Да пачатку ХХIХ летнiх Алiмпiйскiх гульняў у Пекiне застаецца 6 дзён
Да пачатку ХХIХ летнiх Алiмпiйскiх гульняў у Пекiне застаецца 6 дзён
Менш чым праз тыдзень, 8 жнiўня 2008 года ў 8 гадзiн 8 хвiлiн i 8 секунд у кiтайскай сталiцы будзе запалены агонь XXIX летнiх Алiмпiйскiх гульняў. Даволi прадстаўнiчай на галоўным спартыўным свяце чатырохгоддзя будзе беларуская дэлегацыя, у складзе якой 182 атлеты. Яны выступяць у 26 вiдах спорту. Гэта алiмпiйская чэмпiёнкi Юля Несцярэнка (бег на 100 м), Кацярына Карстэн (веславанне акадэмiчнае), Элiна Зверава (кiданне дыска), Янiна Карольчык-Правалiнская (кiданне ядра), а таксама шматлiкiя прызёры алiмпiяд, чэмпiёны свету. Капiтан каманды — трохразовы чэмпiён свету ў кiданнi молата Iван Цiхан. Мяркуецца, што беларускi сцяг на ўрачыстай цырымонii адкрыцця панясе трохразовы алiмпiйскi чэмпiён па вольнай барацьбе Аляксандр Мядзведзь. Галоўная задача беларускiх спартсменаў — выступiць дастойна i прывезцi з Пекiна 15—17 алiмпiйскiх узнагарод. Дзяржава традыцыйна заахвочвае беларускiх алiмпiйцаў у заваяваннi медалёў. Зараз залаты медаль ацэньваецца ў прадастаўленнi кватэры i 100 тысяч долараў, сярэбраны ў 50 тысяч долараў, а бронзавы — у 30 тысяч. Акрамя таго, лаўрэаты Алiмпiяды-2008 атрымаюць прызы ад спонсараў. Прапануем поўны расклад выступлення ў Пекiне беларускiх алiмпiйцаў (з магчымымi змяненнямi), а таксама абагульненую Праграму спаборнiцтваў на XXIX летнiх Алiмпiйскiх гульнях. Праграма Гульняў ХХІX Алiмпiяды ў Пекiне Расклад спраборнiцтваў Гульняў XXIX Алiмпiяды з удзелам беларускiх спартсменаў (рознiца памiж Мiнскам i Пекiнам — 5 гадзiн, у праграме магчымыя змяненнi).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прапануем поўны расклад выступлення ў Пекiне беларускiх алiмпiйцаў (з магчымымi змяненнямi), а таксама абагульненую Праграму спаборнiцтваў на XXIX лет |
|