"Заробак" дзялкоў — 1,2 мільярда рублёў
"Заробак" дзялкоў — 1,2 мільярда рублёў
У Гомелi выкрыты тры злачынныя групы, якiя дапамаглi несумленным бiзнэсменам абнаявiць каля... 5 мiльярдаў рублёў. Як паведамiлi ў прэс-службе Камiтэта дзяржкантролю, расследаванне "бiзнэсу" дзялкоў, якiя займалiся незаконнай прадпрымальнiцкай дзейнасцю летась i ў студзенi—красавiку гэтага года, вядуць супрацоўнiкi ўпраўлення Дэпартамента фiнансавых расследаванняў КДК па Гомельскай вобласцi. На сёння ўжо вядома, што фiгуранты па крымiнальнай справе рэгiстравалi ў дзяржаўных органах Гомельшчыны камерцыйныя арганiзацыi, кiраўнiкамi якiх у асноўным з’яўлялiся iх знаёмыя. У наступным рэквiзiты створаных фiрмаў, iх разлiковыя рахункi, пячаткi i подпiсы дырэктараў i выкарыстоўвалiся прайдзiсветамi для абнаяўлення грошай. Паслугi хiтруноў карысталiся попытам: апошнiя прапаноўвалi сваю дапамогу кiраўнiкам суб’ектаў гаспадарання Гомеля i вобласцi, якiя мелi патрэбу ў легалiзацыi набытых за наяўны разлiк тавараў, у тым лiку ўвезеных з Расii. З гэтай мэтай афармлялiся фiктыўныя накладныя на будматэрыялы, металапракат i iншую прадукцыю, нiбыта купленую фiрмамi, што стварылi дзялкi. Пасля гэтага грошы, што прыходзiлi на рахункi фiрмаў, абнаяўлiвалiся. За свае паслугi фiгуранты крымiнальнай справы атрымлiвалi ўзнагароджанне — працэнт ад сумы здзелкi. Праз рахункi фiрмаў прайшло каля 5 мiльярдаў рублёў, а падследныя "зарабiлi" на гэтым 1,2 мiльярда. Ужо арыштаваныя 6 чалавек, якiм прад’яўлена абвiнавачанне ў незаконнай прадпрымальнiцкай дзейнасцi, што ажыццяўлялася арганiзаванай групай. У фiгурантаў па справе канфiскаваны аўтатранспарт i камп’ютарная тэхнiка, накладзены арышт на маёмасць. Не забылiся праваахоўнiкi i пра кiраўнiкоў тых арганiзацый, якiя працавалi за iлжэпрадпрымальнiкамi. Па фактах ухiлення ад уплаты падаткаў узбуджана 20 крымiнальных спраў. Следства на гэты час валодае iнфармацыяй пра тое, што паслугамi злачынных груп карысталiся не менш як 30 суб’ектаў гаспадарання. Ігар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гомелi выкрыты тры злачынныя групы, якiя дапамаглi несумленным бiзнэсменам абнаявiць каля... 5 мiльярдаў рублёў.
|
|