21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб Нацыянальным сходзе Рэспублiкi Беларусь»

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб Нацыянальным сходзе Рэспублiкi Беларусь»

(Працяг. Пачатак у нумары за 31 ліпеня.)

Артыкул 15. Разгляд палатамi Нацыянальнага сходу пытання аб правядзеннi рэспублiканскага рэферэндуму

Палаты Нацыянальнага сходу маюць права ўнесцi Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь прапанову аб правядзеннi рэспублiканскага рэферэндуму.

Пытанне аб унясеннi Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь прапановы аб правядзеннi рэспублiканскага рэферэндуму разглядаецца Палатай прадстаўнiкоў i Саветам Рэспублiкi на iх раздзельных пасяджэннях па iнiцыятыве адпаведна дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў, Прэзiдыума i пастаянных камiсiй Савета Рэспублiкi, а таксама членаў Савета Рэспублiкi.

Рашэнне па прапанове аб правядзеннi рэспублiканскага рэферэндуму прымаецца большасцю галасоў ад поўнага складу кожнай з палат Нацыянальнага сходу i афармляецца пастановамi палат, якiя накiроўваюцца адпаведна ў Савет Рэспублiкi, Палату прадстаўнiкоў.

Пастановы Палаты прадстаўнiкоў, Савета Рэспублiкi павiнны ўтрымлiваць прапановы аб:

даце рэспублiканскага рэферэндуму;

пытаннях, якiя выносяцца на рэспублiканскi рэферэндум;

разглядзе адпаведна Саветам Рэспублiкi, Палатай прадстаўнiкоў пытання аб правядзеннi рэспублiканскага рэферэндуму.

Савет Рэспублiкi, Палата прадстаўнiкоў разглядаюць прапановы аб правядзеннi рэспублiканскага рэферэндуму i прымаюць адно з наступных рашэнняў:

пагадзiцца з прапановай адпаведна Палаты прадстаўнiкоў, Савета Рэспублiкi аб правядзеннi рэспублiканскага рэферэндуму;

адхiлiць прапанову адпаведна Палаты прадстаўнiкоў, Савета Рэспублiкi аб правядзеннi рэспублiканскага рэферэндуму.

Пастановы палат Нацыянальнага сходу па пытаннях прыняцця або адхiлення прапановы аб правядзеннi рэспублiканскага рэферэндуму накiроўваюцца Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь.

Калi прапанова аб правядзеннi рэспублiканскага рэферэндуму ўнесена Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь з захаваннем патрабаванняў Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, гэтага Закона i iншых актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь, Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь назначае рэспублiканскi рэферэндум.

Артыкул 16. Заслухоўванне палатамi Нацыянальнага сходу штогадовых пасланняў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь да Парламента

Штогадовыя пасланнi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь да Парламента заслухоўваюцца на сумесных пасяджэннях Палаты прадстаўнiкоў i Савета Рэспублiкi без абмеркавання i прыняцця па iх рашэння.

Рашэнне аб правядзеннi сумеснага пасяджэння палат Нацыянальнага сходу для заслухоўвання штогадовага паслання Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь да Парламента прымаецца палатамi Нацыянальнага сходу са згоды Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

Глава 3 Пытаннi раздзельнай кампетэнцыi палат Нацыянальнага сходу

Артыкул 17. Пасяджэннi палат Нацыянальнага сходу для пытанняў дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў i членаў Савета Рэспублiкi i адказаў Урада Рэспублiкi Беларусь

Дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў, члены Савета Рэспублiкi, якiя жадаюць накiраваць пытаннi Ураду Рэспублiкi Беларусь, падаюць iх у пiсьмовай форме ў сакратарыят адпаведнай палаты Нацыянальнага сходу не пазней чым за сем дзён да дня правядзення пасяджэння. Запрашэннi членам Урада Рэспублiкi Беларусь з пералiкам пытанняў накiроўваюцца не пазней чым за пяць дзён да дня правядзення пасяджэння.

У выпадку, калi член Урада Рэспублiкi Беларусь не мае магчымасцi прыбыць на пасяджэнне, ён мае права даць пiсьмовы адказ на зададзеныя пытаннi, якi даводзiцца да ведама дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў, членаў Савета Рэспублiкi ўпаўнаважанай iм службовай асобай.

У межах часу, устаноўленага рэгламентамi палат Нацыянальнага сходу, дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў, члены Савета Рэспублiкi могуць задаваць членам Урада Рэспублiкi Беларусь, якiя ўдзельнiчаюць у пасяджэннi, iншыя пытаннi ў пiсьмовай або вуснай форме, калi палатамi Нацыянальнага сходу не будзе прынята iншае рашэнне.

Рашэнне аб правядзеннi пасяджэння для пытанняў дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў i членаў Савета Рэспублiкi i адказаў Урада Рэспублiкi Беларусь прымаецца ў парадку, устаноўленым рэгламентамi палат Нацыянальнага сходу. Калi ад дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў i членаў Савета Рэспублiкi не паступiла пiсьмовых пытанняў да членаў Урада Рэспублiкi Беларусь, палаты Нацыянальнага сходу маюць права прыняць рашэнне не праводзiць у гэтым месяцы пасяджэнне для пытанняў дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў i членаў Савета Рэспублiкi i адказаў Урада Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 18. Разгляд палатамi Нацыянальнага сходу запытаў дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў, членаў Савета Рэспублiкi

Дэпутат Палаты прадстаўнiкоў, член Савета Рэспублiкi мае права звярнуцца з запытам да Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь, членаў Урада Рэспублiкi Беларусь, кiраўнiкоў дзяржаўных органаў, якiя ўтвараюцца або выбiраюцца Нацыянальным сходам. Запыт павiнен быць уключаны ў парадак дня пасяджэння адпаведнай палаты Нацыянальнага сходу.

Адказ на запыт трэба даць на працягу дваццацi сесiйных дзён у парадку, устаноўленым адпаведнай палатай Нацыянальнага сходу.

Артыкул 19. Зварот палат Нацыянальнага сходу ў Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь

Палата прадстаўнiкоў, Савет Рэспублiкi маюць права звярнуцца ў Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь з прапановай аб дачы заключэння:

аб адпаведнасцi законаў Рэспублiкi Беларусь, дэкрэтаў, указаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, мiжнародных дагаворных i iншых абавязацельстваў Рэспублiка Беларусь Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i мiжнародна-прававым актам, ратыфiкаваным Рэспублiкай Беларусь;

аб адпаведнасцi актаў мiждзяржаўных утварэнняў, у якiя ўваходзiць Рэспублiка Беларусь, указаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, выдадзеных у мэтах выканання закона, Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, мiжнародна-прававым актам, ратыфiкаваным Рэспублiкай Беларусь, законам Рэспублiкi Беларусь i дэкрэтам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь;

аб адпаведнасцi пастаноў Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, актаў Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь, Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублiкi Беларусь, Генеральнага пракурора Рэспублiкi Беларусь Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, мiжнародна-прававым актам, ратыфiкаваным Рэспублiкай Беларусь, законам Рэспублiкi Беларусь, дэкрэтам i ўказам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь;

аб адпаведнасцi актаў любога iншага дзяржаўнага органа Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, мiжнародна-прававым актам, ратыфiкаваным Рэспублiкай Беларусь, законам Рэспублiкi Беларусь, дэкрэтам i ўказам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

Прапанова аб разглядзе ў палаце Нацыянальнага сходу пытання аб звароце ў Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь уносiцца ў палату адпаведна дэпутатамi Палаты прадстаўнiкоў, Прэзiдыумам i пастаяннымi камiсiямi Савета Рэспублiкi, а таксама членамi Савета Рэспублiкi.

Рашэнне аб звароце палаты Нацыянальнага сходу ў Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь лiчыцца прынятым, калi за яго прагаласавала большасць ад яе поўнага складу.

Прапанова аб дачы заключэння, прадугледжанага часткай першай гэтага артыкула, уносiцца ў Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з законамi, якiя рэгламентуюць дзейнасць Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 20. Атрыманне палатамi Нацыянальнага сходу iнфармацыi аб выкананнi законаў i аб ходзе выканання рэспублiканскага бюджэту

У межах, прадугледжаных Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, гэтым Законам i iншымi заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь, палаты Нацыянальнага сходу маюць права на атрыманне iнфармацыi аб выкананнi законаў i аб ходзе выканання рэспублiканскага бюджэту.

Палата прадстаўнiкоў i Савет Рэспублiкi ў межах сваёй кампетэнцыi маюць права атрымлiваць iнфармацыю аб ходзе рэалiзацыi Асноўных накiрункаў унутранай i знешняй палiтыкi Рэспублiкi Беларусь i Ваеннай дактрыны Рэспублiкi Беларусь, зацверджаных праграмнымi законамi.

У мэтах, прадугледжаных часткамi першай i другой гэтага артыкула, палаты Нацыянальнага сходу маюць права па ўзгадненнi з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь заслухоўваць iнфармацыю:

Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь — аб ходзе выканання адобранай Палатай прадстаўнiкоў праграмы дзейнасцi Урада Рэспублiкi Беларусь;

Генеральнага пракурора Рэспублiкi Беларусь — аб стане законнасцi ў Рэспублiцы Беларусь;

Старшынi Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь — аб вынiках дзяржаўнага кантролю, якi ажыццяўляецца ў Рэспублiцы Беларусь, у тым лiку за выкананнем рэспублiканскага бюджэту;

Старшынi Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь — аб ходзе выканання асноўных накiрункаў грашова-крэдытнай палiтыкi на бягучы год.

Артыкул 21. Узгадненне кандыдатур для назначэння на пасаду паслоў Рэспублiкi Беларусь у замежных дзяржавах i пастаянных прадстаўнiкоў Рэспублiкi Беларусь пры мiжнародных арганiзацыях

Кандыдатуры для назначэння на пасады паслоў Рэспублiкi Беларусь у замежных дзяржавах i пастаянных прадстаўнiкоў Рэспублiкi Беларусь пры мiжнародных арганiзацыях уносяцца на разгляд Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пасля папярэдняга разгляду iх у пастаянных камiсiях Палаты прадстаўнiкоў i Савета Рэспублiкi, што распараджаюцца пытаннямi мiжнародных адносiнаў, якiя па вынiках разгляду кандыдатур на ўказаныя пасады прымаюць рашэннi рэкамендацыйнага характару.

Парадак разгляду кандыдатур для назначэння на пасады, указаныя ў частцы першай гэтага артыкула, вызначаецца рэгламентамi палат Нацыянальнага сходу.

Артыкул 22. Іншыя паўнамоцтвы палат Нацыянальнага сходу

Палаты Нацыянальнага сходу ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь:

прымаюць удзел у падрыхтоўцы Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь сумесна з Урадам Рэспублiкi Беларусь асноўных накiрункаў грашова-крэдытнай палiтыкi на чарговы год;

узаемадзейнiчаюць з iншымi дзяржаўнымi органамi i iншымi арганiзацыямi пры вырашэннi пытанняў, якiя ўваходзяць у кампетэнцыю палат Нацыянальнага сходу.

Глава 4 Пытаннi выключнай кампетэнцыi Палаты прадстаўнiкоў

Артыкул 23. Разгляд Палатай прадстаўнiкоў пытання аб адстаўцы Прэзiдэнта Рэспублiкi БеларусьПалата прадстаўнiкоў прымае адстаўку Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Заява аб адстаўцы накiроўваецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь у Палату прадстаўнiкоў у пiсьмовай форме.

Палата прадстаўнiкоў абавязана разгледзець заяву аб адстаўцы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь на працягу пяцi дзён з дня яго паступлення ў Палату прадстаўнiкоў.

Калi Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь прымае рашэнне аб адстаўцы ў перыяд памiж сесiямi Палаты прадстаўнiкоў, адначасова з падачай заявы аб адстаўцы склiкаецца пазачарговая сесiя Палаты прадстаўнiкоў для разгляду дадзенага пытання.

Рашэнне аб прыняццi адстаўкi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь лiчыцца прынятым пры ўмове, што за яго прагаласавала большасць ад поўнага складу Палаты прадстаўнiкоў.

Артыкул 24. Назначэнне Палатай прадстаўнiкоў выбараў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь

Палата прадстаўнiкоў не пазней чым за пяць месяцаў да заканчэння тэрмiну паўнамоцтваў папярэдняга Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь назначае выбары Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

У выпадку вакансii пасады Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь выбары назначаюцца не пазней чым праз тры днi з дня адкрыцця вакансii, калi вакансiя адкрылася ў перыяд правядзення сесii Палаты прадстаўнiкоў. Калi вакансiя пасады Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь адкрылася ў перыяд памiж сесiямi Палаты прадстаўнiкоў, па iнiцыятыве выконваючага абавязкi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь або па патрабаваннi не менш за дзве трэцi ад поўнага складу Палаты прадстаўнiкоў для назначэння выбараў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь склiкаецца пазачарговая сесiя Палаты прадстаўнiкоў у парадку, устаноўленым Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь i гэтым Законам.

Артыкул 25. Разгляд Палатай прадстаўнiкоў пытання аб дачы згоды на назначэнне Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь

Палата прадстаўнiкоў па прадстаўленнi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дае згоду на назначэнне Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь.

Рашэнне па пытаннi аб дачы згоды Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь на назначэнне Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь прымаецца Палатай прадстаўнiкоў не пазней чым у двухтыднёвы тэрмiн з дня ўнясення прапановы па кандыдатуры Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь. Калi прапанова па кандыдатуры Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь унесена ў перыяд памiж сесiямi Палаты прадстаўнiкоў, для яго разгляду склiкаецца пазачарговая сесiя Палаты прадстаўнiкоў у парадку, устаноўленым Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь i гэтым Законам.

Рашэнне па пытаннi аб дачы згоды на назначэнне Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь лiчыцца прынятым, калi за яго прагаласавала большасць ад поўнага складу Палаты прадстаўнiкоў. Калi рашэнне па пытаннi аб дачы згоды на назначэнне Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь не прынята, лiчыцца, што Палата прадстаўнiкоў адмовiла ў дачы згоды.

У выпадку двухразовай адмовы Палаты прадстаўнiкоў у дачы згоды на назначэнне Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь мае права назначыць выконваючага абавязкi Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь, распусцiць Палату прадстаўнiкоў i назначыць новыя выбары.

