Насельніцтва Беларусi ў першым паўгоддзi прадало замежнай валюты на $445,3 млн больш, чым набыло
Насельніцтва Беларусi ў першым паўгоддзi прадало замежнай валюты на $445,3 млн больш, чым набыло
Як паведамiлi ва ўпраўленнi iнфармацыi Нацыянальнага банка Беларусi, гэта i iншыя пытаннi былi разгледжаны на праведзеным 30 лiпеня ў г.п. Лельчыцы пашыраным пасяджэннi праўлення Нацыянальнага банка. Так, аб’ём продажу насельнiцтвам замежнай валюты на ўнутраным валютным рынку ў студзенi — чэрвенi 2008 года склаў $3,1 млрд. Попыт насельнiцтва на валюту склаўся ў аб’ёме $2,7 млрд. Акрамя таго, iстотна знiзiўся адносна аналагiчнага перыяду мiнулага года чысты попыт на замежную валюту з боку нерэзiдэнтаў. Абарот унутранага валютнага рынку Беларусi за студзень — чэрвень 2008 года павялiчыўся адносна аналагiчнага перыяду мiнулага года на $11,1 млрд i склаў $34,9 млрд. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi ва ўпраўленнi iнфармацыi Нацыянальнага банка Беларусi, гэта i iншыя пытаннi былi разгледжаны на праведзеным 30 лiпеня ў г.п. Лельчыцы па
|
|