Мiнгандаль узмацнiў кантроль за выкананнем тэлеканаламi Беларусi нормаў закона аб рэкламе
Мiнгандаль узмацнiў кантроль за выкананнем тэлеканаламi Беларусi нормаў закона аб рэкламе
Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiла намеснiк начальнiка ўпраўлення абароны
правоў спажыўцоў i кантролю за рэкламай Мiнгандлю Вольга Краўцова.
Яна расказала, што ў красавiку-маi гэтага года быў арганiзаваны манiторынг, дзе
парушэннi, звязаныя з перавышэннем узроўню гуку рэкламных ролiкаў адносна транслюемых
праграм, выяўлены ў дзейнасцi практычна ўсiх асноўных беларускiх каналаў: АНТ,
НТБ-Беларусь, СТБ, РТР, 8-га канала, Першага музычнага канала. Мiнiстэрствам ужо
складзены пратаколы на 8-ы канал i Першы музычны. Суд прыняў рашэнне аб накладаннi
адмiнiстрацыйнай адказнасцi ў адносiнах да 8-га канала. Справа, якая датычыцца
Першага музычнага, знаходзiцца на разглядзе. У адносiнах да астатнiх тэлеарганiзацый
заканчваецца працэдура складання пратаколаў.
Законам уведзена новая норма, якая прадугледжвае, што гук рэкламы не павiнен быць вышэйшы за гук перапыненай ёю транслюемай праграмы. Цяпер акрамя гуку кантралюецца i будзе кантралявацца ў далейшым працягласць рэкламнага блока — не больш за 4 мiнуты, рэкламы на працягу гадзiны — не больш за 18 мiнут.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiла намеснiк начальнiка ўпраўлення абароны правоў спажыўцоў i кантролю за рэкламай Мiнгандлю Вольга Краўцова. |
|