Артыкул 26. Заслухоўванне Палатай прадстаўнiкоў даклада Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь аб праграме дзейнасцi Урада Рэспублiкi Беларусь

Палата прадстаўнiкоў у двухмесячны тэрмiн пасля назначэння на пасаду Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь заслухоўвае яго даклад аб праграме дзейнасцi Урада Рэспублiкi Беларусь i адабрае або адхiляе праграму.

Калi даклад Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь не можа быць заслуханы ў сувязi з заканчэннем сесii Палаты прадстаўнiкоў, то можа быць склiкана пазачарговая сесiя Палаты прадстаўнiкоў у тэрмiн, указаны ў частцы першай гэтага артыкула. Калi пазачарговая сесiя не склiкаецца, двухмесячны тэрмiн вылiчваецца з дня адкрыцця чарговай сесii Палаты прадстаўнiкоў.

Рашэнне аб адабрэннi праграмы дзейнасцi Урада Рэспублiкi Беларусь лiчыцца прынятым пры ўмове, што за яго прагаласавала большасць ад поўнага складу Палаты прадстаўнiкоў. Калi рашэнне аб адабрэннi праграмы дзейнасцi Урада Рэспублiкi Беларусь не прынята, праграма лiчыцца адхiленай.

У выпадку адхiлення праграмы дзейнасцi Урада Рэспублiкi Беларусь Палата прадстаўнiкоў вызначае ў пастанове тэрмiн для заслухоўвання паўторнай праграмы дзейнасцi Урада Рэспублiкi Беларусь, якая павiнна быць прадстаўлена не пазней за два месяцы з дня адхiлення праграмы.

Паўторнае адхiленне Палатай прадстаўнiкоў праграмы дзейнасцi Урада Рэспублiкi Беларусь азначае выказванне вотуму недаверу Ураду Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 27. Разгляд Палатай прадстаўнiкоў пытання аб даверы Ураду Рэспублiкi Беларусь

Палата прадстаўнiкоў разглядае па iнiцыятыве Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь пытанне аб даверы Ураду Рэспублiкi Беларусь.

Прэм’ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь можа паставiць перад Палатай прадстаўнiкоў пытанне аб даверы Ураду Рэспублiкi Беларусь па прадстаўленай праграме або па канкрэтнай падставе.

Рашэнне аб даверы Ураду Рэспублiкi Беларусь лiчыцца прынятым пры ўмове, што за яго прагаласавала большасць ад поўнага складу Палаты прадстаўнiкоў. Калi рашэнне аб даверы Ураду Рэспублiкi Беларусь не прынята, лiчыцца, што Ураду Рэспублiкi Беларусь адмоўлена ў даверы.

Калi Палата прадстаўнiкоў адмаўляе ў даверы Ураду Рэспублiкi Беларусь, Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь мае права ў дзесяцiдзённы тэрмiн прыняць рашэнне аб адстаўцы Урада Рэспублiкi Беларусь або аб роспуску Палаты прадстаўнiкоў i назначэннi новых выбараў.

Артыкул 28. Выказванне Палатай прадстаўнiкоў вотуму недаверу Ураду Рэспублiкi Беларусь

Палата прадстаўнiкоў можа выказаць вотум недаверу Ураду Рэспублiкi Беларусь.

Пытанне аб выказваннI вотуму недаверу Ураду Рэспублiкi Беларусь разглядаецца па iнiцыятыве не менш за адну трэць ад поўнага складу Палаты прадстаўнiкоў. Пытанне аб адказнасцi Урада Рэспублiкi Беларусь не можа быць пастаўлена на працягу года пасля адабрэння праграмы яго дзейнасцi.

Прапанова дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў па дадзеным пытаннi ўносiцца ў пiсьмовай форме.

Пры разглядзе пытання аб выказваннi вотуму недаверу Ураду Рэспублiкi Беларусь выступаюць Прэм’ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь або асоба, якая выконвае яго абавязкi.

Рашэнне аб выказваннi вотуму недаверу Ураду Рэспублiкi Беларусь лiчыцца прынятым пры ўмове, што за яго прагаласавала большасць ад поўнага складу Палаты прадстаўнiкоў.

Артыкул 29. Разгляд Палатай прадстаўнiкоў пытання аб дачы згоды на ўзбуджэнне крымiнальнай справы ў дачыненнi да дэпутата Палаты прадстаўнiкоў, на прыцягненне яго ў якасцi падазронага або абвiнавачванага па крымiнальнай справе, узбуджанай у дачыненнi да iншых асобаў або па факце ўчыненага злачынства, а таксама на яго затрыманне i iншае пазбаўленне асабiстай волi

Пытанне аб дачы згоды на ўзбуджэнне крымiнальнай справы ў дачыненнi да дэпутата Палаты прадстаўнiкоў, на прыцягненне яго ў якасцi падазронага або абвiнавачванага па крымiнальнай справе, узбуджанай у дачыненнi да iншых асобаў, або па факце ўчыненага злачынства, а таксама на яго затрыманне i iншае пазбаўленне асабiстай волi вырашаецца Палатай прадстаўнiкоў па прадстаўленнi Генеральнага пракурора Рэспублiкi Беларусь або асобы, якая выконвае яго абавязкi.

У выпадку, калi прадстаўленне Генеральнага пракурора Рэспублiкi Беларусь або асобы, якая выконвае яго абавязкi, паступае ў Палату прадстаўнiкоў у перыяд памiж сесiямi Палаты прадстаўнiкоў, для яго разгляду можа склiкацца чарговая сесiя Палаты прадстаўнiкоў у парадку, устаноўленым Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь i гэтым Законам.

Па пытаннi, указаным у частцы першай гэтага артыкула, большасцю галасоў ад поўнага складу Палаты прадстаўнiкоў прымаецца матываванае рашэнне, аб якiм паведамляецца Генеральнаму пракурору Рэспублiкi Беларусь або асобе, якая выконвае яго абавязкi.

Артыкул 30. Права Палаты прадстаўнiкоў адмяняць распараджэнне Старшынi Палаты прадстаўнiкоў

Палата прадстаўнiкоў па прапанове Савета Палаты прадстаўнiкоў, пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў, дэпутацкай групы, дэпутата Палаты прадстаўнiкоў маюць права большасцю галасоў ад поўнага складу Палаты прадстаўнiкоў адмянiць распараджэнне Старшынi Палаты прадстаўнiкоў.

Глава 5 Пытаннi выключнай кампетэнцыi Савета Рэспублiкi

Артыкул 31. Разгляд Саветам Рэспублiкi пытанняў аб дачы згоды на назначэнне Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь службовых асобаў

Кандыдатуры на ўказаныя пасады на пасяджэннi Савета Рэспублiкi прадстаўляюць Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь або ўпаўнаважаная iм службовая асоба.

Рашэнне аб дачы згоды на назначэнне службовых асобаў, указаных у частцы першай гэтага артыкула, прымаецца адкрытым або тайным галасаваннем i лiчыцца прынятым пры ўмове, што за яго прагаласавала большасць ад поўнага складу Савета Рэспублiкi. Калi рашэнне аб дачы згоды на назначэнне службовых асобаў не прынята, лiчыцца, што Савет Рэспублiкi адмовiў у дачы згоды на назначэнне службовых асобаў. Такое рашэнне афармляецца пастановай Савета Рэспублiкi i накiроўваецца Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь. У выпадку двухразовай адмовы Савета Рэспублiкi ў дачы згоды на назначэнне службовых асобаў, указаных у частцы першай гэтага артыкула, Савет Рэспублiкi можа звярнуцца да Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь з прапановай аб правядзеннi кансультацый у мэтах пераадолення рознагалоссяў, якiя ўзнiклi.

Артыкул 32. Выбранне Саветам Рэспублiкi суддзяў Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь i членаў Цэнтральнай камiсii Рэспублiкi Беларусь па выбарах i правядзеннi рэспублiканскiх рэферэндумаў

Савет Рэспублiкi тайным галасаваннем выбiрае шэсць суддзяў Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь i шэсць членаў Цэнтральнай камiсii Рэспублiкi Беларусь па выбарах i правядзеннi рэспублiканскiх рэферэндумаў.

Кандыдатуры для выбрання на пасады суддзяў Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь прапаноўваюцца Старшынёй Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь.

Кандыдатуры для выбрання на пасады членаў Цэнтральнай камiсii Рэспублiкi Беларусь па выбарах i правядзеннi рэспублiканскiх рэферэндумаў рэкамендуюцца Савету Рэспублiкi сумеснымi прадстаўленнямi прэзiдыумаў абласных, Мiнскага гарадскога Саветаў дэпутатаў i адпаведных абласных, Мiнскага гарадскога выканаўчых камiтэтаў.

Выбранымi на пасады суддзяў Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь, членаў Цэнтральнай камiсii Рэспублiкi Беларусь па выбарах i правядзеннi рэспублiканскiх рэферэндумаў лiчацца асобы, якiя атрымалi ў вынiку тайнага галасавання большасць галасоў ад поўнага складу Савета Рэспублiкi.

Артыкул 33. Адмена Саветам Рэспублiкi рашэнняў мясцовых Саветаў дэпутатаў

Савет Рэспублiкi адмяняе рашэннi мясцовых Саветаў дэпутатаў, якiя не адпавядаюць заканадаўству Рэспублiкi Беларусь.

Падставай для адмены рашэння мясцовага Савета дэпутатаў можа з’яўляцца неадпаведнасць заканадаўству Рэспублiкi Беларусь рашэння ў цэлым або асобных яго палажэнняў.

Пытанне аб адмене рашэння мясцовага Савета дэпутатаў разглядаецца Саветам Рэспублiкi па прапанове Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Урада Рэспублiкi Беларусь, Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь, Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь, Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублiкi Беларусь, Генеральнага пракурора Рэспублiкi Беларусь, Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь, Прэзiдыума Савета Рэспублiкi, а таксама па прапанове не менш чым 10 працэнтаў грамадзян, якiя валодаюць выбарчым правам i пражываюць на адпаведнай тэрыторыi.

Парадак разгляду пытання аб адмене рашэння мясцовага Савета дэпутатаў вызначаецца Рэгламентам Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу.

Па вынiках разгляду пытання аб адмене рашэння мясцовага Савета дэпутатаў Савет Рэспублiкi можа прыняць адно з наступных рашэнняў:

адмянiць рашэнне мясцовага Савета дэпутатаў;

адхiлiць прапанову аб адмене рашэння мясцовага Савета дэпутатаў;

прапанаваць мясцоваму Савету дэпутатаў прывесцi сваё рашэнне ў адпаведнасць з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь у тэрмiн, устаноўлены Саветам Рэспублiкi.

Пастанова па пытаннi аб адмене рашэння мясцовага Савета дэпутатаў, якое не адпавядае заканадаўству Рэспублiкi Беларусь, прымаецца большасцю галасоў ад поўнага складу Савета Рэспублiкi на падставе заключэння адпаведнай пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi.

Артыкул 34. Прыняцце Саветам Рэспублiкi рашэння аб роспуску мясцовага Савета дэпутатаў

Савет Рэспублiкi прымае рашэнне аб роспуску мясцовага Савета дэпутатаў у выпадку сiстэматычнага (больш за два разы) або грубага парушэння iм патрабаванняў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь i ў iншых выпадках, прадугледжаных законам.

Пытанне аб роспуску мясцовага Савета дэпутатаў разглядаецца Саветам Рэспублiкi па прапанове Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Урада Рэспублiкi Беларусь, Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь, Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь, Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублiкi Беларусь, Генеральнага пракурора Рэспублiкi Беларусь, Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, Прэзiдыума Савета Рэспублiкi, а таксама па прапанове не менш за 10 працэнтаў грамадзян, якiя валодаюць выбарчым правам i пражываюць на адпаведнай тэрыторыi.

Парадак разгляду пытання аб роспуску мясцовага Савета дэпутатаў вызначаецца Рэгламентам Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу.

Пастанова па пытаннi аб роспуску мясцовага Савета дэпутатаў прымаецца большасцю галасоў ад поўнага складу Савета Рэспублiкi на падставе заключэння адпаведнай пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi.

Артыкул 35. Разгляд Саветам Рэспублiкi ўказаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб увядзеннi надзвычайнага становiшча, ваеннага становiшча, поўнай або частковай мабiлiзацыi

Савет Рэспублiкi разглядае ўказы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб увядзеннi надзвычайнага становiшча, ваеннага становiшча, поўнай або частковай мабiлiзацыi i не пазней чым у трохдзённы тэрмiн пасля iх унясення прымае адпаведнае рашэнне. Пасля абнародавання адпаведных указаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь члены Савета Рэспублiкi абавязаны прыбыць да месца правядзення пасяджэння Савета Рэспублiкi ў магчыма кароткiя тэрмiны без спецыяльнага выклiку.

Рашэннi аб зацвярджэннi ўказаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб увядзеннi надзвычайнага становiшча, ваеннага становiшча, поўнай або частковай мабiлiзацыi прымаюцца большасцю галасоў ад поўнага складу Савета Рэспублiкi.

Артыкул 36. Узаемадзеянне Савета Рэспублiкi з органамi мясцовага самакiравання

Для ўзаемадзеяння з органамi мясцовага самакiравання пры Савеце Рэспублiкi можа стварацца Савет па ўзаемадзеяннi органаў мясцовага самакiравання. Палажэнне аб Савеце па ўзаемадзеяннi органаў мясцовага самакiравання зацвярджаецца Саветам Рэспублiкi.

Артыкул 37. Ажыццяўленне Саветам Рэспублiкi права заканадаўчай iнiцыятывы

Права заканадаўчай iнiцыятывы рэалiзуецца Саветам Рэспублiкi ў форме ўнясення ў Палату прадстаўнiкоў праектаў законаў, за выключэннем праектаў законаў аб унясеннi змяненняў i (або) дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублiкi Беларусь, аб тлумачэннi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь.

Рашэнне аб унясеннi праекта закона ў Палату прадстаўнiкоў i назначэннi прадстаўнiка Савета Рэспублiкi пры разглядзе яго ў Палаце прадстаўнiкоў лiчыцца прынятым пры ўмове, што за яго прагаласавала большасць ад поўнага складу Савета Рэспублiкi.

