Аляксандр Лукашэнка прапанаваў інвестару Сrоwnе Рlаzа рэалiзаваць некалькi праектаў у Мiнску
Аляксандр Лукашэнка прапанаваў інвестару Сrоwnе Рlаzа рэалiзаваць некалькi праектаў у Мiнску
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання атэля Сrоwnе Рlаzа ў Мiнску прапанаваў турэцкаму бiзнэсмену, старшынi групы кампанiй Рrinсеss Grоuр Судзi Азкану, якi iнвеставаў у стварэнне гэтай гасцiнiцы, рэалiзаваць яшчэ некалькi праектаў у беларускай сталiцы. Гэта можа быць удзел ва ўзвядзеннi як гасцiнiцы, так i цэлага гасцiнiчна-дзелавога цэнтра. Цяпер у Мiнску з удзелам замежнага капiталу будуецца 8 гасцiнiчных комплексаў, яшчэ 10 праектаў знаходзiцца ў стадыi прапрацоўкi. Як адзначыў кiраўнiк дзяржавы, "добра, што iнвестпраекты рэалiзуюць розныя кампанii з розных краiн". Прэзiдэнт падкрэслiў, што неабходна больш аператыўна разглядаць прапановы замежных iнвестараў па забудове беларускай сталiцы. "Хочуць пабудаваць дзелавы цэнтр — што марудзiць? Мы атрымлiваем добрыя комплексы, гэта выгадна абодвум бакам. Але не трэба тармазiць рашэннi, iх трэба прымаць хутка", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Ён таксама дадаў, што пры рэалiзацыi буйных праектаў не трэба забываць i аб развiццi сацыяльнай сферы. Аляксандр Лукашэнка агледзеў атэль Сrоwnе Рlаzа i ў цэлым станоўча ацанiў рэканструкцыю былой гасцiнiцы "Свiслач", дзе цяпер размяшчаецца гэты атэль. Ён уключае ў сябе казiно, рэстаран, канферэнц-залу, спа-салон, фiтнес-залу, начны клуб, басейн, а таксама 115 гасцiнiчных нумароў i 2 прэзiдэнцкiя апартаменты. Як было даложана Прэзiдэнту, рэнтабельнасць усяго гасцiнiчнага бiзнэсу сталiцы склала 170 працэнтаў. Калi ў 2007 годзе ў сталiчных гасцiнiцах спынялася 550 тыс. чалавек, то за першае паўгоддзе 2008 года iх колькасць павялiчылася на 10—15 працэнтаў да мiнулага года. Сёння ў Мiнску наведвальнiкаў прымае адна пяцiзоркавая гасцiнiца "Еўропа", дзве ўзроўню чатыры зоркi — "Атэль "Мiнск", "Вiкторыя" i пяць трохзоркавых гасцiнiц. У блiжэйшы час у сталiцы плануецца ўзвесцi 6 гасцiнiчных комплексаў катэгорыi "пяць зорак", а таксама гасцiнiчны комплекс у складзе дзелавога цэнтра "Мiнск-Сiцi", спартыўна-гасцiнiчны комплекс "Трактар". Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання атэля Сrоwnе Рlаzа ў Мiнску прапанаваў турэцкаму бiзнэсмену, старшынi групы кампанiй Рrinсеss
|
|