21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

І Рэцыдывiстам патрэбна дапамога...

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

І Рэцыдывiстам патрэбна дапамога... Летась у нашай краiне амаль палова ўсiх злачынстваў была здзейснена раней судзiмымi грамадзянамi. Як аказалася, людзi, якiя ўжо каралiся, яшчэ раз пераступаюць межы закона з-за таго, што на iх жыццё, учынкi i ўвогуле на iх лёс не звяртаюць увагi.   Проста кажучы, яны аказалiся "за бортам" грамадства. Аб тым, што рабiць, каб колькасць рэцыдыўных i ўвогуле паўторных злачынстваў паменшылася, аб iх наступствах i прычынах, а таксама як трэба працаваць з гэтымi асобамi, карэспандэнт газеты вядзе гутарку з Салаўду Магамадавым, начальнiкам аддзела па наглядзе за дазнаннем у органах унутраных спраў  Генеральнай пракуратуры.

 

— Салаўду Абдул-Рашыдавiч, няўжо так востра стаiць праблема паўторных злачынстваў у Беларусi?— Рэцыдыўныя злачынствы заўсёды былi ў полi зроку органаў унутраных спраў, пракуратуры. Яны пастаянна хвалююць нас, мы прымаем меры для барацьбы з iмi, бо колькасць такiх злачынстваў расце з кожным годам. Найбольш дрэннае становiшча ў Гродзенскай, Мiнскай, Вiцебскай абласцях. Гэтай катэгорыяй сёлета ўчынена 403 забойствы, у 2001 годзе гэтая лiчба была роўная 360. Наўмыснае прычыненне цяжкiх цялесных пашкоджанняў — 777, рабаўнiцтвы — да 3000...

— А што можна сказаць пра сельскую мясцовасць?

— Там гэта ўвогуле надзвычайная праблема. Напрыклад, колькасць рабаўнiцтваў, якiя здзейснiлi рэцыдывiсты, вырасла з 7500 да 22 000.

— У чым прычына праблемы, i хто ў першую чаргу павiнен ёй займацца?

— Па рэспублiцы 81 працэнт асобаў, прыцягнутых за здзяйсненне паўторных злачынстваў (рэцыдыў больш вузкае азначэнне), не працуюць. Больш за палову з iх у момант злачынства былi ў стане алкагольнага ап’янення, таксама каля 50 працэнтаў дзейнiчалi ў складзе групы. Генеральная пракуратура правяла вялiкую работу, мы распрацавалi планы, у якiх усталявалi, чаму колькасць злачынстваў расце. Высветлена, што асноўная прычына росту рэцыдыўнага злачынства — адсутнасць у органах унутраных спраў добра наладжанай сiстэмы прафiлактыкi. Больш за 90 працэнтаў тых, хто выйшаў з месцаў пазбаўлення волi, не падпадаюць пад нагляд органаў унутраных спраў. Мiж тым трэба...

— ...i што трэба рабiць?

— ..трэба ўсталяваць такi прэвентыўны нагляд, якi б ахоплiваў масу асобаў, схiльных да рэцыдыву, а таксама тых, якiя падпадаюць пад гэтыя патрабаваннi фармальна. Растлумачу, што прэвентыўны нагляд — той, якi ўстанаўлiваецца ў дачыненнi да асобы, якая вызвалiлiся з месцаў пазбаўлення волi, па iнiцыятыве адмiнiстрацыi ўстановы цi органаў унутраных спраў, калi бачна, што чалавек на шлях выпраўлення не стаў. Нагляд прызначаецца спецыяльна судом. Ён можа быць усталяваны па месцах знаходжання грамадзянiна па-за яго домам, у нейкiх канкрэтных месцах, дзе ёсць спакуса ўжыць, напрыклад, алкагольныя напоi. Нагляд вядзецца, калi чалавек працягвае весцi антыграмадскi лад жыцця.

— Напэўна, гэта штодзённая работа мiлiцыянераў?

— Па вынiках праверак мы выявiлi, што прафiлактычная работа органамi правапарадку вядзецца слаба. Асноўная маса людзей застаецца без увагi. Мы ўбачылi, што органы ўнутраных спраў з моманту вызвалення грамадзянiна мала кантралявалi iх у працоўным i бытавым уладкаваннi. Прычына росту рэцыдыўных злачынстваў у тым, што адсутнiчае дасканалая сiстэма кантролю, якая дазваляла б бачыць i адсочваць, цi ёсць у чалавека сродкi да iснавання, чым ён iх здабывае. Цi пайшоў ён ранейшым шляхам або выпраўляецца, дзе ён жыве, з якiмi праблемамi сустракаецца ў час адаптацыi, i чым неабходна дапамагчы.

— Напэўна, не толькi гэта праблема органаў унутраных спраў?

— Безумоўна. Цяпер Генеральнай пракуратурай робiцца шэраг мераў для таго, каб скаардынаваць сумесную дзейнасць органаў улады i ўнутраных спраў. Каб прыцягнуць да гэтай прафiлактычнай дзейнасцi грамадскiя арганiзацыi. Напрыклад, БРСМ ужо выказаў жаданне больш шырока ўдзельнiчаць у прафiлактыцы. Будзе заключана пагадненне аб ўзаемадзеяннi МУС, Генеральнай пракуратуры i БРСМ у прафiлактыцы правапарушэнняў сярод моладзi. Мы будзем выкарыстоўваць патэнцыял i iншых грамадскiх аб’яднанняў. Іх мэты дазваляюць ўдзельнiчаць у такiх мерапрыемствах.