Артыкул 38. Разгляд Саветам Рэспублiкi пытання аб дачы згоды на ўзбуджэнне крымiнальнай справы ў дачыненнi да члена Савета Рэспублiкi, на прыцягненне яго ў якасцi падазронага або абвiнавачанага па крымiнальнай справе, узбуджанай у дачыненнi да iншых асобаў або па факце ўчыненага злачынства, а таксама на яго затрыманне i iншае пазбаўленне асабiстай волi

Пытанне аб дачы згоды на ўзбуджэнне крымiнальнай справы ў дачыненнi да члена Савета Рэспублiкi, на прыцягненне яго ў якасцi падазронага або абвiнавачванага па крымiнальнай справе, узбуджанай у дачыненнi да iншых асобаў або па факце ўчыненага злачынства, а таксама на яго затрыманне i iншае пазбаўленне асабiстай волi вырашаецца Саветам Рэспублiкi па прадстаўленнi Генеральнага пракурора Рэспублiкi Беларусь або асобы, якая выконвае яго абавязкi.

У выпадку, калi прадстаўленне Генеральнага пракурора Рэспублiкi Беларусь або асобы, якая выконвае яго абавязкi, паступае ў Савет Рэспублiкi ў перыяд памiж сесiямi, для яго разгляду можа склiкацца пазачарговая сесiя ў парадку, устаноўленым Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь i гэтым Законам.

Па пытаннi, указаным у частцы першай гэтага артыкула, большасцю галасоў ад поўнага складу Савета Рэспублiкi прымаецца матываванае рашэнне, аб якiм паведамляецца Генеральнаму пракурору Рэспублiкi Беларусь або асобе, якая выконвае яго абавязкi.

Артыкул 39. Права Савета Рэспублiкi адмяняць распараджэннi Старшынi Савета Рэспублiкi

Савет Рэспублiкi па прапанове Прэзiдыума Савета Рэспублiкi, пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi, члена Савета Рэспублiкi мае права большасцю галасоў ад поўнага складу Савета Рэспублiкi адмянiць распараджэнне Старшынi Савета Рэспублiкi.

Глава 6 Парадак унясення, разгляду праектаў законаў i прыняцця законаў i пастаноў палатамi Нацыянальнага сходу   Артыкул 40. Парадак унясення ў Палату прадстаўнiкоў i разгляду палатамi Нацыянальнага сходу праектаў законаў   Парадак унясення ў Палату прадстаўнiкоў i разгляду палатамi Нацыянальнага сходу праектаў законаў устанаўлiваецца Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, iншымi заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь, а таксама рэгламентамi палат Нацыянальнага сходу.

Артыкул 41. Суб’екты права заканадаўчай iнiцыятывы

Права заканадаўчай iнiцыятывы, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных часткай трэцяй гэтага артыкула, належыць Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь, дэпутатам Палаты прадстаўнiкоў, Савету Рэспублiкi, Ураду Рэспублiкi Беларусь, а таксама грамадзянам Рэспублiкi Беларусь, якiя валодаюць выбарчым правам, у колькасць не менш за 50 тысяч чалавек.

Iншыя зацiкаўленыя дзяржаўныя органы, iншыя арганiзацыi i грамадзяне Рэспублiкi Беларусь уносяць свае прапановы аб заканадаўчым рэгуляваннi грамадскiх адносiнаў суб’ектам права заканадаўчай iнiцыятывы, указаным у частцы першай гэтага артыкула, у парадку, устаноўленым заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.

Права заканадаўчай iнiцыятывы па ўнясеннi змяненняў i (або) дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублiкi Беларусь, аб тлумачэннi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь належыць Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь або не менш чым 150 тысячам грамадзян Рэспублiкi Беларусь, якiя валодаюць выбарчым правам.

Права заканадаўчай iнiцыятывы можа быць рэалiзавана некалькiмi суб’ектамi права заканадаўчай iнiцыятывы сумесна.

Артыкул 42. Парадак рэалiзацыi права заканадаўчай iнiцыятывы

Права заканадаўчай iнiцыятывы рэалiзуецца суб’ектамi права заканадаўчай iнiцыятывы праз унясеннi ў Палату прадстаўнiкоў праектаў законаў.

Артыкул 43. Паслядоўнасць разгляду праектаў законаў палатамi Нацыянальнага сходу

Любы праект закона, калi iншае не прадугледжана Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, спачатку разглядаецца Палатай прадстаўнiкоў, а затым Саветам Рэспублiкi.

Артыкул 44. Абавязковасць разгляду праектаў законаў Палатай прадстаўнiкоў

Праект закона, унесены суб’ектам права заканадаўчай iнiцыятывы ў парадку, устаноўленым заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь, падлягае абавязковаму разгляду Палатай прадстаўнiкоў.

Артыкул 45. Гарантыi рэалiзацыi права заканадаўчай iнiцыятывы

Суб’ект права заканадаўчай iнiцыятывы, якi ўнёс праект закона, або ўпаўнаважаны iм прадстаўнiк мае права браць удзел у рабоце над праектам закона ў Палаце прадстаўнiкоў i Савеце Рэспублiкi.

У выпадку ўнясення ў праект закона ў Палаце прадстаўнiкоў змяненняў i (або) дапаўненняў, за выключэннем змяненняў i (або) дапаўненняў, якiя носяць тэхнiчны характар, гэты праект закона павiнен узгадняцца з суб’ектам права заканадаўчай iнiцыятывы, якi ўнёс яго.

Атрыманне згоды суб’екта права заканадаўчай iнiцыятывы, якi ўнёс праект закона, на ўнясенне ў яго змяненняў i (або) дапаўненняў у працэсе дапрацоўкi ў Палаце прадстаўнiкоў патрабуецца ў выпадках, прадугледжаных Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, гэтым Законам, iншымi заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.

У парадку, устаноўленым Рэгламентам Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу, суб’ект права заканадаўчай iнiцыятывы, якi ўнёс праект закона, або яго ўпаўнаважаны прадстаўнiк прысутнiчаюць на пасяджэннях Савета Рэспублiкi, пастаянных камiсiй Савета Рэспублiкi пры разглядзе гэтага законапраекта, удзельнiчаюць у яго абмеркаваннi, даюць тлумачэннi па асобных яго палажэннях.

Артыкул 46. Адклiканне праекта закона

Суб’ект права заканадаўчай iнiцыятывы мае права адклiкаць унесены iм праект закона да яго прыняцця Палатай прадстаўнiкоў у другiм чытаннi.

Артыкул 47. Праекты законаў, якiя падлягаюць унясенню ў Палату прадстаўнiкоў са згоды Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь альбо па яго даручэннi — Урада Рэспублiкi Беларусь

Праекты законаў, вынiкам прыняцця якiх можа быць скарачэнне дзяржаўных сродкаў, стварэнне або павелiчэнне расходаў, могуць уносiцца ў Палату прадстаўнiкоў толькi са згоды Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь альбо па яго даручэннi — Урада Рэспублiкi Беларусь.

Праекты законаў, якiя па змесце разыходзяцца з часовымi дэкрэтамi або ўказамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, да адмены або прызнання страцiўшымi сiлу часовых дэкрэтаў або ўказаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь альбо iх адпаведных нормаў могуць уносiцца ў Палату прадстаўнiкоў Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь або з яго згоды.

Артыкул 48. Праекты законаў, якiя падлягаюць тэрмiноваму разгляду

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь альбо па яго даручэннi Урад Рэспублiкi Беларусь маюць права ўносiць у Палату прадстаўнiкоў i Савет Рэспублiкi прапановы аб аб’яўленнi разгляду праекта закона тэрмiновым. У гэтым выпадку праект закона падлягае разгляду кожнай з палат Нацыянальнага сходу на працягу дзесяцi дзён з дня ўнясення праекта закона на iх разгляд.

