вострых страў. Неабходна абмежаваць смажаную ежу, ужываць больш зяленiва, агароднiны i садавiны, у якiх шмат карыснага для капiляраў вiтамiну С. Вiтамiн А актывiзуе мясцовы iмунiтэт, спрыяе зажыўленню трафiчных язваў i нават папярэджвае гэтыя працэсы. Вiтамiн Е служыць стабiлiзатарам клетачных мембран, стымулюе рэакцыi клетачнага i гумаральнага iмунiтэту. Даказана, што дэфiцыт такога мiкраэлемента, як цынк прыпыняе рэгенерацыю мяккiх тканак. Вялiкае значэнне ў дадзеным выпадку маюць жалеза i медзь. Па гэтай прычыне асобам з хранiчнай вянознай недастатковасцю рэкамендуецца ўжываць вiтамiнна-мiнеральныя комплексы. Паказана дыета з нiзкiм утрыманнем солi, вострых страў. Неабходна абмежаваць смажаную ежу, ужываць больш зяленiва, агароднiны i садавiны, у якiх шмат карыснага для капiляраў вiтамiну С. Вiтамiн А актывiзуе мясцовы iмунiтэт, спрыяе зажыўленню трафiчных язваў i нават папярэджвае гэтыя працэсы. Вiтамiн Е служыць стабiлiзатарам клетачных мембран, стымулюе рэакцыi клетачнага i гумаральнага iмунiтэту. Даказана, што дэфiцыт такога мiкраэлемента, як цынк прыпыняе рэгенерацыю мяккiх тканак. Вялiкае значэнне ў дадзеным выпадку маюць жалеза i медзь. Па гэтай прычыне асобам з хранiчнай вянознай недастатковасцю рэкамендуецца ўжываць вiтамiнна-мiнеральныя комплексы.Вядучая рубрыкi Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На стан вянознага краватоку могуць негатыўна ўздзейнiчаць некалькi фактараў. Таму асобам з хранiчнай вянознай недастатковасцю неабходна правiльна арга |
|