Песня пра Мiнск
Песня пра Мiнск
Гэты горад арганiчна ўвайшоў у жыццё Ігара Лучанка. Тут ён нарадзiўся (тады бацькi жылi на Чэрвеньскiм тракце — цяпер вулiца Маякоўскага; дзяцiнства правёў у Мар’iнай Горцы). Потым тут вучыўся, працаваў, ажанiўся. У Мiнску шырока разгарнулася яго творчая дзейнасць. Плошча Свабоды — знакавая мясцiна для Iгара Мiхайлавiча. Усё на ёй авеяна музыкай. I яго асабiстай. Ён паспяхова закончыў гiмназiю-каледж пры Акадэмii музыкi. У Белдзяржкансерваторыi (цяпер Акадэмiя музыкi) авалодваў майстэрствам кампазiцыi (дыпломная работа — кантата "Курган"), выкладаў, узначальваў педагагiчны калектыў. На плошчы месцiцца Саюз кампазiтараў, якiм даводзiцца мудра кiраваць з 1980 года. Чароўна ажыўляе гiстарычную прастору цэнтра сталiцы мелодыя з "Песнi пра Мiнск", якая гучыць перад боем курантаў мiнскай ратушы. Яна ўспрымаецца як шчырая ўдзячнасць мiнчан кампазiтару за яго нястомную працу, за яднанне народаў... Песня стваралася ў 1975 годзе, калi рыхтавалася музычнае афармленне радыёспектакля "Мiнскi напрамак" па аднайменным рамане Iвана Мележа. Тады малады кампазiтар пазнаёмiўся з народным паэтам Пiменам Панчанкам. Iх сумесная глыбокапатрыятычная "Песня пра Мiнск" атрымала шырокае прызнанне. Дружба таленавiтых творцаў выявiлася ў новых песнях — "Рабiнавы гай", "Жытнёвы звон". ...Горад, як i людзi, жыве, захапляецца, любiць. I ў яго жыццi, любовi прыкметна адчуваецца стваральная дзейнасць Iгара Лучанка. Мiхась ШАВЫРКIН. Музыка Iгара Лучанка Верш Пiмена Панчанкi У днi бяды i ў ранак Перамогi, У днi, калi ты харашэў i рос, Усе твае надзеi i трывогi Я ў сэрцы нёс, я ў сэрцы нёс. Прыпеў: Мой родны Мiнск, Пад небам жураўлiным Жывi, квiтней пад зоркай залатой, Ты для мяне на ўсёй зямлi адзiны, Цябе люблю я ўсёй душой. Я да цябе з усiх дарог вярнуся, Мая тут партызанская сям’я. Ты мне прабач, калi я зажуруся Ля Вечнага, ля Вечнага агня.Мой родны Мiнск, Пад небам жураўлiным Жывi, квiтней пад зоркай залатой, Ты для мяне на ўсёй зямлi адзiны, Цябе люблю я ўсёй душой. Я да цябе з усiх дарог вярнуся, Мая тут партызанская сям’я. Ты мне прабач, калi я зажуруся Ля Вечнага, ля Вечнага агня.Прыпеў. Спакойнае дзяцей тваiх дыханне. Шумi над iх калыскаю лiствой. Маё ты ранне i маё каханне I вечар сiнi-сiнi мой.Прыпеў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэты горад арганiчна ўвайшоў у жыццё Ігара Лучанка. Тут ён нарадзiўся (тады бацькi жылi на Чэрвеньскiм тракце — цяпер вулiца Маякоўскага; дзяцiнства п
|
|