Экстрактам часнаку — па высокаму ціску
Экстрактам часнаку — па высокаму ціску
Аўстралiйскiя вучоныя правялi агляд даследаванняў, прысвечаных дзеянню экстракту часнаку, i высветлiлi, што бiядабаўкi, якiя ўтрымлiваюць апошнi, знiжаюць артэрыяльны цiск. Аўтары агляду адзначаюць, што дзеянне экстракту часнаку мала адрознiваецца ад дзеяння традыцыйных лекаў для лячэння гiпертанii, напрыклад, бэта-блакатараў, якiя знiжаюць сiсталiчны цiск на 55 мм рт. сл. або iнгiбiтараў АПФ, якiя знiжаюць артэрыяльны цiск на 8 мм рт. сл. Дозы, якiя прымянялiся ў даследаваннях, утрымлiвалi 3,6—5,4 мг алiцыну, актыўнага рэчыва часнаку. У зубчыку свежага часнака ўтрымлiваецца ад 5 да 9 мг алiцыну. Падлiчана, што калi б папуляцыi ўдалося знiзiць сiсталiчны цiск на 4-5 пунктаў, а дыясталiчны — на 2-3, смяротнасць ад сардэчна-сасудзiстых хваробаў скарацiлася б амаль на 20 працэнтаў. Вучоныя кажуць, што для высвятлення аддаленых эфектаў экстракту часнаку неабходна правесцi дадатковыя даследаваннi. Вядучая рубрыкi Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аўстралiйскiя вучоныя правялi агляд даследаванняў, прысвечаных дзеянню экстракту часнаку, i высветлiлi, што бiядабаўкi, якiя ўтрымлiваюць апошнi, знiж |
|