Калi праект закона, якi падлягае тэрмiноваму разгляду, унесены ў Палату прадстаўнiкоў, перададзены ў Савет Рэспублiкi ў перыяд памiж сесiямi, дзесяцiдзённы тэрмiн для яго разгляду вылiчваецца з дня адкрыцця чарговай (пазачарговай) сесii адпаведнай палаты Нацыянальнага сходу.

Артыкул 49. Праекты законаў, якiя падлягаюць першачарговаму разгляду

Першачарговаму разгляду палатамi Нацыянальнага сходу падлягаюць праекты законаў:

аб унясеннi змяненняў i (або) дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублiкi Беларусь, аб увядзеннi ў дзеянне законаў аб унясеннi змяненняў i (або) дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублiкi Беларусь;

аб тлумачэннi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь;

непасрэдна накiраваныя на рэалiзацыю палажэнняў Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь;

аб бюджэце Рэспублiкi Беларусь на чарговы фiнансавы год;

падрыхтаваныя на падставе нарматыўных прававых актаў Саюзнай дзяржавы.

Артыкул 50. Парадак унясення праектаў законаў у Палату прадстаўнiкоў

Праект закона ўносiцца суб’ектам права заканадаўчай iнiцыятывы ў Палату прадстаўнiкоў на беларускай i (або) рускай мовах з прыкладаннем:

суправаджальнага пiсьма i абгрунтавання неабходнасцi прыняцця праекта закона, уключаючы фiнансава-эканамiчнае абгрунтаванне;

дакумента, якi змяшчае iнфармацыю аб узгадненнi (вiзiраваннi) праекта закона. Пры гэтым праект закона, унесены Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, лiчыцца ўзгодненым з усiмi дзяржаўнымi органамi i iншымi дзяржаўнымi арганiзацыямi, а праект закона, унесены Урадам Рэспублiкi Беларусь, — з рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання i iншымi дзяржаўнымi арганiзацыямi, якiя падпарадкаваны Ураду Рэспублiкi Беларусь;

спiсу асобаў, якiя падрыхтавалi праект закона;

дакумента, якi пацвярджае згоду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь або яго адпаведнае даручэнне Ураду Рэспублiкi Беларусь i згоду Урада Рэспублiкi Беларусь на ўнясенне праекта закона, калi вынiкам прыняцця адпаведнага праекта закона можа быць скарачэнне дзяржаўных сродкаў, стварэнне або павелiчэнне расходаў;

дакумента, якi пацвярджае адпаведнае даручэнне Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Ураду Рэспублiкi Беларусь аб унясеннi прапановы ў Палату прадстаўнiкоў i Савет Рэспублiкi аб аб’яўленнi разгляду праекта закона тэрмiновым;

дакумента, якi пацвярджае згоду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, калi Урад Рэспублiкi Беларусь запатрабаваў, каб Палата прадстаўнiкоў i Савет Рэспублiкi прынялi рашэнне, галасуючы ў цэлым за ўнесеныя Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь або Урадам Рэспублiкi Беларусь праект закона альбо яго частку, захаваўшы толькi тыя папраўкi, якiя прапанаваны або прыняты Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь або Урадам Рэспублiкi Беларусь;

дакумента, якi пацвярджае згоду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь на ўнясенне праекта закона, калi праект закона па змесце разыходзiцца з часовымi дэкрэтамi або ўказамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i ўносiцца не Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь;

дакумента, якi пацвярджае адпаведнае даручэнне Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Ураду Рэспублiкi Беларусь унесцi праект закона, якi падрыхтаваны ў сувязi з заключэннем, прыпыненнем дзеяння або спыненнем мiжнароднага дагавора Рэспублiкi Беларусь;

iнфармацыi аб назначэннi дакладчыка па праекце закона ў Палаце прадстаўнiкоў i Савеце Рэспублiкi;

дакумента, якi пацвярджае, што Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь накiраваны копii праекта закона i суправаджальных дакументаў да яго;

заключэнняў Нацыянальнага цэнтра заканадаўства i прававых даследаванняў Рэспублiкi Беларусь i дзяржаўнай установы "Навукова-практычны цэнтр праблем умацавання законнасцi i правапарадку Генеральнай пракуратуры Рэспублiкi Беларусь", а таксама iншых экспертных заключэнняў, калi яны давалiся;

iнфармацыi аб накiраваннi ў Нацыянальны цэнтр прававой iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь праекта закона i прадугледжаных заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь суправаджальных дакументаў да яго для ўключэння ў камп’ютарны банк даных праектаў законаў Рэспублiкi Беларусь.

Да праекта закона, якi ўносiцца ў Палату прадстаўнiкоў, дадаюцца экспертныя заключэннi па рэдакцыi праекта закона, у якой ён уносiцца ў Палату прадстаўнiкоў. Пры гэтым, калi ў праект закона ўносiлiся змяненнi i (або) дапаўненнi, якiя носяць тэхнiчны характар, яго паўторнае накiраванне для падрыхтоўкi экспертных заключэнняў не ажыццяўляецца.

Да праекта закона аб унясеннi змяненняў i (або) дапаўненняў у закон, як правiла, дадаецца таблiца з указаннем рэдакцыi артыкула або iншага структурнага элемента гэтага закона i рэдакцыi артыкула або iншага структурнага элемента закона з улiкам змяненняў i (або) дапаўненняў, якiя прапануюцца праектам закона.

Суправаджальныя дакументы пры ўнясеннi праекта закона ў Палату прадстаўнiкоў прадстаўляюцца суб’ектам права заканадаўчай iнiцыятывы або яго ўпаўнаважаным прадстаўнiком.

Праект закона, якi ўнесены ў Палату прадстаўнiкоў з парушэннем патрабаванняў, якiя ўстаноўлены часткамi першай i другой гэтага артыкула, за выключэннем выпадкаў, якiя прадугледжаны часткай шостай гэтага артыкула, можа быць вернуты суб’екту права заканадаўчай iнiцыятывы, якi ўнёс праект закона, з прапановай выканаць патрабаваннi частак першай i другой гэтага артыкула.

Праект закона, унесены ў Палату прадстаўнiкоў з парушэннем патрабаванняў, якiя ўстаноўлены часткамi першай i другой гэтага артыкула, можа быць разгледжаны па рашэннi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь або Палаты прадстаўнiкоў.

Праекты законаў уносяцца ў Палату прадстаўнiкоў на папяровых носьбiтах i адначасова ў выглядзе тэкставых файлаў на электронных (магнiтных) носьбiтах.

Праекты законаў падлягаюць абавязковай рэгiстрацыi i захаванню ў Сакратарыяце Палаты прадстаўнiкоў.

Артыкул 51. Парадак разгляду праектаў законаў Палатай прадстаўнiкоў

Разгляд праектаў законаў, унесеных у Палату прадстаўнiкоў, ажыццяўляецца ў двух чытаннях, калi iншае не прадугледжана гэтым Законам i Рэгламентам Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу.

Праекты законаў, якiя канчаткова падрыхтаваны да разгляду Палатай прадстаўнiкоў у першым i ў другiм чытаннi, накiроўваюцца Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь.

Палата прадстаўнiкоў накiроўвае праект закона Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь для iнфармацыi не пазней чым за дзесяць дзён да прыняцця гэтага праекта закона ў цэлым.

