Асвейскі архіпелагЦі варта смуткаваць, што наша радзіма не мае прамога выхаду да мора? У глабальным ці палітычным сэнсе, вядома, прыемна быць марской дзяржавай. Ну а ў рэальным жыцці дастаткова трошкі рамантыкі і летуценнасці. На мой погляд, такія рысы дужа прывабныя ў гаспадароў «крайняй поўначы» – у верхнядзвінцаў. Многія на поў-ным сур’ёзе запэўніваюць, што ў іх ёсць сваё мора. І адрас называюць — Асвейскае. Гэтак, пэўна, сібіракі лічаць свой любімы Байкал морам, а не возерам. Дык не станем спрачацца і мы з верхня-дзвінцамі. Бо калі вы бывалі на Асвейскім возеры, то самі дзівіліся на яго веліч і бязмежжа. Мяне запэўнівалі, што даўжыня яго больш за 11 км, а шырыня каля 5 км, а месцамі да 7,5 і 8 км. Берагоў з яго сярэ-дзіны не бачна. Чым не мора? Прашу прабачэння за такі геаграфічны экскурс. На першы погляд ён не мае адносін да нашай празаічнай размовы. Толькі вы і тут памыляецеся, калі так думаеце. Справа ў тым, што менавіта гарадскі пасёлак Асвея і аднайменнае возера для спажывецкай кааперацыі з’яўляюцца калі не «залатым дном», то, бясспрэчна, салідным «манетным дваром». І ў гэтым я яшчэ больш упэўніўся ў час гутаркі з першым намеснікам старшыні Верхнядзвінскага райспажыўтаварыства Ірынай Тамашэвіч. Калі адкінуць прэч другасныя дэталі, то Асвейскі край цяпер перажывае сапраўдны росквіт. Гэта адчуваецца ва ўсёй інфраструктуры, чаго і патрабуе статус аграгарадка. А ў адносінах спажыўкааперацыі найбольш уражваюць аб’екты гандлю і грамадскага харчавання. Такім і перад сталіцай не сорамна. Нават у канцы мінулага стагоддзя пра такія перамены і марыць не маглі. Мякка кажучы, Асвея лічылася «цьмутараканню». Ад самога Верхнядзвінска чатыры дзесяткі кіламетраў, ад Віцебска – усе дзве сотні. А пра сталіцу ўжо і размову не вядзём. І вось літаральна за апошнія гады і на Асвейшчыне «сталічны дух, сталіцай пахне». Прычым у добрым сэнсе. Калі неверагодна прыгожы ландшафт спалучаецца з лепшымі дасягненнямі «еўрапеізацыі». Самы час далучыцца да развіцця агратурызму. І кааператары, жартам кажучы, тут трымаюць нос па ветры. У пачатку лета ў г.п. Асвея адкрылася шыкоўнае кафэ. Назва яму адпаведная — «Жамчужына». Паводле тлумачэння Ірыны Тамашэвіч, у рэканструкцыю старажытнага будынка ўкладзена 300 мільёнаў рублёў. Сродкі немалыя, але яны абавязкова акупяцца. Рызыка апраўданая. Справа ў тым, што Асвея і яе возера і дагэтуль карысталіся добрай славай у жыхароў блізкага замежжа. Ды і ў гараджан сваёй краіны таксама. З наступленнем летняга сезона і водпускаў насельніцтва Асвеі падвойваецца. Тут шмат дачнікаў, а таксама гасцей з Масквы, Санкт-Пецярбурга, іншых расійскіх рэгіёнаў. Недалёка Літва і Латвія, можна сказаць, у прыграніччы. А дзе яшчэ можна так адпачыць і парыбачыць на шчупака, ліня, ляшча, плотку, карася ці мянтуза, як не на Асвейскім возеры? У параўнанні з іншымі вадаёмамі гэта і сапраўды мора. Для кааператараў турыстычны сезон хоць і клопатны, аднак прыбытковы. Адпачынак на ўлонні прыроды госці сумяшчаюць з харчаваннем у кафэ «Жамчужына» з цудоўным залам, барнай стойкай, кава-машынай, апаратам для прыгатавання кактэйляў… Непазнавальным зрабіўся і былы магазін «Асвейскі». Цяпер гэта гандлёвы цэнтр з той жа назвай, але зусім іншым зместам. Чатыры прадаўцы на чале з загадчыцай Вольгай Хмялеўскай увялі і адпрацавалі ў абноўленым прадпрыемстве сістэму самаабслугоў-вання пакупнікоў. Тавараабарот павялічыўся з 60 да 120 мільёнаў рублёў у месяц. Па вялікім рахунку, спыняцца на дасягнутым памылкова. Ёсць задумка ў раённых улад пераўтварыць Асвейскі край у свое-асаблівы санаторна-курортны комплекс. А значыць, і для спажыўкааперацыі з’явіцца яшчэ больш магчымасцей для ўмацавання на Асвейскім «моры». Сапраўднай «цаліной» з’яўляецца востраў у цэнтры возера Асвейскае. Пры з’яўленні сур’ёзнага інвестара ён можа ператварыцца ў «востраў скарбаў». На ўздыме сёння ў цэлым Верхнядзвінскае раённае спажыўтаварыства. Для прыкладу, тавараабарот грамадскага харчавання складае ў агульным аб’ёме галіны больш трох мільярдаў рублёў у год. І па вытворчасці тавараў уласнай прадукцыі – трэцяе месца ў вобласці. Сапраўдным элітным месцам адпачынку стаў у Верхнядзвінску новы рэстаран «Флора Плюс». З яго адкрыццём райцэнтр мае магчымасць прадаставіць адначасова 200 пасадачных месцаў. Летась Верхнядзвінскае райспажыўтаварыства атрымала 108 мільёнаў рублёў чыстага прыбытку. Большасць гандлёвых прадпрыемстваў і аб’ектаў грамадскага харчавання адпавядаюць патрабаванням сучасных сацыяльных стандартаў. Для ажыццяўлення безнаяўных разлікаў з пакупнікамі і кліентамі адзін за другім устанаўліваюцца плацёжныя банкаўскія тэрміналы. Усё большы давер у насельніцтва атрымлівае продаж тавараў у крэдыт. Летась такая паслуга аказана на 1,2 мільярды рублёў. Ёсць шэраг іншых напрацовак і паслуг, скіраваных на тое, каб кааператары азёрнага краю працавалі з прыбыткам. Як на вадзе, так і на сушы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ці варта смуткаваць, што наша радзіма не мае прамога выхаду да мора?
|
|