— Што паказалi вынiкi праверак?

— Генпракурор асабiста сустракаўся з людзьмi, каб даведацца, як яны жывуць пасля вызвалення. Пасля гутаркi высветлiлася, што ў некаторых з iх ёсць праблемы з працаўладкаваннем i рэгiстрацыяй. Частка асобаў, якая адбыла пакаранне, наўмысна не займаецца грамадска карыснай работай, перабiваецца выпадковымi заробкамi, знаходзiць працу, на якой няма дысцыплiны, дзе не трэба стаяць ля станка, дзе можна ў стане алкагольнага ап’янення дзень правесцi — i нiчога. Мы выявiлi, што ў дачыненнi да гэтай катэгорыi эфектыўнасць мерапрыемстваў недастатковая. Прафiлактычныя гутаркi, кантроль за станам жыцця вельмi небяспечнага чалавека не праводзiлiся. Не практыкуюцца гутаркi з роднымi асуджаных. А можна было б даведацца, чым чалавек займаецца. Былi выпадкi, калi крымiнальна-выканаўчыя iнспекцыi ўвогуле не мелi даных пра месца працы асуджаных, iх знаходжанне. У вынiку прыходзiм да лiчбы — 90 працэнтаў былых асуджаных застаюцца "па-за кадрам".

— Дык яны выйшлi на волю. Кантроль з боку праваахоўных органаў — гэта не абмежаванне?

— Гэты кантроль не скiраваны на прыцясненне такой групы асобаў. Наадварот. Ён павiнен садзейнiчаць таму, каб людзi працавалi, каб iм было дзе жыць. Мы арыентуем органы ўнутраных спраў, каб грамадзяне, якiя прыйшлi з месцаў пазбаўлення волi, маглi на першасным этапе разлiчваць на дапамогу выканаўчых i распарадчых мясцовых органаў. А калi бачна, што чалавек сапраўды працуе, пачаў выпраўляцца, у яго няма праблем — няма сэнсу ажыццяўляць кантроль. А тыя, хто будзе мяняць месцы работы, будзе п’янстваваць, пойдзе здабываць сродкi на далейшае жыццё злачынным шляхам.

— З iншага боку, не ўсе гэтыя людзi хочуць iсцi працаваць. Як з iмi быць?

— Сапраўды, такiх дастаткова. Трэба кантраляваць i прадухiляць iх злачынныя дзеяннi. Трэба, каб гэтая справа вялася сiстэмна i пастаўлена была шырока i дасканала. Гвалтоўна на работу нiхто не зможа прывесцi. Але ў нашым заканадаўстве можна знайсцi адказы — як працаваць з такiмi асобамi, каб прадухiлiць iх паўторныя злачынствы...

— Дык былым зняволеным, вядома, не вельмi хочуць працоўнае месца прадастаўляць...

— У нас дзяржаўныя органы занятасцi прапануюць пэўны працэнт бранiраваных для асуджаных месцаў працы. У рэспублiцы дзейнiчаюць цэнтры, якiя прадастаўляюць часовае месца жыхарства i паслугi па рэабiлiтацыi. Ёсць людзi, якiя ў цэнтрах рэсацыялiзацыi жывуць i год, i больш. Але месцаў такiх не так шмат, як хацелася б...

Прынамсi, дапамогу з атрыманнем пашпарта, з рэгiстрацыяй дзяржава заўсёды акажа.

— Калi чалавек учынiў эканамiчнае злачынства, прафiлактычныя меры прэвентыўнага кантролю, напэўна, не дадуць вынiку?

— Так, трэба дзейнiчаць iншымi шляхамi. Напрыклад, у некаторых прысудах ужо закладваецца, што грамадзянiн не можа займаць пэўныя пасады, якiя звязаны з кiруючымi функцыямi...

— А не складзецца сiтуацыя, калi мы будзем выхоўваць утрыманцаў? Выйшаў з месца пазбаўлення волi — атрымай i работу, i жыллё, i грошы. I будзем бегаць за iмi i ўгаворваць яшчэ?

— Калi ў чалавека ёсць жаданне працаваць, жыць за свае сродкi, у Беларусi ён знойдзе сваё месца. Цi мала працоўных рук, якiя патрабуюцца ў сельскай мясцовасцi? Iншая справа, калi грамадзянiн, якi адбываў пакаранне, пачынае перабiраць — не падабаецца адна работа, падавайце яму iншую. Мы прадугледжваем свае крокi, каб не атрымалася такiм чынам. I, папярэджу на будучае, каб не ствараўся такi настрой у каго-небудзь, быццам бы вызвалiўся — i амаль герой. Не! Дапамагаць будуць людзям, якiм гэта сапраўды патрэбна, а ўтрымлiваць за кошт дзяржавы нiкога не збiраемся.

Гутарыў Дзмiтрый АЛЬФЕР.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась у нашай краiне амаль палова ўсiх злачынстваў была здзейснена раней судзiмымi грамадзянамi. Як аказалася, людзi, якiя ўжо каралiся, яшчэ раз пе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика