21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Янка — дэбютантка жнiва

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Янка — дэбютантка жнiва

На полi каля вёскi Комсенiчы Круглянскага раёна адзiн за адным спынiлiся тры камбайны. І праца на 15 хвiлiн спыняецца: прыехаў гарачы абед. Камбайнеры, iх памочнiкi i вадзiцелi садзяцца прама на кукiшкi на краi поля: талерка — у руках, хлеб — на калене.

— Смачна?

— Не скардзiмся! Кормяць нас добра, — весела адказваюць мужыкi.

Дзяўчына не марнуе час на размовы, а хуценька сёрбае гарохавы суп — з вялiкiм апетытам маладога працаўнiка.

Янiне Дугiнай толькi 17 гадоў, i гэта яе першае жнiво. Сёлета яна закончыла 10 класаў, падала дакументы ў педагагiчнае вучылiшча i пайшла працаваць да бацькi-камбайнера памочнiцай. На дыскатэкi Янка цяпер не ходзiць — не стае часу!

Валасы дэбютанткi жнiва засыпаныя макухай, а адзенне — пылам. Але юная прыгажуня весела ўсмiхаецца, i стомы ў яе вачах няма.

— Усё нармалёва, — запэўнiвае яна. — Спачатку было складана, а цяпер уцягнулася. На працу прыходзiм а 7-й ранiцы, а завяршаем а 22-й. Як дадому вяртаюся, то засынаю iмгненна.

Янка — прадстаўнiца вясковай працоўнай дынастыi. Дугiны пераехалi на Кругляншчыну з Казахстана больш за дзесятак гадоў таму.

— Там напрыканцы 1990-х гадоў зусiм перасталi плацiць заробак, — патлумачыў галава сям’i Вiталь Мiкалаевiч. — А ў Беларусi была i ёсць праца. Будзеш добра працаваць — атрымаеш грошы.

Трое Дугiных сёння працуюць на жнiве ў СВК "Калгас "Комсенiчы": Вiталь Мiкалаевiч, яго дзецi Янiна i Ўладзiмiр.

21-гадовы Валодзя шмат гадоў адпрацаваў з бацькам памочнiкам камбайнера, а сёлета пайшоў працаваць самастойна — узначалiў свой экiпаж.

— Брат хоча добра зарабiць на жнiве, каб потым прыдбаць уласны аўтамабiль, — тут жа дзелiцца звесткамi цiкаўная Янка. — А я разлiчваю на камп’ютар, якi спатрэбiцца i для вучобы, i для гульнi.

— А цi хопiць грошай? Колькi б ты хацела зарабiць?

— Наперад загадваць нельга. Як Бог дасць, — адказвае дзяўчына пад пахвальным поглядам бацькi, якi заядае свой абед зярняткамi з каласка.

Вiталь Мiкалаевiч працягвае амаль чорную далонь з зярняткамi: "Пачастуйцеся! Гэта малады хлеб". Для камбайнера сёлетняе жнiво — ужо 26-е па лiку. Ён працуе ў сельскай гаспадарцы са школьнай лавы, i яго дзецi таксама. Янка — зусiм не лайдачка, ад 10 гадоў дапамагае мацi на ферме.

— Яна i на жнiве спраўляецца, — ганарыцца бацька дачкой. — Усе работы выконвае, i за руль камбайна ўжо села.

— Ой, гэта зусiм не складана, — усмiхаецца працаўнiца. — Педаляў няма, трэба проста круцiць руль i не хiстацца ў бакi!

— Каб стаць добрым камбайнерам, трэба працаваць па-чалавечы, сумленна, i самому сабе наладзiць дысцыплiну, — вучыць Дугiн-старэйшы, якi чатыры гады запар станавiўся "тысячнiкам" — малацiў больш за 1000 тон збожжа на жнiве.

Хоць i не любiць Вiталь Мiкалаевiч рабiць прагнозы, але ўсё ж на тысячу разлiчвае i сёлета. Аднак на ўсякi выпадак прымхлiвы Дугiн вырашыў не фатаграфавацца на фоне свайго камбайна — каб не сурочыць тэхнiку.

Камбайнеры ў адзiн голас гавораць, што скардзiцца на сёлетнi ўраджай не выпадае. I смяюцца: маўляў, толькi б хмары прывязаць, каб не хадзiлi над круглянскай зямлёй.

Увогуле на жнiве ў Комсенiчах працуе шмат моладзi. Памочнiкамi камбайнераў уладкавалiся з дзесятак абiтурыентаў i студэнтаў. Сярод iх, дарэчы, i сын старшынi гаспадаркi. Антон паступiў у сельскагаспадарчую ВНУ, а бацька разам з калегамi лагiчна палiчыў, што паспытаць працу хлебароба для юнака трэба абавязкова.

— Моладзь працуе ў нас добра, — запэўнiвае кiраўнiк СВК "Калгас "Комсенiчы" Мiкалай Рэдкi. — Мы ўжо намалацiлi больш за 800 тон збожжа. Ураджайнасць — 46 цэнтнераў з гектара. I чакаем яшчэ большага. Галоўнае, каб тэхнiка не ламалася, а людзi адпрацуюць.

Сёння Круглянскi раён займае па ўраджайнасцi (42,5 цга) другое месца ў Магiлёўскай вобласцi.

— У нас вiды на ўраджай добрыя — хлеб стаiць прыгожы, — пракаментаваў старшыня Круглянскага райвыканкама Дзмiтрый Гобараў. — На ранiцу 1 жнiўня мы ўбралi 7 працэнтаў. Мы цяпер робiм акцэнт на плюшчанне збожжа. Настрой у хлебаробаў добры, аплата iх працы будзе належная. Нам бы вельмi хацелася, каб сённяшняе надвор’е — у меру сухое i цёплае — пратрымалася б яшчэ тыднi тры. Гэта дазволiла б нам сабраць небывалы ўраджай.

Iлона Iванова, Круглянскi раён.

Круглянскi раён.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Янiне Дугiнай толькi 17 гадоў, i гэта яе першае жнiво. Сёлета яна закончыла 10 класаў, падала дакументы ў педагагiчнае вучылiшча i пайшла працаваць да
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика