21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Беларусі ў гэтым годзе можа быць атрыманы самы вялiкi за ўсю гiсторыю ўраджай збожжавых i зернебаб

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі ў гэтым годзе можа быць атрыманы самы вялiкi за ўсю гiсторыю ўраджай збожжавых i зернебабовых

У Беларусi ў гэтым годзе можа быць атрыманы самы вялiкi за ўсю гiсторыю ўраджай збожжавых i зернебабовых, i з улiкам спрыяльных умоў надвор’я яго неабходна ўбраць у максiмальна сцiслыя тэрмiны. Аб гэтым заявiў 1 жнiўня Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка, наведваючы СВК "Бальшавiк-Агра" Салiгорскага раёна Мiнскай вобласцi.

"Сёння мы аб’ектыўна можам атрымаць каласальны ўраджай, i яго неабходна сабраць без стратаў. Мы не можам з-за нераспарадлiвасцi i неарганiзаванасцi яго не ўбраць", — падкрэслiў Прэзiдэнт.

Кіраўнiку дзяржавы было даложана, што на сёння ў краiне ўбрана чвэрць плошчаў збожжавых, намалочаны 2 млн тон збожжа. У рэспублiцы самая высокая ўраджайнасць у агракамбiнаце "Сноў", дзе збiраюць больш за 90 ц/га.

Аляксандр Лукашэнка азнаёмiўся з ходам уборкi збожжавых на Мiншчыне з борта верталёта. Ён выказаў крайнюю незадаволенасць яе нiзкiм тэмпам. "Мяне не задавальняе ход уборачнай кампанii ў вобласцi, — сказаў Прэзiдэнт. — Я не ўбачыў тут масавай уборкi. Асаблiва насцярожвае сiтуацыя ў Мiнскiм раёне, убiраюцца толькi асобныя палi".

Як праiнфармавалi кiраўнiка дзяржавы, у Мiнскай вобласцi ўбрана толькi 20 працэнтаў збожжавых, у Салiгорскiм раёне — 26 працэнтаў.

Аляксандр Лукашэнка лiчыць недапушчальнай сiтуацыю, калi адзiн з паўднёвых раёнаў вобласцi дэманструе нiзкiя тэмпы. Прэзiдэнт не ўзяў пад увагу i тлумачэннi, што зернесушыльныя комплексы перапоўнены рапсам, якi ў гэтым годзе даў добры ўраджай. "Трымаць на полi няўбраным спелае збожжа — гэта злачынства", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

Для аб’ектыўнай ацэнкi сiтуацыi, якая склалася ў Мiнскай вобласцi з уборкай збожжавых, Аляксандр Лукашэнка даручыў стварыць рабочую групу з прыцягненнем вопытных спецыялiстаў. "Мне патрэбна аб’ектыўная карцiна", — падкрэслiў Прэзiдэнт. Пры гэтым ён сказаў, што, паводле iнфармацыi Камiтэта дзяржкантролю, цяпер у вобласцi выкарыстоўваюцца не ўсе збожжаўборачныя камбайны. На думку кiраўнiка дзяржавы, трэба выкарыстаць добрыя ўмовы надвор’я i максiмальна задзейнiчаць усю iснуючую тэхнiку.

Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, нягледзячы на тое, што ў некаторых месцах збожжа яшчэ сыраватае i патрабуе прасушкi, яго ў любым выпадку неабходна ўбiраць як мага хутчэй. "Усё роўна гэта будзе рэнтабельна, выгадна. Галоўнае сёння — атрымаць збожжа, — сказаў кiраўнiк дзяржавы. — Будзе збажына — будуць мяса i малако".

Ён таксама падкрэслiў, што ва ўмовах сусветнага харчовага крызiсу "Беларусь зможа рэалiзаваць мяса i малако багатым краiнам, якiя нам прадаюць газ, нафту".

"Мы ж такiя грошы ў вёску ўкладаем. Я хачу, каб краiна нарэшце атрымала аддачу ад сельскай гаспадаркi i каб нас нiхто не папракаў, што мы "закопваем" грошы", — дадаў Прэзiдэнт.

Аляксандр Лукашэнка лiчыць, што пры такiм ураджаi краiна можа стварыць добры фонд насення. "Кожная тысяча тон збожжа сёння даражэйшая за золата. Страцiм гэту збажыну — будзем бедныя. А таму сёння маса фактараў да таго, каб убiраць спелую збажыну неадкладна", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

Ён таксама пацiкавiўся развiццём сацыяльнай iнфраструктуры ў вёсцы. Як праiнфармавалi Прэзiдэнта, за 2005—2007 гады ў Салiгорскiм раёне пабудавана i ўведзена ў эксплуатацыю 6 аграгарадкоў, цяпер ствараюцца яшчэ 3.

2 жнiўня кiраўнiк дзяржавы прадоўжыць рабочую паездку па рэгiёнах краiны. Як чакаецца, Прэзiдэнт азнаёмiцца з сацыяльна-эканамiчным развiццём Гомельскай вобласцi.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi ў гэтым годзе можа быць атрыманы самы вялiкi за ўсю гiсторыю ўраджай збожжавых i зернебабовых, i з улiкам спрыяльных умоў надвор’я яго неаб
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика