ЗАКОН РЭСПУБЛІКI БЕЛАРУСЬ Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі
ЗАКОН РЭСПУБЛІКI БЕЛАРУСЬ Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі
Прыняты Палатай прадстаўнікоў 24 чэрвеня 2008 года Адобраны Саветам Рэспублікі 28 чэрвеня 2008 года Артыкул 1. Зацвердзіць Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі (прыкладаюцца). Артыкул 2. Дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, а таксама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна ці часова пражываюць або часова знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, павінны кіравацца Правіламі беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, зацверджанымі гэтым Законам, ва ўсіх сферах і выпадках выкарыстання пісьмовай беларускай мовы. Артыкул 3. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь да 1 верасня 2010 года: забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Законам; прыняць іншыя меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона. Артыкул 4. Гэты Закон уступае ў сілу з 1 верасня 2010 года, за выключэннем гэтага артыкула і артыкула 3, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнка 23 ліпеня 2008 года, г.Мінск. № 420—З ЗАЦВЕРДЖАНА Закон Рэспублікі Беларусь 23.07.2008 № 420-З Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі [далей]
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Артыкул 1. Зацвердзіць Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі (прыкладаюцца). Артыкул 2. Дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі, грамадзяне Рэспублі |
|