21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Закон Рэспублiкi Беларусь

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Закон Рэспублiкi Беларусь Аб Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 24 чэрвеня 2008 года Адобраны Саветам Рэспублiкi 28 чэрвеня 2008 года   Глава 1 Агульныя палажэннi

Артыкул 1. Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь — Урад Рэспублiкi Беларусь — цэнтральны орган дзяржаўнага кiравання Рэспублiкi Беларусь

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь — Урад Рэспублiкi Беларусь з’яўляецца калегiяльным цэнтральным органам дзяржаўнага кiравання Рэспублiкi Беларусь, якi ажыццяўляе ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь выканаўчую ўладу ў Рэспублiцы Беларусь i кiраўнiцтва сiстэмай падпарадкаваных яму рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання i iншых дзяржаўных арганiзацый, а таксама мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў.

Артыкул 2. Падсправаздачнасць Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у сваёй дзейнасцi падсправаздачны Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь i адказны перад Нацыянальным сходам Рэспублiкi Беларусь.

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па меры неабходнасцi, але не радзей чым адзiн раз у квартал прадстаўляе Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь справаздачу аб сваёй дзейнасцi.

Артыкул 3. Дзейнасць Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па забеспячэннi выканання Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, законаў Рэспублiкi Беларусь, актаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у межах сваёй кампетэнцыi забяспечвае выкананне Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, законаў Рэспублiкi Беларусь, актаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, ажыццяўляе кантроль за iх выкананнем падпарадкаванымi яму рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання i iншымi дзяржаўнымi арганiзацыямi, а таксама мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi, фiзiчнымi асобамi i арганiзацыямi.

Глава 2 Склад i парадак фармiравання Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

Артыкул 4. Склад Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

У склад Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь уваходзяць Прэм’ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь, Кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Старшыня Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, Старшыня Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь, намеснiкi Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь, мiнiстры, старшынi дзяржаўных камiтэтаў, Кiраўнiк Апарата Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, Старшыня Прэзiдыума Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, Старшыня Праўлення Беларускага рэспублiканскага саюза спажывецкiх таварыстваў i iншыя службовыя асобы па рашэннi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 5. Парадак фармiравання Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

Прэм’ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь назначаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь са згоды Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь.

Намеснiкi Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь, мiнiстры, старшынi дзяржаўных камiтэтаў назначаюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 6. Прэм’ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь

Прэм’ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, законамi Рэспублiкi Беларусь, актамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь:

ажыццяўляе непасрэднае кiраванне дзейнасцю Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i нясе персанальную адказнасць за яго работу;

арганiзуе работу Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, кiруе яго пасяджэннямi;

падпiсвае пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;

выдае распараджэннi;

у двухмесячны тэрмiн пасля свайго назначэння прадстаўляе Палаце прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь праграму дзейнасцi Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, а ў выпадку яе адхiлення прадстаўляе паўторную праграму дзейнасцi Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь на працягу двух месяцаў;

iнфармуе Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб асноўных накiрунках дзейнасцi Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i аб усiх важнейшых яго рашэннях;

размяркоўвае абавязкi памiж намеснiкамi Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь, каардынуе iх дзейнасць;

прадстаўляе без дадатковых паўнамоцтваў Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у мiжнародных адносiнах, ва ўстаноўленым парадку праводзiць перагаворы i падпiсвае мiжнародныя дагаворы;

ажыццяўляе паўнамоцтвы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь у выпадку вакансii пасады Прэзiдэнта або немагчымасцi выканання iм сваiх абавязкаў па прычынах, прадугледжаных Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, да прынясення Прысягi зноў выбраным Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь;

выконвае iншыя функцыi, звязаныя з арганiзацыяй i дзейнасцю Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Гарантыi прававой i сацыяльнай абароны Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь вызначаюцца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 7. Намеснiкi Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь

Намеснiкi Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з размеркаваннем абавязкаў:

ажыццяўляюць каардынацыю дзейнасцi рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання i iншых дзяржаўных арганiзацый, падпарадкаваных Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, кантроль за iх работай i даюць iм указаннi па забеспячэннi выканання Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, законаў Рэспублiкi Беларусь, актаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, пастаноў Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, распараджэнняў Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь i па iншых пытаннях iх дзейнасцi;

папярэдне разглядаюць прапановы i праекты дакументаў, унесеныя ў Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;

нясуць адказнасць за стан спраў у галiнах эканомiкi i сферах дзейнасцi;

выконваюць iншыя абавязкi ў адпаведнасцi з гэтым Законам i iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.

Выкананне абавязкаў Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь у выпадку яго адсутнасцi ажыццяўляецца Першым намеснiкам Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь, а ў выпадку адсутнасцi Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь i Першага намеснiка Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь — Намеснiкам Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь, у распараджэннi якога знаходзяцца пытаннi эканомiкi.

Гарантыi прававой i сацыяльнай абароны намеснiкаў Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь вызначаюцца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 8. Iншыя члены Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

Iншыя члены Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь:

нясуць адказнасць за стан спраў у даручанай iм сферы дзейнасцi;

прымаюць удзел у разглядзе пытанняў на пасяджэннях Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;

маюць права ўносiць у Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прапановы аб разглядзе пытанняў, якiя ўваходзяць у яго кампетэнцыю;

iнiцыююць распрацоўку праектаў законаў Рэспублiкi Беларусь, актаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, пастаноў Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, распараджэнняў Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь.

Гарантыi прававой i сацыяльнай абароны iншых членаў Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь вызначаюцца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Прававы статус мiнiстраў i старшыняў дзяржаўных камiтэтаў вызначаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

(Працяг будзе.)

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь (Частка 1-я. Працяг будзе.)
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика