Заўтра — Дзень чыгуначнiка
Заўтра — Дзень чыгуначнiка
У адзiнай у краiне Мiнскай дзiцячай чыгункi будучых чыгуначнiкаў рыхтуюць з дзяцiнства. Машынiст, дыспетчар, праваднiк, начальнiк станцыi — усе гэтыя спецыяльнасцi дзецi могуць асвоiць ужо з маленства. Працаваць на Мiнскую дзiцячую чыгунку бяруць усiх ахвотнiкаў — цяпер тут займаюцца 524 хлопчыкi i дзяўчынкi ва ўзросце ад 11 да 17 гадоў. Поўнае навучанне працягваецца тры гады, пасля чаго самыя лепшыя вучнi паступаюць у Мiнскi прафесiйна-тэхнiчны каледж чыгуначнага транспарту без уступных экзаменаў па мэтавым накiраваннi. Такая практыка iснуе толькi трэцi год, але за гэты час у каледж паступiла каля 30 чалавек, сёлета — 13 хлопцаў i дзяўчат. З 1 мая маладыя чыгуначнiкi перавезлi 35 тысяч пасажыраў. Марына БЕГУНКОВА. Фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адзiнай у краiне Мiнскай дзiцячай чыгункi будучых чыгуначнiкаў рыхтуюць з дзяцiнства. Машынiст, дыспетчар, праваднiк, начальнiк станцыi — усе гэтыя |
|