Рэцэпты ад усіх хваробаў
Рэцэпты ад усіх хваробаў
Не заўсёды пры наяўнасцi таго цi iншага захворвання варта спадзявацца толькi на таблеткi, паколькi такое лячэнне дапамагае перамагчы вынiк, а важна зразумець i прычыну. Даоскiя фiлосафы бачаць гэтыя прычыны ў паводзiнах канкрэтнага iндывiдуума: абавязак, на якi забыўся; зайздрасць багаццю iншых; нянавiсць або жаданне некаму смерцi; смех над хворымi i iнвалiдамi; успамiн аб старых крыўдах; зайздрасць талентам iншых людзей; скаргi на цяжкую працу. Мяркуецца, што для таго, каб вылечыцца, варта змянiць свае паводзiны i стаўленне да навакольных. Вось некалькi дакладных рэцэптаў: Бяры толькi тое, што табе належыць. Дапамагай хворым i старым. Калi цябе зняважылi, забудзься на гэта. Бяры горшае, аддавай лепшае. Працуй без скаргаў. Радуйся поспехам iншых. Не трэба скардзіцца на беднасць. Шукай прычыны сваiх бедаў у сабе самiм. Займайся сваiмi справамi, не ўмешвайся ў чужыя, калi цябе не папрасiлi. Паважай старых i iх меркаванне. Будзь чулым i добрым. Нават за зачыненымi дзвярыма вытрымлiвай гэтыя правiлы. Вядучая рубрыкi Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не заўсёды пры наяўнасцi таго цi iншага захворвання варта спадзявацца толькi на таблеткi, паколькi такое лячэнне дапамагае перамагчы вынiк, а важна зр
|
|