21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Плануецца сабраць больш як 8 млн тон збожжа

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Плануецца сабраць больш як 8 млн тон збожжа

Сёння сярэдняя ўраджайнасць збожжавых па краiне складае каля 35 ц/га, што прыкладна на 5 цэнтнераў больш, чым намалочвалася напрыканцы ўборкi летась, паведамiла на прэс-канферэнцыi ў Грамадскiм прэс-цэнтры Дома прэсы першы намеснiк мiнiстра сельскай гаспадаркi i харчавання краiны Надзея Каткавец.

Цяпер на старце жнiва, калi ўбрана 20 працэнтаў запланаваных плошчаў, ужо намалочана каля 1,67 мiльёна тон, што дазваляе рэальна разлiчваць на атрыманне ў вынiку ўборкi мiнiмум 8 млн тон збожжа, запэўнiла намеснiк мiнiстра. Аднак, нават такi вялiкi ўраджай не дазваляе краiне ажыццяўляць продаж збожжа на экспарт. Галоўнае, што сёлета наша краiна цалкам адмовiцца ад набыцця замежнага фуражнага збожжа. Падлiчана, што ў 2008 годзе будзе набывацца толькi каля 100—150 тысяч тон харчовай пшанiцы цвёрдых гатункаў для хлебапячэння.

Паводле iнфармацыi Надзеi Каткавец, у краiне цяпер намалочана 560 тысяч тон рапсу, а ўвогуле сёлета спецыялiсты разлiчваюць атрымаць каля 600 тысяч тон гэтага бялковага прадукту, што дазволiць амаль цалкам адмовiцца ад iмпарту падобнай прадукцыi.

Суразмоўца ўпэўнена, што Ўрадам краiны i Прэзiдэнтам Беларусi прыняты дастатковыя меры для таго, каб закупачныя цэны на аб’ёмы дзяржзаказу i iншыя дагаворныя цэны на збожжа забяспечвалi станоўчую рэнтабельнасць дзейнасцi айчынных сельскагаспадарчых арганiзацый. Так, сёлета закупачныя цэны на збожжа за год былi павялiчаны на 35 працэнтаў, што дазваляе атрымлiваць прадпрыемствам сярэднюю рэнтабельнасць па гэтай пазiцыi ў памеры не менш як 5—10 працэнтаў. Новыя закупачныя цэны на рапс, бульбу, цукровыя буракi i пiваварны ячмень даюць гаспадаркам магчымасць атрымлiваць станоўчую рэнтабельнасць у памеры больш за 20 працэнтаў, а па льну — нават да 30 працэнтаў.

Дзяржзаказ па здачы збожжа складае сёлета 1 млн тон. Астатнiя 4 мiльёны тон таварнага зерня ў гаспадарак будуць выкупляць камбiнаты хлебапрадуктаў, птушкафабрыкi, свiнакомплексы i iншыя буйныя спажыўцы. Мiнсельгасхарчам рэкамендавана зацiкаўленым структурам закупляць таварнае збожжа ў вяскоўцаў амаль на 50 працэнтаў даражэй за закупачныя цэны, вызначаныя дзяржзаказам.

Сяргей КУРКАЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння сярэдняя ўраджайнасць збожжавых па краiне складае каля 35 ц/га, што прыкладна на 5 цэнтнераў больш, чым намалочвалася напрыканцы ўборкi летась,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика