Павышаюцца некаторыя віды пенсiй i дапамог
Павышаюцца некаторыя віды пенсiй i дапамог
Як паведамiлi ў Мiнiстэрстве працы i сацыяльнай абароны, зацверджаныя новыя бюджэты пражытковага мiнiмуму. У параўнаннi з папярэднiм паказчыкам "сярэднi" БПМ павялiчыўся на 7,1 працэнта i складае з 1 жнiўня 224 700 рублёў. Прычым варта заўважыць: менавiта такой зараз будзе "планка даплат" пры прызначэннi штомесячнай адраснай сацыяльнай дапамогi. Адначасова са змяненнем бюджэту пражытковага мiнiмуму павысяцца памеры дзiцячых дапамог. У прыватнасцi, паводле слоў намеснiка начальнiка галоўнага ўпраўлення палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Таццяны Шэметавец, цяпер аднаразовая дапамога пры нараджэннi першага дзiцяцi складае 1 млн 123,5 тыс., аднаразовая дапамога пры нараджэннi другога i наступных дзяцей — 1 млн 572,9 тыс., аднаразовая дапамога мацi, якая стала на ўлiк у жаночай кансультацыi да 12-тыднёвага тэрмiну цяжарнасцi, — 224,7 тыс. рублёў. Пры гэтым памер штомесячных дапамог на дзяцей ва ўзросце больш за 3 гады (варта заўважыць, што гэта дапамога прадастаўляецца з улiкам сукупнага даходу бацькоў) вызначана ў 67 410 руб., а штомесячная дапамога на дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў — 179 760 рублёў. Плюс да таго, таксама ў сувязi са змяненнем бюджэту пражытковага мiнiмуму, з 1 жнiўня пачнецца iндэксацыя мiнiмальных i сацыяльных пенсiй, а таксама надбавак i павышэнняў да iх. Да прыкладу, як паведамiла карэспандэнту "Звязды" начальнiк галоўнага ўпраўлення пенсiйнага забеспячэння i сацыяльнага страхавання мiнiстэрства Валянцiна Каралёва, мiнiмальная пенсiя па ўзросце пры стажы 20 гадоў у жанчын або 25 гадоў у мужчын складзе 171,8 тыс. рублёў. Сяргей ГРЫБ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi ў Мiнiстэрстве працы i сацыяльнай абароны, зацверджаныя новыя бюджэты пражытковага мiнiмуму. У параўнаннi з папярэднiм паказчыкам "
|
|