Абзац
Абзац
Урачыстае адкрыццё музейнай экспазiцыi, прысвечанай герою-пажарнаму, ураджэнцу Брагiнскага раёна, Герою Ўкраiны Васiлю Ігнаценку адбудзецца сёння ў Брагiне. Васiль Iгнаценка быў у лiку першых, што ўзняўся пры аварыi на ЧАЭС на дах палаючага рэактара. Экспазiцыя размесцiцца на базе Брагiнскага гiстарычнага музея i карцiннай галерэi. Суд Фрунзенскага раёна Мiнска прызнаў дырэктара ААТ "ВеЛюНа" вiнаватым у неаднаразовым атрыманнi хабару. Былы кiраўнiк прыгавораны да 6 гадоў пазбаўлення волi ў выпраўленчай калонii ўзмоцненага рэжыму з пазбаўленнем на 5 гадоў права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганiзацыйна-распараджальных або адмiнiстрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, i з канфiскацыяй маёмасцi. З былога дырэктара спагнана таксама ў даход дзяржавы больш за Br162 млн. Дырэктар "ВеЛюНы" на працягу 2001—2007 гадоў атрымлiваў хабар ад iндывiдуальных прадпрымальнiкаў за спрыяльнае вырашэнне пытанняў аб заключэннi дагавораў арэнды памяшканняў. Усяго выяўлена больш за 50 эпiзодаў атрымання хабару на суму больш за Br162 млн. У Магiлёве пачалiся выпрабаваннi атракцыёна "Супер-8", якi раней працаваў у мiнскiм парку Чалюскiнцаў. Па словах спецыялiстаў, пасля дэмантажу ён на працягу года знаходзiўся ў капiтальным рамонце. Спецыяльна створанай камiсii давядзецца правесцi дэфектаскапiю, лазерную, ультрагукавую i капiлярную дыягностыку тэхнiчнага стану ўсiх вузлоў i дэталяў, зварачных швоў, металу, праверыць геаметрычныя параметры канструкцыi. Больш за 9 тыс. вашынгтонскiх чыноўнiкаў падазраюцца ў пакупцы дыплома аб заканчэннi вышэйшай навучальнай установы або ступенi, перадаюць iнфармагенцтвы са спасылкай на паведамленне службы iмiграцыi i мытнага правапрымянення ЗША, якая займаецца расследаваннем. Мiнiстэрства юстыцыi цяпер правярае спiс 9612 чыноўнiкаў, сярод якiх урадавыя работнiкi, служачыя сферы адукацыi i ваенныя. У Кiтаi выйшла рэклама прэзерватываў з сiмволiкай Гульняў-2008. Намаляваны дызайнерамi аргкамiтэта Алiмпiяды чалавек, што iлюструе вiды спорту, стаў героем рэкламы кантрацэптываў. Кантрацэптывы ўяўляюць сабой баскетбольнае кальцо, веласiпедныя калёсы, стралковую мiшэнь i гiмнастычныя кольцы. "Спорт робiць цябе здаровым", паведамляе слоган рэкламных плакатаў. Фiрма-вытворца стала першай у гiсторыi Алiмпiяд, хто звязаў спорт i сэкс з дапамогай маркетынгу, хоць сродкi перасцярогi заўсёды дастаўляюцца на Алiмпiяды. На Гульнях у Афiнах сярод спартсменаў i членаў дэлегацый было распаўсюджана 130 тыс. бясплатных прэзерватываў, на Алiмпiядзе ў Сiднэi кожнаму спартсмену адразу пасля прыбыцця ў алiмпiйскую вёску было выдадзена па 51 прэзерватыву. Яшчэ 20 тыс. адзiнак было распаўсюджана ў ходзе правядзення Гульняў. Поўны абзацПольскiя фiрмы прапануюць арганiзацыю ўрачыстых разводаў, мяркуючы, што расставанне са шлюбам не павiнна быць траўмуючай падзеяй у жыццi. У прыватнасцi, адной з самых папулярных паслуг такога кшталту з’яўляецца цяпер урачыстае спальванне пасведчання аб шлюбе ў прысутнасцi абодвух сужэнцаў. Ёсць i зусiм арыгiнальная прапанова — муж i жонка "ўрачыста" кiдаюць заручальныя пярсцёнкi ва ўнiтаз, пры гэтым увесь працэс фiксуецца на вiдэакамеру. У Познанi фiрма, якая раней займалася толькi рэгiстрацыяй шлюбаў, прапануе парам, якiя звяртаюцца па дапамогу ў разводзе ў тую ж фiрму, 80-працэнтную скiдку пры арганiзацыi ўрачыстасцi. Згодна са статыстыкай, колькасць разводаў у Польшчы расце ўдвая хутчэй, чым шлюбаў. Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урачыстае адкрыццё музейнай экспазiцыi, прысвечанай герою-пажарнаму, ураджэнцу Брагiнскага раёна, Герою Ўкраiны Васiлю Ігнаценку адбудзецца сёння ў Бр |
|