21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"Кожнае новае павышэнне цэнаў у краіне будзе ўзважаным..."

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Кожнае новае павышэнне цэнаў у краіне будзе ўзважаным..." Пацвярджэннем таго, што ў Беларусi прымаюцца своечасовыя i правiльныя рашэннi, накiраваныя на стабiльнае развiццё эканомiкi, з’яўляюцца вынiкi сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны за першае паўгоддзе. На пасяджэннi Савета Мiнiстраў Беларусi, якое прайшло пад старшынствам прэм’ер-мiнiстра Сяргея Сiдорскага, было зазначана, што за шэсць месяцаў тэмп росту валавога ўнутранага прадукту склаў 110,4 працэнта, прадукцыi прамысловасцi — 113 працэнтаў, iнвестыцыi ў асноўны капiтал павялiчылiся на 123,9 працэнта. Прычым згаданыя найважнейшыя параметры развiцця эканомiкi значна перавышаюць прагноз на гэты год, якi быў зацверджаны кiраўнiком дзяржавы.   Як падкрэслiў першы вiцэ-прэм’ер Уладзiмiр Сямашка, асноўнай крынiцай высокiх тэмпаў эканамiчнага росту застаецца прамысловасць: тут выкананы не толькi зацверджаны прагнозны параметр, але i павышанае заданне, зацверджанае Урадам. Паводле слоў першага вiцэ-прэм’ера, з 268 арганiзацый Мiнпрама 247 забяспечваюць прагнознае павелiчэнне аб’ёмаў вытворчасцi. У якасцi прыкладу Уладзiмiр Сямашка ўзгадаў Мiнскi трактарны завод, якi за паўгоддзе павялiчыў выпуск трактароў на 20,5 працэнта, i "Гомсельмаш", дзе выпуск збожжаўборачных камбайнаў узрос на 44 працэнты.

Устойлiва высокiмi — 113,6 працэнта — з’яўляюцца i тэмпы вытворчасцi спажывецкiх тавараў. Гэты сектар прамысловасцi, дарэчы, знаходзiцца пад пiльнай увагай Урада: паколькi ў краiне прымаюцца меры для iстотнага росту зарплаты, задача па павелiчэннi выпуску ўласных тавараў застаецца на першым плане. Уладзiмiр Сямашка праiнфармаваў прысутных, што ўжо распрацавана комплексная праграма развiцця вытворчасцi спажывецкiх тавараў у Беларусi на 2009—2015 гады. Згодна з яе праектам, прадугледжваецца павелiчэнне iх вытворчасцi па ўсiх асноўных групах, у тым лiку ў 2010 годзе ў параўнаннi з 2005-м на 67,3—70,3 працэнта, а ў 2015-м у параўнаннi з 2010-м — на 62,5—70 працэнтаў.

(Заканчэнне на 2-й стар.)

 

Прычым праграма ўключае не толькi задачы па павелiчэннi вытворчасцi, але i ахоплiвае меры эканамiчнага стымулявання i фiнансавага забеспячэння, абароны айчынных спажыўцоў, развiццё iнфраструктуры таварных рынкаў i накiравана на павышэнне канкурэнтаздольнасцi беларускiх тавараў. Мiж iншым, плануецца, што гэты дакумент будзе ўзгоднены i зацверджаны на працягу блiжэйшых двух тыдняў.

Першы вiцэ-прэм’ер станоўча ацанiў тое, што ў студзенi—маi рэнтабельнасць прадукцыi, што выраблялася, дасягнула 17,8 працэнта пры прагнозе 13 працэнтаў. "Задача ўсiх органаў кiравання i дырэктарскага корпуса — праца па паляпшэннi эканамiчнай устойлiвасцi, росце эфектыўнасцi, галоўным вымяральнiкам якой з’яўляецца рэнтабельнасць вырабленай прадукцыi", — падкрэслiў Уладзiмiр Сямашка. I патлумачыў, што забеспячэнне росту рэнтабельнасцi дазволiць у некаторай ступенi кампенсаваць рост цэнаў на энерганосьбiты ў наступным. Паводле яго слоў, на сёння няма яснасцi па цэнах на расiйскiя энерганосьбiты на 2009 год. "Калi сцэнарый будзе песiмiстычным, то рэнтабельнасць нашых прадпрыемстваў акажацца тым найважнейшым дэмпферам, якi дазволiць вытрымаць удар цэнаў на энерганосьбiты", — зазначыў ён.

Радуе Урад i тое, што ўсе мiнiстэрствы, канцэрны i рэгiёны справiлiся з даведзенымi паказчыкамi па энергазберажэннi. Энергаёмiстасць ВУП з пачатку года знiзiлася на 6,3 працэнта пры заданнi на паўгоддзе мiнус два працэнты. За пяць месяцаў гэтага года ўдалося зэканомiць 12,3 мiльёна тон умоўнага палiва. "Мы павялiчылi ВУП больш як на 10 працэнтаў практычна без павелiчэння спажывання энергарэсурсаў", — заўважыў першы вiцэ-прэм’ер. Забяспечаны таксама паказчык i па знiжэннi матэрыялаёмiстасцi. Пры плане знiжэння гэтага паказчыка на 1,5 працэнта фактычна ён знiзiўся на 2 працэнты.

