...
...
Каля пяцi гадзiн шукалi вадалазы цела 12-гадовай дзяўчынкi, якая патанула ў водаканале
па вулiцы Калiноўскага ў Мiнску. Няшчасны выпадак адбыўся ў чацвер, каля 19 гадзiн.
Вадалазы прыбылi на месца здарэння праз некалькi хвiлiн пасля паведамлення, але
толькi ў пачатку першай гадзiны ночы знайшлi цела.
Аўтобус з турыстамi з Беларусi, што ехалi ў Крым на адпачынак, урэзаўся ў дрэва
на горнай дарозе каля Судака. У аўтобуса маркi "Неаплан" сапсавалiся тармазы,
вадзiцелю ўдалося вырулiць у тупiк. Аўтобус урэзаўся ў дрэва i спынiўся. Вадзiцель
атрымаў чэрапна-мазгавую траўму. Пасажыры не пацярпелi.
Поўны абзац
Кiтайскiя бiёлагi выступаюць супраць новага захаплення сярод мясцовай моладзi:
жывыя рыбкi сталi модным упрыгажэннем. Дзяўчаткi-падлеткi проста змятаюць з прылаўкаў
пластыкавыя кулоны з рыбкамi ўнутры. Гэтыя "акварыўмы" ўтрымлiваюць унутры ваду,
корм i кiсларод у дастатковай на тры месяцы колькасцi. Па заканчэннi гэтага тэрмiну
кулон можна адчынiць i выпусцiць рыбку на волю. Каштуе такi кулон каля 40 цэнтаў
за штуку. Вучоныя-бiёлагi лiчаць такую моду жорсткай i патрабуюць забаранiць продаж
упрыгажэнняў.
Пiнскiя памежнiкi затрымалi 12 грамадзян Украiны за 1,4 км ад дзяржаўнай мяжы.
Усе яны заявiлi, што збiралi ў памежжы грыбы i ягады. Парушальнiкi затрыманыя
на трое сутак для разбору.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
18 пашкоджаных паваленымi дрэвамi машын, 53 жылыя дамы, што засталiся без электрычнасцi, — такiя наступствы града, што на працягу 15 хвiлiн iшоў у Брэ |
|