Аўчарка пакарала гаспадара на дзесяць базавых
Аўчарка пакарала гаспадара на дзесяць базавых
А было гэта так. Жыхар Мiльчанскай вулiцы, што ў Гомелi, вырашыў змянiць "кватэру" сваёй любiмай каўказскай аўчаркi. У тым сэнсе, каб пераставiць будку з аднаго месца ў двары прыватнага дома ў iншае. Ну i рабiў бы сабе пацiху гэта ў прысутнасцi сабакi. Дык не ж. Павёў свайго хвастатага чатырохногага сябра на вулiцу i прывязаў да дрэва. Каб той не перашкаджаў. А тут мiма праходзiла жанчына. Ашчэрыўшы пашчу (сабака быў без наморднiка), звер раптоўна кiнуўся з кустоў на яе. Маладзiца так напалохалася, што ўпала, i нехта выклiкаў "хуткую дапамогу", якая завезла жанчыну ў бальнiцу. Спалох яе абышоўся гаспадару аўчаркi ў 350 тысяч рублёў. Такое рашэнне прыняла адмiнiстрацыйная камiсiя Савецкага раёна абласнога цэнтра. Уладзiмiр ПЕРНІКАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А было гэта так. Жыхар Мiльчанскай вулiцы, што ў Гомелi, вырашыў змянiць "кватэру" сваёй любiмай каўказскай аўчаркi. У тым сэнсе, каб пераст
|
|