Новы віток у адносiнах з ААН
Новы віток у адносiнах з ААН
Цяперашнi прадстаўнiк гэтай мiжнароднай арганiзацыi поўны спадзяванняў на тое, што супрацоўнiцтва з Беларуссю будзе трывалым i плённым. У Беларусi — новы прадстаўнiк ААН/ПРАААН (Праграмы развiцця Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый). Ім стаў галандзец Антонiус Брук. Ён, дарэчы, прызнаўся журналiстам, што знайшоў на нашай радзiме шмат падабенстваў са сваёй краiнай, таму ад Беларусi ў яго самыя цёплыя ўражаннi. Спадар Брук у Беларусi ўжо каля месяца, а днямi ён афiцыйна заступiў на пасаду, уручыўшы даверчыя граматы прэм’ер-мiнiстру краiны Сяргею Сiдорскаму. Антонiус Брук таксама будзе прадстаўляць у нашай краiне i Фонд ААН у галiне народанасельнiцтва. — Падчас нашай сустрэчы са спадаром прэм’ер-мiнiстрам мы прыйшлi да агульнага разумення таго, што супрацоўнiцтва Беларусi i ААН мае вялiкi патэнцыял, якi неабходна поўнасцю выкарыстоўваць, — падкрэслiў Антонiус Брук. — I хоць у апошнiя гады арганiзацыi сiстэмы ААН змаглi дасягнуць рэкорднага па мерках Беларусi ўзроўню тэхнiчнай дапамогi, якая прадастаўляецца краiне ў 2007 годзе (гэта лiчба склала каля 20 млн долараў), мы прыйшлi да агульнага разумення, што гэты ўзровень варта не толькi падтрымлiваць, але i павялiчваць надалей. Новы прадстаўнiк ААН пры гэтым заўважыў, што прыцягваць рэсурсы ў Беларусь становiцца ўсё цяжэй. Справа ў тым, што галоўны крытэрый для аказання донарскай дапамогi — гэта паказчыкi ВУП на душу насельнiцтва, узроўню адукацыi i чаканай працягласцi жыцця. — У Беларусi яны, на шчасце, досыць высокiя, i працягваюць расцi, — паведамiў спадар Брук. Ён таксама выказаў спадзяванне, што агульная грантавая падтрымка Беларусi праз сiстэму ААН дасягне 80—85 млн долараў за перыяд 2006 — 2010 гадоў. У той жа час спадар Брук адзначыў, што Беларусь таксама можа дапамагаць развiццю iншых краiн — дзялiцца з iмi сваiмi ведамi, экспертным вопытам, а магчыма, у нейкi час i рэсурсамi. Адно з самых актуальных пытанняў — супрацоўнiцтва Беларусi i ААН у сферы атамнай энергетыкi. Намеснiк мiнiстра замежных спраў Беларусi Вiктар Гайсёнак у сваю чаргу падкрэслiў: — Калi мы будзем будаваць атамную электрастанцыю, а ў нас такi намер ужо выразна сфармiраваўся, мы павiнны будзем паставiць яе пад кантроль МАГАТЭ. Гэта азначае, што будаўнiцтва без супрацоўнiцтва з МАГАТЭ, будзе проста немагчымым. МАГАТЭ будзе не толькi кантраляваць нашу дзейнасць у ядзернай сферы, але i аказваць — нават ужо аказвае — iстотную падтрымку на падрыхтоўчых этапах будаўнiцтва станцыi. Ала МАЧАЛАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цяперашнi прадстаўнiк гэтай мiжнароднай арганiзацыi поўны спадзяванняў на тое, што супрацоўнiцтва з Беларуссю будзе трывалым i плённым. |
|