21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр Майсееў: "У нашым раёне паўсюдна — сляды абнаўлення"

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Майсееў: "У нашым раёне паўсюдна — сляды абнаўлення" Прадстаўляем суразмоўцу

Аляксандр Майсееў ураджэнец Петрыкаўшчыны, якi свой родны край пакiдаў толькi на час вучобы ў Мiнскiм тэхнiкуме будаўнiчых матэрыялаў i службы ў армii. Атрымаўшы спецыяльнасць тэхнiка-механiка, не супакоiўся i працягваў браць вышынi навукi, для чаго закончыў яшчэ дзве вышэйшыя навучальныя ўстановы: тэхналагiчны iнстытут iмя Кiрава i iнстытут правазнаўства. Завочна, вядома, бо працаваў у органах дзяржаўнага кiравання i на партыйнай рабоце. І ўсё — у сваёй старонцы: быў i намеснiкам старшынi райсавета дэпутатаў, i загадчыкам арганiзацыйнага аддзела райкама партыi, i кiраўнiком спраў райвыканкама. Апошнiя пяць гадоў з’яўляецца намеснiкам старшынi Петрыкаўскага раённага выканаўчага камiтэта.

— Аляксандр Фёдаравiч, нагод для нашай гутаркi сёння — некалькi. Наблiжаецца дзень будаўнiка, а сярод пытанняў, якiя вы курыруеце згодна са сваёй службовай пасадай, якраз з’яўляецца i будаўнiцтва. Па-другое, нам вядома, што раён, у адрозненне ад некаторых iншых на Гомельшчыне, паспяхова справiўся з паўгадавым заданнем i набiрае належныя тэмпы, каб гэтак жа завяршыць i гадавую праграму. Дык вось пытанне: як гэта дасягаецца?

— Хачу адразу сказаць, што сёлетняя праграма будаўнiчых работ даволi складаная i што кожны год яна павялiчваецца. Тым не менш, асноўныя паказчыкi, якiя кантралююцца, мы выконваем. Асноўны ўпор, як гэтага патрабуюць кiраўнiкi краiны, робiцца на ўзвядзенне жылля. На гэты год планам прадугледжана здаць яго ў эксплуатацыю 11 700 квадратных метраў, у тым лiку навасельцы прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу павiнны атрымаць у вёсцы семдзесят жылых дамоў. Раён справiўся з заданнем, даведзеным рашэннем аблвыканкама. Увод агульнай плошчы забяспечаны на 65 працэнтаў замест даведзеных 50. Здадзена таксама 42 жылыя дамы для працаўнiкоў аграпрамысловага комплексу раёна, што адпавядае 60 працэнтам ад агульнага гадавога задання згодна з указаным вышэй рашэннем аблвыканкама.

Па дзяржаўнай праграме мы павiнны сёлета закончыць шэраг работ у двух аграгарадках — Пцiчы i Камаровiчах, дзе цяпер працуюць падрадныя арганiзацыi.   — Гэта ж не першыя аграгарадкi ў раёне?

— Не першыя. Да гэтага ў iх ператварылiся вёскi Бабунiчы, Ляскавiчы, Чалюшчавiчы, Конкавiчы. Трэба прызнаць, што ў будаўнiцтве аграгарадкоў Пцiч i Камаровiчы ёсць пэўныя цяжкасцi, якiя неабходна пераадольваць.

— У будаўнiчым працэсе па жыллю ў мiнулыя гады ў вашым раёне быў задзейнiчаны Мазырскi домабудаўнiчы камбiнат. Сёлета — таксама?

— Не, сёлета яго калектыў у нас не працуе, хоць першапачаткова планавалася, каб з тых сямiдзесяцi дамоў дванаццаць былi на рахунку камбiната. Але потым адбылося пераразмеркаванне будаўнiчых аб’ектаў, што пацягнула за сабой, акрамя iншага, перагляд праектна-каштарыснай дакументацыi, тытульных спiсаў для фiнансавання i iншае. Такiм вось чынам i атрымалася, што ўсе цяжкасцi будаўнiцтва ляглi на мясцовыя арганiзацыi: АМК-110 камунальнага вытворча-будаўнiчага ўнiтарнага прадпрыемства "Палессебуд", Капаткевiцкай ПМК-4 адкрытага акцыянернага таварыства "Гомельсаўгасбуд", ААТ "Петрыкаўрамбуд" Гомельскага "Аблбудкомплексу", мясцовага ДРБУ-112, дзе кiраўнiкамi Анатоль Берднiк, Уладзiмiр Перавознiкаў, Аляксандр Зярноў i Аляксандр Каваленка.

На тэрыторыi раёна ў будаўнiчай галiне задзейнiчаны некаторыя падрадныя арганiзацыi i з iншых мясцовасцяў, якiя добра сябе зарэкамендавалi. Гэта "Палессебуд", прыватнае прадпрыемства з Мазыра "Лотас", Жыткавiцкi "Рытмсэрвiс". Яны шчыруюць на аб’ектах Нацыянальнага парка "Прыпяцкi".   — У Петрыкаве, як вядома, будуецца мiнi-цеплаэлектрацэнтраль, i яна павiнна быць здадзена сёлета. Як тут iдуць справы?   — Правiльна, будуецца. Яе заказчыкам з’яўляецца "Райжылкамгас", якi ўзначальвае Ўладзiмiр Шостак. Адзначу, што яна пасля ўводу ў строй павiнна працаваць на мясцовых вiдах палiва i, як гаворыцца, выдаваць на гара цепла- i электраэнергiю ў такiх памерах: 5,5 гiгакалорый i 1,2 мегават у гадзiну адпаведна. Арыенцiровачны кошт аб’екта — звыш чатырнаццацi мiльярдаў рублёў, з якiх 20 працэнтаў выдзяляе райвыканкам, 30 — Рэспублiканскi фонд аховы прыроды, 15 — дэпартамент па энергаэфектыўнасцi i 15 — Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта краiны. Сёння з упэўненасцю можна сказаць, што гэты важны аб’ект сёлета здадзены ў строй дзеючых не будзе.   У гутарку ўступае Шостак, дырэктар "Райжылкамгаса":

— Наша арганiзацыя з’яўляецца заказчыкам такiх важных аб’ектаў, як ачышчальныя збудаваннi, увод якiх запланаваны на наступны год, i мiнi-ЦЭЦ. Па першай будоўлi праблем няма. Адзiнае, што нам патрэбна цяпер зрабiць, гэта або набыць перасоўны растворны вузел, або заключыць дагавор з якойсьцi арганiзацыяй, якая магла б пастаўляць на аб’ект 250 кубаметраў бетону ў суткi.

Што датычыцца мiнi-ЦЭЦ, дык тэрмiн будаўнiцтва яе — 19 месяцаў. Генеральны праекцiроўшчык — "Белiнвестэнергазберажэнне", а на падрадзе ў гэтай арганiзацыi — "Белпрампраект" Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва. Што i казаць, аб’ект даволi складаны. Праектна-каштарысная дакументацыя на яго павiнна была быць гатова яшчэ летась, але i сёння яна распрацавана не ў поўным аб’ёме.   — На наша першае пытанне, Аляксандр Фёдаравiч, вы адказалi не поўнасцю: што садзейнiчае перавыкананню паўгадавога задання?   — Вялiкi вопыт работы кiраўнiкоў будаўнiчых арганiзацый, якiя з пачуццём высокай адказнасцi працуюць i мабiлiзавалi на яе свае калектывы. Добрая арганiзацыя работы, кантроль за захаваннем тэхналагiчных працэсаў i iншыя фактары. Гэта зусiм не азначае, што намi ўсё ўжо зроблена ва ўказаным накiрунку, што няма цяжкасцяў, праблем. Ёсць яны, i звязаны з тым, што нашы будаўнiчыя арганiзацыi перагружаны, што не хапае вопытных будаўнiкоў, бо многiя з iх аддаюць перавагу расiйскiм рэгiёнам, дзе заробкi большыя. Свае недахопы ў будаўнiчым канвееры мы ведаем i стараемся iх пераадольваць.

— Адным словам, самасупакоенасцi няма?

— Няма. Пытаннi будаўнiцтва аб’ектаў пастаянна знаходзяцца на кантролi i райвыканкама, i вышэйстаячых арганiзацый, якiя дапамагаюць нам. Хачу таксама сказаць, што ў раёне не толькi многае будуецца, але i рэканструюецца, абнаўляецца. У гэтым вы ўпэўнiцеся, калi праедзеце i па горадзе Петрыкаве, i па вёсках, што я i прапаноўваю вам зрабiць з начальнiкам аддзела архiтэктуры i будаўнiцтва Анатолем Фурса. На свае вочы

I вось мы ў Конкавiчах, якiя сталi аграгарадком летась. На што звяртаем увагу тут? Цэлая вулiца забудавана дамамi-катэджамi, новае аблiчча набылi сельскi Дом культуры, урачэбная амбулаторыя, магазiны. Пад’язджаем да таго месца, дзе працуюць будаўнiкi на чатырох дамах, якiя павiнны быць здадзены ў трэцiм квартале. На аб’екце сустракаем дырэктара "Петрыкаўрамбуда" Аляксандра Зярнова. Ён расказвае, а Анатоль Фурса дапаўняе яго пра тое, што забудова вулiцы пачалася ў 2005 годзе, i з’явiлася з таго часу тут 18 дамоў. Спачатку гэта былi з пенагазасiлiкатных блокаў, якiя завозiлiся з ААТ "Гомельбудматэрыялы".

Адлегласць, вядома, вялiкая, а блiжэй знайсцi iх вытворцу няма як. Але ж Петрыкаўскi раён лясiсты. Дык чаму б не паспрабаваць будаваць жыллё для вяскоўцаў з мясцовага матэрыялу — дрэва — вырашылi ў раёне. Спецыялiсты "Мазырсельбудпраекта" ажыццявiлi прывязку мясцовасцi тыпавых праектаў такога жылля па прэзiдэнцкай праграме, зацверджаных мiнiстэрствам.

— Лясныя дзялянкi, — апавядае Аляксандр Валянцiнавiч, — знаходзяцца за дзесяць кiламетраў, у раёне маецца керамзiтавы завод. Вось i ўсе асноўныя будаўнiчыя матэрыялы, якiя мы выкарыстоўваем. Выгадна? Вядома. Трэба ўсё лiчыць, падсумоўваць, параўноўваць. Акрамя ўсяго iншага, у нашай вытворчасцi, будаўнiцтве дамоў з драўляных брусоў, адсутнiчае так званы мокры працэс, бо ўнутры — сухая тынкоўка. Раней было такое: мяне, як кiраўнiка будаўнiчай арганiзацыi, прымушалi пераходзiць на цагельныя варыянты, я ж настойваў на сваiм, i цяпер усе драўляныя дамы ўзводзiць у раёне наш калектыў.   — Напэўна, такое жыллё цёплае?

— Цёплае, але, прызнаюся, раней былi нараканнi жыхароў на недахоп цяпла ў падобных збудаваннях. Дык мы ўжо каторы час дадаткова ўцяпляем iх i абшываем з вулiцы сайдзiнгам. Паглядзiце, як прыгожа выглядаюць яны цяпер.

— Сапраўды, эстэтыка, — разважаем мы разам з брыгадзiрам Аляксандрам Боўсунам, якi аддаў будаўнiчай справе больш за трыццаць гадоў i бачыць мэту ў тым, каб добраўпарадкаваць родны край. Яго калектыў з шасцi чалавек, у якiм спалучаецца вопыт старэйшых з энергiяй маладзейшых, шчыруе ў працы з васьмi гадзiн ранiцы, i кожны дзень адзначаецца новымi здабыткамi. Што гэтыя чатыры дамы будуць здадзены ў канцы трэцяга квартала, як i намечана, сумненняў у яго няма.

Наступны наш маршрут ляжаў на Ляскавiчы, цэнтральную сядзiбу Нацыянальнага парку "Прыпяцкi". Ехалi туды праз Петрыкаў, i Анатоль Уладзiмiравiч прапанаваў завiтаць у адзiн з жылых мiкрараёнаў, дзе толькi што быў здадзены па вынiках першага паўгоддзя двухпад’ездны пяцiпавярховiк на сорак кватэр. Будавалi яго працаўнiкi Капаткевiцкай ПМК-4 за сродкi членаў калектыву iндывiдуальных забудоўшчыкаў (КIЗ). Дом з цэглы, з трохслойнымi сценамi, уцеплены. У iм было прадугледжана ашкленне лоджый, каб кожны гаспадар кватэры не рабiў гэта на свой асабiсты лад i тым самым не псаваў знешняе яго аблiчча.

Побач стаяў такi ж самы дом, здадзены летась. I мы пацiкавiлiся, цi ёсць ахвотнiкi будаваць жыллё за свой кошт? Аказваецца, ёсць, бо спадзявацца сёння на атрыманне кватэры ў райцэнтры за кошт дзяржавы — справа, хутчэй за ўсё, безнадзейная: савецкiя часы даўно прайшлi. Чарга на атрыманне жылля ў горадзе — паўтысячы сем’яў. Узяць крэдыты ў банку не складае нiякiх цяжкасцяў, сказаў нам адзiн з жыхароў горада Аляксандр Аўчыннiкаў, член КIЗа. Яго сям’я з трох чалавек пражывае ў чужой кватэры i спадзяецца, што атрымае сваю ўжо ў наступным годзе.

Дарэчы, недалёка ад тых двух пяцiпавярховiкаў, але ўжо ў iншым мiкрараёне, у раёне вулiцы iмя Луначарскага, пачынаецца будаўнiцтва 59-кватэрнага дома КIЗа № 5, куды прывезлi ўжо бытоўкi. Тут з’явiцца такi ж самы дом i яшчэ адзiн на 20 кватэр. Праекты на iх ужо распрацаваны.

Па дарозе ў Ляскавiчы мы былi сведкамi таго, як добраўпарадкоўваецца горад. Вось вулiца iмя Валадарскага, якая злучае два жылыя масiвы — цэнтр i былы ваенны гарадок. Тут устанаўлiваюца бардзюрныя камянi, робяцца так званыя "кiшэнi" для транспарту. А вось iдуць работы па рэстаўрацыi будынкаў сярэдняй агульнаадукацыйнай школы № 1, Петрыкаўскага аддзялення Аграпрамбанка, старажытнага асабняка, дзе размяшчаецца рыбiнспекцыя. Па дарозе ж у Ляскавiчы бачылi рамонтнiкаў аўтатрасы.

Сам жа аграгарадок уражвае тым, што тут ужо зроблена i робiцца цяпер працавiтымi рукамi будаўнiкоў. Напрыклад, узводзiцца пяцiзоркавая гасцiнiца на пяцьдзесят месцаў, неўзабаве будуць закончаны работы на Доме экалагiчнай адукацыi. Побач з адноўленым сельскiм Домам культуры — прыбудаваны новы будынак, у якiм размясцiлiся Петрыкаўскае аддзяленне Аграпрамбанка i комплексна-прыёмны пункт камбiната бытавога абслугоўвання насельнiцтва, якi быў здадзены ў эксплуатацыю ў чэрвенi. Цяпер тут iдзе будаўнiцтва пяцi дамоў-катэджаў, якiя ўзводзяцца па прэзiдэнцкай праграме, а на наступны год колькасць iх узрасце да 15—18. Пабывалi мы таксама i на стадыёне, якi, хоць i належыць школе, але разлiчаны на заняткi фiзкультурай i спортам жыхароў аграгарадка i iншых населеных пунктаў раёна. Стадыён з бегавымi дарожкамi, трыбунамi для гледачоў, футбольным полем, пляцоўкамi для гульнi ў тэнiс, баскетбол. Неўзабаве будзе зроблена воднае абуладкаванне двух вадаёмаў, а зараз iдзе распрацоўка праекта музея прыроды. Старыя пустыя дамы зносяцца, i на iх месцы ўзнiкаюць новыя. Ляскавiчы ўпэўнена мяняюць сваё знешняе аблiчча, напаўняючы жыццё людзей светлымi фарбамi.

Сустрэлiся мы i з начальнiкам упраўлення капiтальнага будаўнiцтва райвыканкама Мiкалаем Батанам, i вялi з iм гутарку аб асваеннi бюджэтных сродкаў, правядзеннем газу ў прыватны сектар, чаго чакаюць многiя жыхары, прыцягненнi да будаўнiцтва большай колькасцi людзей i наогул аб рабоце ўпраўлення, якому нядаўна споўнiлася 35 гадоў. Ён падкрэслiў, што працы наперадзе — шмат.

А ў заключнай гутарцы з намi намеснiк старшынi Петрыкаўскага райвыканкама Аляксандр Майсееў папрасiў на старонках газеты выказаць шчырую ўдзячнасць будаўнiкам, што пераўтвараюць гэты Палескi край i павiншаваць iх з надыходзячым прафесiйным святам, пажадаць добрага здароўя, дастатку ў сем’ях, добрага настрою. Што мы з ахвотай i робiм.

Iдзе будаўнiцтва гасцiнiчнага комплексу ў Ляскавiчах.

Добраўпарадкаваная тэрыторыя банка ў в. Ляскавiчы.

Канкавiцкая амбулаторыя агульнай практыкi: фельчар Алена Браiм.

Брыгадзiр будаўнiкоў Аляксандр Баўсун.

Галоўны архiтэктар раёна Анатоль Фурса i дырэктар ААТ "Петрыкаўрамбуд" Мiхаiл Зярноў.

Матэрыял падрыхтавалi Алена ДАЎЖАНОК, Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ. Фота Марыi ЖЫЛIНСКАЙ. 247940, г. Петрыкаў, вул. Гагарына, 15, райвыканкам. Тэлефон (8+02350) 5 12 10 Факс (8+02350) 5 17 01

УНН 400065489.

УНН 400065489.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гутарцы з намi намеснiк старшынi Петрыкаўскага райвыканкама Аляксандр Майсееў папрасiў на старонках газеты выказаць шчырую ўдзячнасць будаўнiкам, шт
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика