Беларусы змогуць карыстацца спрошчаным рэжымам транзіту праз Балгарыю
Беларусы змогуць карыстацца спрошчаным рэжымам транзіту праз Балгарыю
Грамадзяне трэцiх краiн, у тым лiку беларусы, могуць праехаць транзiтам праз Балгарыю пры пэўных умовах бясплатна. Замежныя грамадзяне могуць перасякаць тэрыторыю Балгарыi без балгарскай транзiтнай вiзы, калi яны маюць вiзу або адзiн з дакументаў, выдадзеных дзяржавамi — членамi Еўрапейскага саюза, якiя ў поўным аб’ёме прымяняюць нормы шэнгенскага заканадаўства. Размова iдзе аб кароткатэрмiновай i доўгатэрмiновай шэнгенскiх вiзах, дазволе на пражыванне. Не трэба плацiць за транзiт па балгарскай тэрыторыi i тым, хто мае сапраўдную кароткатэрмiновую, доўгатэрмiновую вiзу або сапраўдны дазвол на пражыванне, выдадзеныя Кiпрам. Каб трапiць на Кiпр або ў адну з краiн Шэнгенскага пагаднення, дастаткова мець сапраўдную вiзу гэтых дзяржаў. У гэтым выпадку транзiтны дакумент праз Балгарыю, а таксама Румынiю афармляць не трэба. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Грамадзяне трэцiх краiн, у тым лiку беларусы, могуць праехаць транзiтам праз Балгарыю пры пэўных умовах бясплатна. Замежныя грамадзяне могуць перасяка |
|