У Мінску памянулі Караткевіча
Сёньня ўвечары на Ўсходнiх могiлках, дзе пахаваны славуты пiсьменьнiк i паэт, сабралася некалькi дзясяткаў чалавек. Да магiлы творцы ўсклалi кветкi.
Памянуць вялiкага пiсьменьнiка i паэта на Ўсходнiя могiлкi прыйшлi некалькi дзясяткаў чалавек. Сярод iх былi яго сябры i калегi. Распачаў сустрэчу каля магiлы Ўладзiмера Сямёнавiча мастак Мiкола Купава. За iм выступiў паэт Уладзiмер Някляеў, якi прачытаў верш. Прафэсар Адам Мальдзiс падкрэсьлiў, што Караткевiч быў прыкладам ня толькi свайму пакаленьню, але й працягвае натхняць новыя пакаленьнi лiтаратараў, чые творы робяцца папулярнымi ня толькi ў Беларусi. Доктар фiлялягiчных навук Арсень Лiс зьвярнуў увагу на тое, што сёлета памянуць Караткевiча прыйшло шмат моладзi - пераважная большасьць прысутных. Усьлед за iм слова далi маладому пакаленьню - Франаку Вячорку, старшынi культурнiцкай камiсii Моладзi БНФ. Франак аптымiстычна заявiў, што ў наступныя гады колькасьць прыхiльнiкаў таленту творцы ў гэты дзень будзе расьцi. Первоисточник: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёньня ўвечары на Ўсходнiх могiлках, дзе пахаваны славуты пiсьменьнiк i паэт, сабралася некалькi дзясяткаў чалавек. |
|