Супраць рэкламы пiва
Супраць рэкламы пiва
На разгляд дэпутатаў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь перадаюцца спiсы з больш чым 4 тысячамi подпiсаў вiцябчан, якiя выказалiся супраць рэкламы пiва па тэлебачаннi. Кiраўнiк УУС Вiцебскага аблвыканкама Леанiд Фармагей папрасiў парламентарыя Людмiлу Арцёменку ўнесцi адпаведную прапанову на разгляд Нацыянальнага сходу аб унясеннi змяненняў у Закон "Аб рэкламе". Подпiсы збiралiся па ўсiм горадзе ў рамках правядзення Дня цвярозасцi. На плошчы 1000-годдзя гэтым займалiся актывiсты БРСМ. Аляксандр ПУКШАНСКІ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На разгляд дэпутатаў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь перадаюцца спiсы з больш чым 4 тысячамi подпiсаў вiцябчан, якiя выказалiся супраць рэклам |
|