Асаблiвую ўвагу Уладзiмiр Сямашка надаў рэалiзацыi iнвестыцыйных праграм. Для ўзмацнення iнвестыцыйнай прывабнасцi краiны, разняволення дзелавой iнiцыятывы, узгадаў ён, прыняты дзесяткi дзяржаўных актаў. Што дало i добрыя вынiкi. Першы вiцэ-прэм’ер назваў "сур’ёзным рухам наперад" павелiчэнне на 23,9 працэнта iнвестыцый у асноўны капiтал з улiкам высокай базы папярэднiх гадоў. Асаблiвасцю ж сёлетняга iнвестыцыйнага працэсу стаў апераджальны рост iнвестыцый у невытворчую сферу. Асноўнымi крынiцамi iнвестыцый заставалiся ўласныя сродкi арганiзацый — 42,2 працэнта ад агульнага аб’ёму. Паскоранымi тэмпамi расце i доля замежных крынiц. Паводле звестак, што прагучалi на пасяджэннi, рост замежных iнвестыцый за паўгоддзе склаў 280 працэнтаў, аднак iх удзельная вага застаецца пакуль невысокай — толькi 1,4 працэнта. У асноўны капiтал з замежных крынiц у студзенi-чэрвенi накiравана 233,4 млн долараў.

А вось тэндэнцыi росту тэмпаў фармiравання адмоўнага сальда знешняга гандлю Беларусi iстотна замарудзiлiся: за красавiк яно павялiчылася на 400 мiльёнаў долараў, за май — на 214 мiльёнаў. Як удакладнiў Уладзiмiр Сямашка, за пяць месяцаў сальда знешняга гандлю таварамi i паслугамi склала мiнус 840,5 мiльёна долараў. Аб’ём знешняга гандлю за студзень—май узрос на 56,2 працэнта, у тым лiку экспарт — на 58,4, iмпарт — на 54,1 працэнта. Першы вiцэ-прэм’ер адзначыў, што на фармiраванне адмоўнага сальда ў найвышэйшай ступенi ўплывае гандаль прамежкавымi таварамi i спажывецкiмi. Гаворачы пра павелiчэнне экспарту, ён звярнуў увагу на тое, што адбылося гэта ў многiм за кошт паставак калiйных угнаенняў, цана на якiя iстотна вырасла. Акрамя таго, рэспублiка нарасцiла экспарт трактароў, грузавых аўтамабiляў, харчовых тавараў, у прыватнасцi, цукру, малака, ялавiчыны, сыру, масла. Па вынiках года адмоўнае сальда не павiнна перавысiць 1,4 млрд долараў. Каб вытрымаць гэты прагноз, у краiне рэалiзаваны дадатковыя меры, павялiчаны прагнозны тэмп росту экспарту ў цэлым па рэспублiцы да 120 працэнтаў.

Параўноўваючы паказчык iнфляцыi ў Беларусi i суседнiх краiнах, Уладзiмiр Сямашка паведамiў, што ў Беларусi за першае паўгоддзе яна склала 7,3 працэнта, у Расii — 8,7, ва Украiне — 15,5 працэнта. Прычым асноўнымi прычынамi яе росту ён лiчыць знешнiя фактары — сусветныя тэндэнцыi падаражання энергарэсурсаў i харчавання. А вось больш нiзкая ў параўнаннi з iншымi дзяржавамi iнфляцыя ў Беларусi, на яго думку, сведчыць на карысць устойлiвасцi айчыннай эканомiкi. Мiж iншым, з агульнага прыросту iнфляцыi ў нашай краiне 3,4 працэнта прыходзiцца на прырост цэнаў на харчаванне i 2,2 працэнта на павелiчэнне тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугi. Што датычыцца далейшага росту цэнаў, то першы-вiцэ-прэм’ер запэўнiў: "кожнае новае павышэнне цэнаў, будзе максiмальна ўзважаным, прадуманым i не будзе мець сацыяльна небяспечнага характару".

Зразумела, не толькi цэны, але i заробкi людзей не будуць стаяць на месцы. Ужо ў снежнi сярэднямесячная зарплата павiнна скласцi 966 тысяч рублёў (460 долараў у эквiваленце), у тым лiку ў бюджэтнай сферы — 903 тысячы (430 долараў). У студзенi—чэрвенi намiнальная налiчаная сярэднямесячная зарплата склала 817,3 тысячы рублёў, павялiчыўшыся на 23,8 працэнта ў параўнаннi з адпаведным леташнiм перыядам. У чэрвенi гэты паказчык дасягнуў 892,4 тысячы (418,8 долара). Уладзiмiр Сямашка ўзгадаў, што зарплата работнiкаў арганiзацый прамысловасцi ў чэрвенi склала 469,7 долара ў эквiваленце, будаўнiцтва — 553,3, транспарту — 474,6, сувязi — 454 долары. У бюджэтнай сферы сярэднямесячная зарплата ў першым паўгоддзi ў параўнаннi з аналагiчным перыядам 2007 года павялiчылася на 14,8 працэнта да 684,5 тысячы рублёў, у тым лiку ў чэрвенi да 744 тысячы рублёў (349,1 долара). Рэальная зарплата ўзрасла на 8,4 працэнта.

Iгар ШЧУЧЭНКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пацвярджэннем таго, што ў Беларусi прымаюцца своечасовыя i правiльныя рашэннi, накiраваныя на стабiльнае развiццё эканомiкi, з’яўляюцца вынiкi сацыяль
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика