У палку тысячнiкаў прыбывае!
У палку тысячнiкаў прыбывае!
У мiнулую сераду мы паведамлялi пра тое, што на ўборцы збажыны тысячнага рубяжа намалотаў першымi ў рэспублiцы дасягнуў экiпаж камбайнераў Валянцiна Саламахi i Аляксандра Граня з КСУП "Агракамбiнат Холмеч", што ў Рэчыцкiм раёне. А на 29 лiпеня на камбайне "Лексiкон" яны здабылi ўжо 2384 тоны збожжа! Пра тое ж, як iдзе барацьба за лепшыя вынiкi на жнiве сярод механiзатараў Гомельшчыны, нам расказала загадчыца аддзела арганiзацыйна-прававой i кадравай работы абласнога прафсаюза працаўнiкоў АПК Яўгенiя Корсак. Аказваецца, рэкорды ўстанаўлiваюць на ўборцы не толькi на "Лексiконах", але i на гомсельмашаўскiх машынах (два экiпажы з таго ж Рэчыцкага раёна Вiктара Грэся i Андрэя Анiкеенкi, Мiкалая Герыловiча i Сяргея Лявоненкi). Адметна таксама, што i ў Буда-Кашалёўскiм раёне з’явiлiся пераможцы-тысячнiкi: экiпаж КЗС-1210 Максiма Шаўчука i Яўгена Некрашэвiча з КСУП "Камiнтэрн" — 1360 тон. Усяго ў вобласцi на 29 лiпеня налiчвалася 10 экiпажаў, якiя перавысiлi тысячны рубеж. Вызначылiся таксама i 12 вадзiцеляў якiя перавезлi больш як па тысячы тон збожжа. Уладзiмiр ПЕРНІКАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мiнулую сераду мы паведамлялi пра тое, што на ўборцы збажыны тысячнага рубяжа намалотаў першымi ў рэспублiцы дасягнуў экiпаж камбайнераў Валянцiна С |
|