Франак Вячорка. МЫ. Спажывецкі патрыятызм
Франак Вячорка. Нарадзіўся 26 сакавіка 1988 года ў Менску. Вучыўся ў Нацыянальным гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа, пасьля на журфаку БДУ па спэцыяльнасьці “Інфармацыя і камунікацыя”. Сябра Сойму, старшыня камісіі па культуры Партыі БНФ. Ініцыятар шэрагу грамадзкіх і культурніцкіх ініцыятываў, сярод якіх - дубляж фільмаў на беларускую мову, музычныя праекты “Партызанская школа”, “Незалежны Я”, кампаніі ў абарону гісторыка-культурных помнікаў і г.д.
Я, напэўна, вялікі патрыёт. Не магу спакойна пакласьці рэч у кошык, пакуль не пераканаюся, што яна беларуская.
Да гэтага прывучаны з маленства. Бацька, як тыповы нацыяналіст, сачыў, каб у доме бакалейныя, кандытарскія, мяса-малочныя вырабы былі выключна беларускай вытворчасьці. Калі купляць абутак, шкарпэткі, гарнітур, торбу, лядоўню і г.д. – то толькі беларускія. Адзінае, дзе мы “здрадзілі” Радзіме – была пральная машына. Тут бацька зь веданьнем справы заявіў, што нашыя пакуль не навучыліся такое рабіць, таму купляем швэдзкі “Electrolux”.
Я абыякава глядзеў на каляровыя упакоўкі “Чупа-чупсаў”, чакалядак “Nestle”, рулетаў “Dan Cake”, аддаваў перавагу “Пячэньню аўсянаму” і “Роксам” (цукеркі а-ля “Чупа-чупс” пляскатай формы з прыгожымі малюнкамі па баках). Я верыў і веру, што сваё – лепшае, якасьнейшае і, самае галоўнае, карыснае для здароўя.
Калі мне было 7-8 год, я з бацькам часта езьдзіў па Беларусі. На адным з канцэртаў у Горадні я пачуў песьню Віктара Шалкевіча “Ня пі, сынок”. Яна мяне тады так уразіла, што я зарокся піць азэрбайджанскае віно і маскоўскую гарэлку.
Hя пi, сынок, вiна азэpбайджанскага "Агдамy"
Хай п’юць яго азеpбайджанцы самi гyльтаi-лагцаi Hя пi, сьвiньня, маскоўскае гаpэлкi, слyхай татy i мамy. А калi бyдзе кепска, то нашае, палескай, Сапpаўднай самагонкi глытанi… Ад веку ўвесь наш раён хадзіў затаварвацца ва ўнівэрсам “Сонечны”. У адзін сьветлы дзень людзі ў камбінезонах памянялі вывеску, адрамантавалі касы, засьцялілі падлогу гумавымі дыванкамі, апранулі тых жа бабак-касірак у спэцформу і аб’явілі, што адчыняецца новы унівэрсам –“Рублёвский”. Як аказалася, у новым унівэрсаме да 80% тавараў – расейскія: малако, макароны, пяльмені і нават блінчыкі-паўфабрыкаты. Я спытаў, ці ёсьць беларускія тавары. Мне адказалі: “А зачем?” Яшчэ я люблю “Coca Cola”. У “Рублёвском” немагчыма купіць “Coca Cola” альбо “Fanta”: там прадаюць “Pepsi” і “Mirinda”. Формула напояў адна і тая ж. Толькі “Coca Cola” варыцца на беларускай вадзе ў Калядзічах, а “Pepsi” – прывозіцца з Расеі. Наша “Coca Cola” – адназначна лепшая :) “Беларуская бытавая тэхніка – адстой”, – так лічыць бальшыня маіх сяброў. Тут як пашанцуе. У сетцы крамаў “Электросила” прадаецца прадукцыя “Белвар”. Ёсьць тостэры, блендэры, мясасечкі-аўтаматы. Як правіла, чым прасьцей выглядае агрэгат, тым лепш ён працуе. Атрымаецца выдатны гібрыд, калі тэхніку, напрыклад, Moulinex напоўніць рухавічком, вінцікамі і шпулькамі ад “Белвара”. Ня ведаю, хто ў каго крадзе фасоны і мадэлі, але гарнітуры ад фабрык “Коминтэрн” і “Сьвітанак” нічым не саступаюць Boss Hugo Boss. Як прыклад, пісалі ў “Камсамолцы”: віцебская фабрыка шые форму нямецкім паліцыянтам. Вось яна – беларуская якасьць! Дзеля справядлівасьці, у Партыі БНФ, дык усё кіраўніцтва апранаецца ў беларускае. Перакананы, няма лепшага абутку за чаравікі “Marko” і боты “Belwest”. Аднойчы пад час нейкай канфэрэнцыі ў Варшаве набыў псэўда-італьянскія “Angelo litrico” з пакрыцьцём а-ля кракадзілава скура. Не прайшло месяца, як пад ціскам клімату і дзяржаўнай палітыкі яны ня вытрымалі і далі цечу. Ідэнтычныя чаравікі менскай “Сивельга” пратрымаліся больш за год. У гандлёвым цэнтры “Сталіца” на Плошчы Незалежнасьці – вялікі абутковы аддзел. З аднаго боку – крама “Axis” – кішыць пакупнікамі. Зь іншага – паўпусты “Беларускі абутак”. Прагматычны “Axis” даўно перайшоў на ўдвая таньнейшы расейскі і кітайскі прадукт, а “Беларускі абутак” абслугоўвае толькі такіх гора-патрыётаў, як я. А справа ў тым, што калі сусьветныя кошты на абутак упалі, то ў нашай краіне парадоксаў, наадварот, падняліся… “Купляйце беларускае!” “Купляйце беларускае!” “Купляйце беларускае!” – перакрыквае мяне прапаганда. Я сумленна хаджу ў краму і купляю беларускае. Падтрымоўваю беларускага вытворцу. Толькі я яго падтрымоўваю не таму, што веру прапагандзе. Я проста веру, што беларускае – сапраўды найлепшае. Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Франак Вячорка.
|
|