Артыкул 52. Падрыхтоўка праекта закона да разгляду Палатай прадстаўнiкоў у першым чытаннi

Старшыня Палаты прадстаўнiкоў або яго намеснiк назначаюць з лiку пастаянных камiсiй Палаты прадстаўнiкоў галаўную камiсiю для папярэдняга разгляду праекта закона i падрыхтоўкi яго да разгляду Палатай прадстаўнiкоў у першым чытаннi.

Па прапанове Старшынi Палаты прадстаўнiкоў або яго намеснiка Савет Палаты прадстаўнiкоў можа прыняць рашэнне аб стварэннi з лiку дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў спецыяльнай (галаўной) камiсii для работы над праектам закона.

Парадак работы над праектам закона вызначаецца галаўной камiсiяй у адпаведнасцi з гэтым Законам i Рэгламентам Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу.

Змяненнi i (або) дапаўненнi ў праект закона ўносяцца галаўной камiсiяй толькi ў выпадку атрымання на гэта згоды суб’екта права заканадаўчай iнiцыятывы, якi ўнёс праект закона, або яго ўпаўнаважанага прадстаўнiка, за выключэннем змяненняў i (або) дапаўненняў, якiя носяць тэхнiчны характар.

Праект закона з унесенымi ў яго ў Палаце прадстаўнiкоў змяненнямi i (або) дапаўненнямi павiнен быць накiраваны галаўной камiсiяй на заключэнне ў Нацыянальны цэнтр заканадаўства i прававых даследаванняў Рэспублiкi Беларусь.

У выпадку, калi вынiкам унясення паправак можа быць скарачэнне дзяржаўных сродкаў, стварэнне або павелiчэнне расходаў, такiя папраўкi ўключаюцца ў праект закона са згоды Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь альбо па яго даручэннi — Урада Рэспублiкi Беларусь, а ў выпадку, калi вынiкам унясення паправак стане разыходжанне праекта закона з часовымi дэкрэтамi або ўказамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, такiя папраўкi ўключаюцца ў праект закона толькi са згоды Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 53. Разгляд праекта закона Палатай прадстаўнiкоў у першым чытаннi

Праект закона ў першым чытаннi разглядаецца Палатай прадстаўнiкоў, як правiла, у аўтарскай рэдакцыi, калi галаўной камiсiяй не прынята iншае рашэнне. Пры разглядзе праекта закона ў першым чытаннi абмяркоўваюцца канцэпцыя, структура праекта закона i мэтазгоднасць яго прыняцця.

Калi да разгляду праекта закона ў першым чытаннi ў Палату прадстаўнiкоў iншымi суб’ектамi права заканадаўчай iнiцыятывы ўнесены iншыя законапраекты, накiраваныя на рэгуляванне тых жа грамадскiх адносiнаў (далей — альтэрнатыўныя праекты закона), то ўсе праекты закона разглядаюцца ў першым чытаннi адначасова.

Па вынiках абмеркавання Палата прадстаўнiкоў прымае праект закона ў першым чытаннi або адхiляе яго.

Галасаванне аб прыняццi праекта закона ў першым чытаннi ажыццяўляецца па праекце закона ў цэлым.

Праект закона лiчыцца прынятым у першым чытаннi або адхiленым, калi за рашэнне прагаласавала большасць ад поўнага складу Палаты прадстаўнiкоў.

У выпадку прыняцця ў першым чытаннi аднаго з альтэрнатыўных праектаў закона iншыя праекты закона лiчацца адхiленымi.

Калi праект закона не мае патрэбы ў дапрацоўцы i ў ходзе першага чытання па iм не паступiлi заўвагi i (або) прапановы альбо ўнесеныя змяненнi i (або) дапаўненнi носяць тэхнiчны характар, то такi праект закона па рашэннi Палаты прадстаўнiкоў можа быць разгледжаны ў другiм чытаннi без дапрацоўкi ў галаўной камiсii Палаты прадстаўнiкоў.

Суб’ект права заканадаўчай iнiцыятывы, якi ўнёс праект закона, афiцыйна iнфармуецца аб вынiках разгляду праекта закона ў першым чытаннi.

Артыкул 54. Падрыхтоўка праекта закона да разгляду Палатай прадстаўнiкоў у другiм чытаннi

Праект закона, прыняты Палатай прадстаўнiкоў у першым чытаннi, накiроўваецца на дапрацоўку ў галаўную камiсiю, вызначаную Палатай прадстаўнiкоў, калi не прынята iншае рашэнне, якое прадугледжана гэтым Законам.

Заўвагi i (або) прапановы суб’екта права заканадаўчай iнiцыятывы, аформленыя як пiсьмовыя папраўкi да праекта закона, накiроўваюцца ў галаўную камiсiю. Галаўная камiсiя разглядае ўнесеныя папраўкi i рыхтуе праект закона да разгляду Палатай прадстаўнiкоў у другiм чытаннi.

У выпадку, калi галаўной камiсiяй або суб’ектам права заканадаўчай iнiцыятывы прадстаўлены пярэчаннi па канцэпцыi праекта закона, прынятага ў першым чытаннi, гэтыя пярэчаннi разглядаюцца разам з паступiўшымi папраўкамi.

Праект закона з унесенымi ў яго ў Палаце прадстаўнiкоў змяненнямi i (або) дапаўненнямi павiнен быць накiраваны галаўной камiсiяй на заключэнне ў Нацыянальны цэнтр заканадаўства i прававых даследаванняў Рэспублiкi Беларусь i ўзгадненне з суб’ектам права заканадаўчай iнiцыятывы, якi ўнёс праект закона, калi гэтым суб’ектам не ўстаноўлена iншае.

У выпадку, калi вынiкам унясення паправак можа быць скарачэнне дзяржаўных сродкаў, стварэнне або павелiчэнне расходаў, такiя папраўкi ўключаюцца ў праект закона толькi са згоды Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь альбо па яго даручэннi — Урада Рэспублiкi Беларусь, а ў выпадку, калi вынiкам унясення паправак стане разыходжанне праекта закона з часовымi дэкрэтамi або ўказамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, такiя папраўкi ўключаюцца ў праект закона толькi са згоды Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

Унясенне змяненняў i (або) дапаўненняў у праект закона, за выключэннем змяненняў i (або) дапаўненняў, якiя носяць тэхнiчны характар, без накiравання на заключэнне i правядзення ўзгаднення не дапускаецца.

Праект закона лiчыцца прайшоўшым узгадненне ў выпадку:

атрымання пiсьмовага адказу суб’екта права заканадаўчай iнiцыятывы, якi ўнёс праект закона, або яго ўпаўнаважанага прадстаўнiка незалежна ад яго згоды з унесенымi змяненнямi i (або) дапаўненнямi;

заканчэння чатырнаццацiдзённага тэрмiну з дня атрымання суб’ектам права заканадаўчай iнiцыятывы праекта закона са змяненнямi i (або) дапаўненнямi, унесенымi ў Палаце прадстаўнiкоў, калi iншы тэрмiн не абумоўлены правядзеннем крымiналагiчнай экспертызы па гэтым праекце закона або аб’яўленнем разгляду праекта закона тэрмiновым. Пры неабходнасцi атрымання дадатковай iнфармацыi, а таксама па асаблiва складаных праектах законаў Палатай прадстаўнiкоў альбо па ўзгадненнi з ёй можа быць устаноўлены больш доўгi тэрмiн правядзення ўзгаднення.

Артыкул 55. Разгляд праекта закона Палатай прадстаўнiкоў у другiм чытаннi

Пры разглядзе праекта закона ў другiм чытаннi абмяркоўваюцца структурныя элементы праекта закона i папраўкi да яго.

Галасаванне па праекце закона можа праводзiцца па артыкулах, главах, раздзелах або па iншых структурных элементах праекта закона. Калi па праекце закона не маецца заўваг i (або) прапаноў, змяненнi i (або) дапаўненнi ў праект закона не ўносiлiся альбо ўнесеныя змяненнi i (або) дапаўненнi носяць тэхнiчны характар, Палата прадстаўнiкоў можа прыняць рашэнне аб галасаваннi па праекце закона ў цэлым.

На галасаванне ставяцца толькi тыя папраўкi суб’ектаў права заканадаўчай iнiцыятывы, якiя прадстаўлены ў пiсьмовай форме, разгледжаны i адхiлены галаўной камiсiяй у парадку, якi прадугледжаны Рэгламентам Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу.

Суб’ект права заканадаўчай iнiцыятывы, якi ўнёс папраўку да праекта закона, можа ў любы момант да галасавання па гэтай папраўцы адклiкаць яе.

Калi пры дапрацоўцы праекта закона да разгляду ў другiм чытаннi або ў ходзе разгляду яго ў другiм чытаннi змяняецца канцэпцыя праекта закона, Палата прадстаўнiкоў прымае рашэнне аб адмене раней прынятай па гэтым праекце закона пастановы i аб паўторным разглядзе яго ў першым чытаннi.

Па патрабаваннi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь альбо з яго згоды — Урада Рэспублiкi Беларусь Палата прадстаўнiкоў на сваiм пасяджэннi прымае рашэнне, галасуючы ў цэлым за ўнесеныя Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь або Урадам Рэспублiкi Беларусь праект закона альбо яго частку, захаваўшы толькi тыя папраўкi, якiя прапанаваны або прыняты Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь або Урадам Рэспублiкi Беларусь.

Пасля правядзення галасавання па структурных элементах праекта закона, а таксама па ўсiх унесеных папраўках праводзiцца галасаванне па праекце закона ў цэлым.

Па вынiках разгляду праекта закона ў другiм чытаннi Палата прадстаўнiкоў прымае адно з наступных рашэнняў:

аб прыняццi праекта закона;

аб адхiленнi праекта закона;

аб адмене пастановы аб прыняццi праекта закона ў першым чытаннi i аб паўторным разглядзе яго ў першым чытаннi.

Рашэнне па праекце закона, якi разглядаецца ў другiм чытаннi, лiчыцца прынятым Палатай прадстаўнiкоў пры ўмове, што за яго прагаласавала большасць ад поўнага складу Палаты прадстаўнiкоў, калi iншае не прадугледжана Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь i гэтым Законам.

Суб’ект права заканадаўчай iнiцыятывы, якi ўнёс праект закона, афiцыйна iнфармуецца аб вынiках разгляду праекта закона ў другiм чытаннi.

Артыкул 56. Дапрацоўка праекта закона ў галаўной камiсii

Калi пры разглядзе праекта закона ў першым або ў другiм чытаннi нi адно з магчымых рашэнняў не прынята, праект закона накiроўваецца на дапрацоўку (разгляд) у галаўную камiсiю, пасля чаго зноў разглядаецца Палатай прадстаўнiкоў у парадку, устаноўленым гэтым Законам i Рэгламентам Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу.

Артыкул 57. Парадак прадстаўлення прынятых Палатай прадстаўнiкоў праектаў законаў у Савет Рэспублiкi

Прынятыя Палатай прадстаўнiкоў праекты законаў на працягу пяцi дзён перадаюцца на разгляд у Савет Рэспублiкi.

Прынятыя Палатай прадстаўнiкоў праекты законаў i прынятыя па iх пастановы перадаюцца ў Савет Рэспублiкi на беларускай i (або) рускай мовах на папяровых носьбiтах i адначасова ў выглядзе тэкставых файлаў на электронных (магнiтных) носьбiтах.

Да прынятых Палатай прадстаўнiкоў праектаў законаў, якiя перадаюцца на разгляд у Савет Рэспублiкi, дадаюцца дакументы, указаныя ў частцы першай артыкула 50 гэтага Закона, а таксама:

копiя суправаджальнага пiсьма аб накiраваннi Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь праекта закона, канчаткова падрыхтаванага для разгляду Палатай прадстаўнiкоў у другiм чытаннi;

дакумент аб згодзе Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь або яго адпаведным даручэннi Ураду Рэспублiкi Беларусь на ўнясенне змяненняў i (або) дапаўненняў у праект закона, калi вынiкам унясення паправак можа быць скарачэнне дзяржаўных сродкаў, стварэнне або павелiчэнне расходаў;

iнфармацыя аб вынiках узгаднення змяненняў i (або) дапаўненняў з суб’ектам права заканадаўчай iнiцыятывы, якi ўнёс праект закона;

заключэнне Нацыянальнага цэнтра заканадаўства i прававых даследаванняў Рэспублiкi Беларусь па змяненнях i (або) дапаўненнях, унесеных у праект закона ў Палаце прадстаўнiкоў;

першапачатковы тэкст праекта закона, якi ўнесены ў Палату прадстаўнiкоў суб’ектам права заканадаўчай iнiцыятывы;

заключэнне галаўной камiсii Палаты прадстаўнiкоў па праекце закона;

падагульняючае заключэнне структурнага падраздзялення Сакратарыята Палаты прадстаўнiкоў, якi ажыццяўляў экспертна-прававую дзейнасць па гэтым праекце закона, а таксама iншыя экспертныя заключэннi, калi яны давалiся;

таблiца паправак, прыкладзеная да праекта закона для яго разгляду Палатай прадстаўнiкоў у другiм чытаннi;

iншыя дакументы, якiя ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь павiнны быць прыкладзены да праекта закона.

Артыкул 58. Тэрмiны разгляду праекта закона Саветам Рэспублiкi

Прынятыя Палатай прадстаўнiкоў праекты законаў могуць разглядацца ў Савеце Рэспублiкi не больш як дваццаць дзён, калi iншае не прадугледжана Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь.

У выпадку паступлення праекта закона ў Савет Рэспублiкi менш чым за дваццаць дзён да заканчэння сесii цячэнне тэрмiну для разгляду праекта закона, як правiла, працягваецца з дня адкрыцця наступнай чарговай сесii Савета Рэспублiкi, за выключэннем праектаў законаў, аб’яўленых тэрмiновымi, якiя разглядаюцца на бягучай сесii.

Калi на працягу дваццацi дзён, а пры аб’яўленнi праекта закона тэрмiновым — дзесяцi дзён з дня ўнясення праект закона не быў разгледжаны Саветам Рэспублiкi, ён лiчыцца адобраным Саветам Рэспублiкi.

Калi праект закона ўнесены ў Савет Рэспублiкi ў перыяд памiж сесiямi, устаноўленыя Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь i гэтым Законам тэрмiны яго разгляду вылiчваюцца з дня адкрыцця чарговай (пазачарговай) сесii Савета Рэспублiкi.   (Канец часткі I.)

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заканчэнне (частка I). Пачатак у нумары за 31 ліпеня.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика