Знешні дзярждоўг за першае паўгоддзе скарацiўся на 0,8 працэнта, унутраны — на 0,2 працэнта
Знешні дзярждоўг за першае паўгоддзе скарацiўся на 0,8 працэнта, унутраны — на 0,2 працэнта
Унутраны дзяржаўны доўг Беларусi за студзень — чэрвень 2008 года скарацiўся на 0,2 працэнта i склаў на пачатак лiпеня Br6234,9 млрд, паведамiлi ў Мiнiстэрстве фiнансаў. У тым лiку запазычанасць, гарантаваная ўрадам, зменшылася на 1,2 працэнта да Br1785,6 млрд i склала 28,6 працэнта ўсяго ўнутранага доўгу. Запазычанасць цэнтральнага ўрада склала Br4449,3 млрд., павялiчыўшыся за паўгоддзе на 0,2 працэнта. Паводле даных Мiнфiна, знешнi дзяржаўны доўг Рэспублiкi Беларусь за паўгоддзе скарацiўся на 0,8 працэнта i на 1 лiпеня 2008 года быў на ўзроўнi Br4915,7 млрд (каля $2,31 млрд) пры зацверджаным лiмiце $6 млрд. Пры гэтым запазычанасць, гарантаваная ўрадам, складае Br673,2 млрд, або 13,7 працэнта ўсяго знешняга доўгу. Гэты паказчык за студзень — чэрвень зменшыўся на 3,7 працэнта. Доўг цэнтральнага ўрада роўны Br4242,4 млрд, або 86,3 працэнта (прычым уся запазычанасць сфармiравана доўгатэрмiновымi пазыкамi). Як адзначылi ў Мiнфiне, за справаздачны перыяд ён скарацiўся на 0,3 працэнта. Агульны ўзровень запазычанасцi за студзень — чэрвень зменшыўся на 0,4 працэнта i да пачатку лiпеня быў роўны Br11,15 трлн. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Унутраны дзяржаўны доўг Беларусi за студзень — чэрвень 2008 года скарацiўся на 0,2 працэнта i склаў на пачатак лiпеня Br6234,9 млрд, паведамiлi ў Мiнi
|
|