21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Адмоў стала менш

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адмоў стала менш

Сёлета задаволена больш заяў на рэгістрацыю iнiцыятыўных груп у параўнаннi з мiнулай кампанiяй

Перадвыбарная карцiна досыць дынамiчная — адзiн этап змяняе другi. Вось завяршылася рэгiстрацыя iнiцыятыўных груп — тых, што будуць збiраць подпiсы ў падтрымку патэнцыяльных кандыдатаў у дэпутаты. З 454 пададзеных заяў 23 не былi задаволены. Мы папрасiлi Мiкалая Лазавiка, сакратара ЦВК, даць ацэнку гэтаму этапу падрыхтоўкi да выбараў.

— Працэс рэгiстрацыi iнiцыятыўных груп прайшоў больш лаяльна i дэмакратычна, чым на папярэднiх выбарах, — рэзюмаваў ён, аргументаваўшы сваё меркаванне тым, што iстотна знiзiлася колькасць адмоў у рэгiстрацыi. — У мiнулы раз адмоў было больш як 10 працэнтаў, на сёння ж — каля пяцi працэнтаў. Адмаўляюць у асноўным у тых выпадках, калi грамадзянамi, якiя падалi заявы на рэгiстрацыю iнiцыятыўных груп, былi парушаны патрабаваннi заканадаўства.

Тым не менш, за кожным заяўнiкам застаецца права абскардзiць рашэнне акруговай камiсii ў вышэйшай iнстанцыi — Цэнтрвыбаркаме. На гэта нязгодным адводзiцца тры днi. Так што пярэчанняў можна чакаць яшчэ i сёння, аднак пакуль што незадаволеных рашэннем наконт сваёй заявы толькi пяцёра. Паводле прагнозаў Мiкалая Лазавiка скаргаў будзе няшмат, ужо хоць бы таму, што нямнога i самiх адмоў. Тым не менш, усе такiя пярэчаннi абавязкова будуць разгледжаны на чарговым пасяджэннi ЦВК 31 лiпеня.

— З кожным выпадкам адмовы ў рэгiстрацыi iнiцыятыўнай групы, калi заяўнiк нязгодны з рашэннем акруговай камiсii, мы будзем разбiрацца дэталёва, — запэўнiў Мiкалай Лазавiк.

Адпаведныя паўнамоцтвы ў Цэнтрвыбаркама ёсць — калi ён прызнае неабгрунтаваным рашэнне акруговай камiсii, то можа адмянiць яго i зарэгiстраваць iнiцыятыўную групу.

— У любым выпадку захоўваецца конкурс зарэгiстраваных iнiцыятыўных груп (iх 422) каля чатырох на адну выбарчую акругу, — падкрэслiў сакратар ЦВК. — Гэта прадугледжвае спаборнасць канкурыруючых за дэпутацкi мандат на выбарах, якiя маюць адбыцца.

Падчас пасяджэння Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзеннi рэспублiканскiх рэферэндумаў будзе разгледжаны i шэраг iншых пытанняў. У прыватнасцi, вызначыцца парадак выкарыстання дзяржаўных СМI пры падрыхтоўцы да правядзення выбараў.

— Адпаведная пастанова замацуе тое, якiм чынам будзе прадастаўляцца эфiрны час на тэлебачаннi i радыё, а таксама вызначыць парадак публiкацыi перадвыбарных праграм кандыдатаў у рэспублiканскiх газетах, — паведамiў Мiкалай Лазавiк.

Плануецца таксама прыняць пастанову аб Назiральным савеце па кантролi за захаваннем парадку i правiлаў правядзення перадвыбарнай агiтацыi ў СМI. Фармiраванне гэтага экспертнага органа, паводле слоў Мiкалая Iванавiча, стала традыцыйным у шэрагу апошнiх выбараў.

— Гэта экспертны савет, якi ацэньвае выступленнi ў СМI на прадмет наяўнасцi ў iх парушэнняў дзеючага заканадаўства аб СМI i выбарчага заканадаўства, — адзначыў спадар Лазавiк. — У выпадку неабходнасцi (магчыма, такая неабходнасць i не з’явiцца) ён будзе аналiзаваць выступленнi на прадмет утрымання ў iх паклёпу, абразы службовых асобаў i iншых кандыдатаў, заклiкаў да нацыянальнай, расавай дыскрымiнацыi i г.д. Такiя экспертныя заключэннi Назiральнага савета з’яўляюцца рэкамендацыямi для прыняцця рашэння Цэнтрвыбаркамам.

На заўтрашнім пасяджэннi ЦВК будзе разглядацца i пытанне аб прыпiсцы ўчасткаў для галасавання, утвораных за межамi Беларусi, да выбарчых акруг у сталiцы:

— Мяркуецца, што ўсе 40 выбарчых участкаў будуць прыпiсаны да двух акруг Мiнска. Якiя канкрэтна акругi гэта будуць, вырашыцца падчас пасяджэння.

Нагадаем, што на тэрыторыi Беларусi сфармiравана 6485 выбарчых участкаў, з iх 287 — у стацыянарных лячэбных установах, 66 — у вайсковых часцях. Агульная iх колькасць крыху знiзiлася ў параўнаннi з мiнулымi выбарамi.

— Гэта звязана з дэмаграфiчнымi зрухамi насельнiцтва i змяненнем адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення, — патлумачыў сакратар Цэнтральнай камiсii. — Узбуйняюцца сельсаветы, аб’ядноўваюцца гарады i раёны.

Скажам, сёлета ў Вiцебскай вобласцi створана на дзве акругi менш, а ў сталiцы — на столькi ж больш. Гэта ж вызначыла i адпаведныя змяненнi ў колькасцi ўчасткаў.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета задаволена больш заяў на рэгістрацыю iнiцыятыўных груп у параўнаннi з мiнулай кампанiяй
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика