Гродзенскія маракі прайшлі па гораду з аркестрам памежнікаў
Сёння ў горадзе Гродна ўпершыню адбылося шэсце былых ваенных маракоў. Яго ўзначальваў капітан другога рангу ў адстаўцы Анатоль Юціш (Ютиш), паведамляе БелаПАН.
Наперадзе маракоў крочыў аркестр памежнікаў, яны прайшлі ад плошчы Савецкай да абеліска воінаў, што вызвалялі горад у 1944 годзе, які знаходзіцца ў парку Жылібера. Маракі спявалі песню пра крейсер “Вараг”. Частка з іх былі ў ваеннамарской форме, у некаторых іншых была толькі цяльняшка або безказырка. Яны ўсклалі вянок да абеліска, ушанавалі хвілінай маўчання памяць воінаў, якія загінулі. Праваслаўны святар падараваў А.Юцішу абраз святога Міколы-цудатворца (Николая), які раней шанаваўся рускімі маракамі. Гродзенскі саюз ваенных маракоў быў зарэгістраваны некалькі месяцаў назад, у яго шэрагах тыя, хто некалі служыў на флоце альбо ў марской пяхоце — афіцэры, мічманы, матросы. У планах — стварыць свой музей, працаваць з моладдзю. 27 ліпеня — Дзень ваенна-марскога флоту СССР, які цяпер адзначаецца як дзень ВМФ Расійскай Федэрацыі. Ён быў зацверджаны пастановай Саўнаркама СССР і ЦК ВКП(б) у 1939 годзе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў горадзе Гродна ўпершыню адбылося шэсце былых ваенных маракоў. |
|