21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

БАТЭ рыхтуецца быць "ў крузе трэцім"

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

БАТЭ рыхтуецца быць "ў крузе трэцім"

Футбалiсты барысаўскага БАТЭ зрабiлi важкую заяўку на выхад ў трэцi круг квалiфiкацыйнага раўнда Лiгi чэмпiёнаў, перайграўшы на выездзе бельгiйскi "Андэрлехт" з лiкам 2:1.

Зрэшты, тое, што дзеючы чэмпiён Беларусi прыбудзе ў Брусель з сур’ёзнымi намерамi згуляць дастойна, наўрад цi хто сумняваўся. Як-нiяк, мiнулагоднi сезон для футбалiстаў з Мiнскай вобласцi стаў сапраўдным выпрабаваннем на псiхалагiчную i фiзiчную ўстойлiвасць: барысаўчане ўпэўнена сакрушылi на сваiм шляху многiх еўрапейскiх "вiзавi" сярэдняй рукi i надзвычай прыстойна глядзелiся ў матчы з грандамi. Сёлетнi сезон БАТЭ таксама iдзе без прабуксоўкi, не пацярпеўшы пакуль нiводнага паражэння ва ўнутраным чэмпiянаце i выйграўшы ўсе тры "лiгачэмпiёнаўскiя" паядынкi.

Па прылёце каманды ў Беларусь старшыня праўлення ФК БАТЭ Анатоль Капскi ў тэлефоннай размове з журналiстам "Звязды" адзначыў: яны бязмежна шчаслiвыя, што змаглi адолець ў гасцях моцнага тытулаванага сапернiка, у складзе якога ёсць нямала iгракоў высокага еўрапейскага ўзроўню.

Праўда, паводле слоў кiраўнiка клуба, перамогу маладой барысаўскай каманды над каралеўскiм клубам з Бруселя не варта разглядаць як звышсенсацыю. Усё ж структура БАТЭ мае прафесiйную аснову, дзе належным чынам наладжана сiстэма па заахвочваннi футбалiстаў. Ды i гулялi беларусы на полi грознага сапернiка не ролю хлопчыкаў для бiцця, а смела i адкрыта атакавалi, за што i былi ўзнагароджаныя.

Цi была на баку барысаўчан ў гэты познi вечар сiмпатыя македонскага арбiтра i птушка ўдачы? Кiраўнiк ФК БАТЭ адзначыў, што рэферы правёў сустрэчу, на яго погляд, не без шурпатасцяў, аднак не ў правiлах Капскага асуджаць цi хвалiць работу судзейскай брыгады, а тым больш заднiм чыслом. Што датычыцца ўдачы, то, пэўна, без яе не абышлося, хоць асноўны ўклад ў перамогу ўнесла сама каманда. А фартуна ў спорце, у прыватнасцi, у футболе, калi i ўсмiхаецца, то наймацнейшым, заключыў Анатоль Анатольевiч.

Зрэшты, нам яшчэ рана супакойвацца, бо наперадзе матч у Барысаве. І мне вельмi хацелася, каб шматлiкiя беларускiя балельшчыкi ў гэты дзень падтрымалi iгракоў БАТЭ так, каб iм у поўнай меры перадалася аўра ўрачыстасцi i разумнага экстазу. А футбалiсты зробяць усё, падвёў рысу пад гутаркай спадар Капскi, каб парадаваць прысутных змястоўнай, цiкавай i вынiковай гульнёй.

Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Футбалiсты барысаўскага БАТЭ зрабiлi важкую заяўку на выхад ў трэцi круг квалiфiкацыйнага раўнда Лiгi чэмпiёнаў, перайграўшы на выездзе бельгiйскi &qu
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика