Хворыя на туберкулёз будуць атрымліваць харчовыя наборы
Хворыя на туберкулёз будуць атрымліваць харчовыя наборы
Хворыя на туберкулёз, якiя знаходзяцца пад медыцынскiм наглядам спецыялiстаў
процiтуберкулёзных дыспансэраў № 1 i 2, будуць атрымлiваць харчовыя наборы.
Як паведамiў галоўны пазаштатны фтызiятр Камiтэта па ахове здароўя Мiнгарвыканкама
Мiкалай Куцан, цяпер харчовыя наборы атрымлiваюць амаль 100 хворых, якiя стаяць
на медыцынскiм абслугоўваннi ў другiм процiтуберкулёзным дыспансэры. Акрамя прадуктаў
яны забяспечваюцца талонамi на бясплатнае харчаванне ў сталовых, сучаснымi медыцынскiмi
процiтуберкулёзнымi прэпаратамi. Дарэчы, гэтыя людзi — удзельнiкi праекта, якi
фiнансуецца Глабальным фондам па барацьбе са СНІДам, туберкулёзам i малярыяй.
Да канца гэтага года у дадзены праект будуць уключаны i хворыя на туберкулёз,
якiя знаходзяцца пад медыцынскiм наглядам спецыялiстаў першага процiтуберкулёзнага
дыспансэра.
Вольга ГРЫГОР’ЕВА, "Мiнск—Навiны".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хворыя на туберкулёз, якiя знаходзяцца пад медыцынскiм наглядам спецыялiстаў процiтуберкулёзных дыспансэраў № 1 i 2, будуць атрымлiваць харчовыя набор |
|