21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вам — у дыспансэр!

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вам — у дыспансэр!

Сяджу дома, як кажуць, нiкога не чапаю. Званок ў дамафон. Чую, на вулiцы вельмi эмацыянальна гавораць мацi i нейкая незнаёмая жанчына. Быццам бы спрачаюцца. Таямнiчая жанчына пенсiйнага ўзросту, калi ўвайшла ў кватэру, убачыўшы мяне, адразу прапанавала распiсацца на нейкiм дакуменце.

"Што, навошта?" У адказ: "Вы — Аляксандр? Мяне прасiлi проста даставiць гэтую паперу, так што распiсвайцеся". Далей было яшчэ больш цiкава.

Працягвае мая нечаканая госця мне паперу, а там... штамп скурна-венерычнага дыспансэра.

— Ды гэта, напэўна, не мне?

— Вам!

— А што здарылася?

— Не ведаю, я проста павiнна была вам прынесцi гэты дакумент, распiсвайцеся!

— Ды не мне. Не буду распiсвацца, калi не ведаю, у чым прычына.

— Вам... Распiсвайцеся!!!

Не буду далей цытаваць доўгi дыялог. Паглядзеў я ўважлiва на назву: прозвiшча зусiм iншае, як i нумар дома. У мяне 17, а тут указаны суседнi. Адзiнае, што нас "звязвае" з патэнцыйным клiентам дыспансэра, дзе лечаць хваробы ад "задавальнення", — гэта iмя i нумар кватэры. Чаму не спыталi маё прозвiшча? Няўжо цяжка ветлiва папрасiць пашпарт? Ды наогул, пераблытаць нумар дома... Ну чым не сюжэт для камедыi? Пры гэтым быць такой настойлiвай.

Уяўляю сабе рэакцыю, напрыклад, жанатага мужчыны, калi б яму па памылцы такое прынеслi, а дома якраз знаходзiлася жонка. Вядома ж, памыляюцца ўсе. У тым жа дыспансэры, наколькi я ведаю, ёсць спецыяльнае "падраздзяленне" па "выяўленнi" ланцужка палавых сувязяў пацыента, у якога знайшлi, напрыклад, сiфiлiс. І, безумоўна, прафесiяналаў там больш, чым такiх, якая прыйшла да мяне. Казус, але не смешна.

Як бацька двух малых перыядычна бываю ў дзiцячай палiклiнiцы. Чэргi там, на жаль, — норма, як i недахопы ў рабоце. Ну а як назваць наступнае?

— Вось амбулаторная кнiжка вашага хлопчыка, толькi калi пойдзеце ў наступны кабiнет, нiкому не паказвайце. Схавайце, — сказала ўрач.

— Чаму?

— Так трэба!

Аказваецца, кнiжку павiнен перадаць калегу непасрэдна работнiк палiклiнiкi. Нiколi, дарэчы, не забуду выказвання медперсаналу блiз рэгiстратуры: "Ну, дасталi гэтыя дзецi!". Безумоўна, настрой можа быць дрэнны ў кожнага з нас. Але ж нельга, напэўна, так адкрыта выказваць незадаволенасць сваёй "нялёгкай доляй", тым больш у прысутнасцi бацькоў i дзяцей. Мiж iншым, там жа ўжо ў наступны раз я выпадкова пачуў вельмi нечаканую гучную размову мясцовага начальства з падначаленымi: "Заўтра да нас прыязджае камiсiя, так што пастарайцеся. Усмiхаемся i так далей". А, выходзiць, завершыць сваю работу камiсiя, i добрыя ўрачы пераўтворацца ў "монстраў" у белых халатах?

Медыкам павышаюць зарплату. Добра. А як пры гэтым пракантраляваць — цi павысiлася эфектыўнасць iх работы ў кожным канкрэтным выпадку? Ды нiяк, напэўна! Толькi не падумайце, што я супраць урачоў. Дзякуй тым, хто стараецца працаваць сумленна. Безумоўна, крытыкаваць прасцей? Але ж не трэба забываць, што добрыя адносiны з боку ўрача дапамогуць i ў лячэннi пацыента.

Дарэчы, пра заробкi. Па мясцовым тэлебачаннi паказвалi сюжэт. Адзiн з кiраўнiкоў аблвыканкама прымае насельнiцтва. Паказваюць урача, якi прыйшоў на прыём са сваёй бабуляй-ветэранам. Апошняя вельмi хоча, каб ва ўнука было ўсё добра. Раней ён займаў нядрэнную пасаду. Нешта не атрымалася, перавялi ў iншае месца з зарплатай, калi не памыляюся, 1,8 мiльёна. Зноў праблемы. I чую, што дадуць яму апошнi шанц — папрацуе там, куды накiруюць, а потым паглядзяць, мо новую добрую пасаду прапануюць?.. Во якi кар’ерны рост у перспектыве.

Вось неаднаразова даводзiлася чуць ад медыкаў, што калi ўпраўленне аховы здароўя ўзначалiў новы чалавек з правiнцыi, "цяжка працаваць стала". Ганяе. Думаецца, правiльна робiць. Безумоўна, здароўе больш будзе цiкавiць радавых грамадзян, калi ў палiклiнiках i iншых медыцынскiх установах iх будуць якасна і ветлiва абслугоўваць. А пакуль што не вельмi хочацца iсцi ў тыя ж палiклiнiкi. Колькi б нi гаварылi па тэлебачаннi пра агульную дыспансэрызацыю i iншае.

Аляксандр ПУКШАНСКI.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сяджу дома, як кажуць, нiкога не чапаю. Званок ў дамафон. Чую, на вулiцы вельмi эмацыянальна гавораць мацi i нейкая незнаёмая жанчына. Быццам бы спрач
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика