Купон, "зайчык", рубель...
Купон, "зайчык", рубель...
15 гадоў таму — у лiпенi 1993 года — Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь на падставе пастановы Прэзiдыума Вярхоўнага Савета i Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прыняў рашэнне аб вывадзе з абароту савецкiх грошай i ўвядзеннi новых грашовых знакаў. Фактычна з гэтага часу разлiковыя бiлеты, якiя людзi ў той час называлi "зайчыкамi" (на банкноце вартасцю 1 рубель узору 1992 года быў адлюстраваны менавiта гэты звярок), сталi адзiным законным плацежным сродкам у наяўным абарачэннi. Варта ўзгадаць, што напачатку — у студзенi 1992 года — у рэспублiцы была ўведзена купонная сiстэма. Агульнасавецкая грашовая сiстэма тады пачала развальвацца, i абаранiць унутраны рынак тавараў i прадуктаў харчавання былi заклiканы купоны: пры куплi любога тавару сума ў рублях суправаджалася купонамi на суму тавару. А яшчэ праз пяць месяцаў у абарачэннi з’явiлiся разлiковыя бiлеты, якiя "хадзiлi" на тэрыторыi нашай краiны разам з асноўнай грашовай адзiнкай — рублём. У той час разлiковыя бiлеты разглядалiся як дадатковы плацежны сродак: iмi выплачвалася частка зарплаты, а адзiн "зайчык" прыроўнiваўся да дзесяцi рублёў. Купоны сцерлiся з памяцi, а на рукi людзям пачалi выдаваць "вавёрак", "зайчыкаў" i г.д., намiналам 0,5, 1, 3, 5, 10, 25, 50 i 100, што адпавядала 5, 10, 30, 50, 100, 250, 500, 1000 рублёў. Да вываду з абароту савецкiх грошай пачалi праводзiцца i аперацыi з безнаяўнымi беларускiмi рублямi: на грашовыя сродкi на карэспандэнцкiм рахунку Беларусi ў Цэнтральным банку Расii, што былi выручаны айчыннымi суб’ектамi гаспадарання ад продажу тавараў i паслуг, можна было ажыццяўляць плацяжы расiйскiм прадпрыемствам за пастаўленыя тавары i аказаныя паслугi. — Цяпер мы маем стабiльную нацыянальную валюту, курс якой прагназуецца на працяглы час, — гаворыць начальнiк упраўлення iнфармацыi Нацыянальнага банка Беларусi Анатоль Драздоў. — Мы аб’яўляем курс загадзя — за паўтара года наперад, i вытрымлiваем параметры. Такiм чынам, беларускi рубель як нацыянальная валюта адбыўся. Наш рубель усё шырэй выкарыстоўваецца i ў разлiках за пастаўленую прадукцыю, хоць, безумоўна, хацелася б, каб ён прымяняўся часцей. Насельнiцтва таксама робiць свой выбар на карысць беларускага рубля: узгадаю, што 64 працэнты ўкладаў грамадзян у банках размешчаны менавiта ў нацыянальнай валюце. Акрамя таго, сёлета склалася iстотнае станоўчае сальда па гандлi насельнiцтва наяўнай валютай: людзi сталi больш яе прадаваць, чым купляць, гэта значыць, яны пакiдаюць сабе рублi як больш прывабны, чым СКВ, аб’ект зберажэння. Ігар ШЧУЧЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15 гадоў таму — у лiпенi 1993 года — Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь на падставе пастановы Прэзiдыума Вярхоўнага Савета i Савета Мiнiстраў Рэспуб |
|