ТРОШКІ СОНЦА Ў ХАЛОДНАЙ ВАДЗЕ
ТРОШКІ СОНЦА Ў ХАЛОДНАЙ ВАДЗЕ
На iндыйскай выставе пабачыла плакат "Колератэрапiя". Сапраўды, гэта працуе! Заходзiш у выставачны павiльён i быццам бы сягнуў за тысячу кiламетраў, такая тут цёплая атмасфера! Вока радуецца, хоць насiць усё гэта, як на мой еўрапейскi густ, у нашым шэрым-шэрым горадзе складана... Чым я дакладна не захапляюся, дык гэта iндыйскiмi танцамi — часу няма. Але цётухна-танцорка, якая заўсёды бывае на гэтым кiрмашы, была такая какетлiвая, так мiла ўдавала боязь, становячыся на шаблi, скокучы ў медным тазiку i падскокваючы на бiтым шкле, што гледачы пранiклiся яе радасцю i сталi падтанцоўваць пад бомканне барабану. А яшчэ мяне купiлi прадаўцы. Гаворыш з iмi i адчуваеш сябе такой прыгожай-прыгожай i багатай-багатай. Асаблiва пасля таго, як табе прапануюць шаль за семсот пяцьдзесят баксаў! На такi нават глядзець боязна, не тое што ў руках трымаць. I вераць жа яны, што беларускi могуць сабе дазволiць такую раскошу... Зрабiла iндусу камплiмент — ну трэба ж, па-руску i без акцэнта. На што ён адказаў: "Дык я i па-беларуску магу, калi трэба..." Ну калi б мне трэба было прадаць шаль за такую суму, можа i я б на якiм хiндзi загаварыла... Не, напэўна, не... Але вось што цiкава... Бачыла я ўжо i немцаў, якiя вольна гавораць па-нашаму, i шведаў, i iтальянцаў. Вось ужо i iндусы гатовыя далучыцца. Справа за беларусамi. НЕ РАДЗIСЯ ПРЫГОЖАЙЦяпер, калi я сапраўды дарослая i магу з вышынi ўзросту сведчыць, што прыказка "Не радзiся прыгожай, нарадзiся шчаслiвай" мае права на iснаванне, бо пацверджана маiмi ўласнымi назiраннямi, я ўсё яшчэ думаю над ёй. Я нiяк не магу адказаць на пытанне: няшчасцi, якiя сыплюцца на галаву прыгожых, сапраўды большыя, чым тыя, што сыплюцца на непрыгожыя галовы, цi проста гэтыя няшчасцi ўспрымаюцца больш ярка па кантрасце са шчасцем нарадзiцца прыгожай? ПРА ХАДЖЭННЕ Ў МАНАСТЫР СА СВАIМ СТАТУТАМТак бывае — нешта здаецца табе вiдавочным, вiдавочным настолькi, што галаву гатовы аддаць на адсячэнне... А другi чалавек глядзiць на цябе — толькi дзiвiцца. Асаблiва часта так здараецца, калi вы людзi розных культур, прычым веды пра чужыя звычаi пачэрпнулi з кнiг ды клуба падарожнiкаў. Напрыклад, я заўсёды была ўпэўненая ў тым, што шведкi без комплексаў. У сэнсе не замарочваюцца на тым, як выглядаюць. Але аднойчы выпадкова стала сведкай забаўнай сцэны. На кнiжным кiрмашы ў Гётэборгу стаяла аграмадная чарга ў жаночую прыбiральню. Не ведаю чаму — так склалася гiстарычна... А побач у мужчынскую — нiкога. Нейкая цётка ў мужчынскую забегла, зрабiла тое, што ёй трэба, выбегла задаволеная i давай крайнiм у жаночай чарзе тлумачыць па-ангельску, маўляў, вольна, не тамiцеся... Як жа абурылiся шведкi! Я мовы не ведаю, але сэнс быў абсалютна адназначны, эквiвалентны "панаехалi тут..." I нiхто з фемiнiзаваных шведак туды не пайшоў. Але яшчэ больш мяне здзiвiла шведка, дэпутат бундэстага (цi як там называецца месца, дзе прымаюцца законы?), якая сказала, што яна ў складзе камiсii, якая працуе над праектам закона, згодна з iм усе прастытуткi аўтаматычна павiнны атрымлiваць грамадзянства Швецыi. Я вушам сваiм не паверыла! Нават спыталася — цi разумее яна, што гэта прывядзе да таго, што жанчыны з усяго свету будуць з’язджацца да iх, каб заняцца прастытуцыяй? I што нават людзi, не схiльныя да такога роду дзейнасцi, пойдуць на гэта дзеля грамадзянства? На што мне вельмi ветлiва патлумачылi, што я не разумею, што такое быць прастытуткай у Швецыi... Мякка кажучы, я была ўпэўненая, што цётка не ў сваiм розуме. Але пасля Дзiма Плакс, беларус, якi там жыве, пацвердзiў мне яе словы, растлумачыўшы прыкладна так — норавы ў краiне вельмi свабодныя, сэкс не з’яўляецца дзiвам нават памiж зусiм малазнаёмымi людзьмi. I калi ўжо чалавек не хоча займацца гэтым з суседкай, каханкай, калегай па працы — якiя сто адсоткаў яму не адмовяць — значыць ён рэдкi вычварэнец, а прастытутка ў такiм разе — ахвяра вычварэнца... I як ахвяра мае права на льготы... З яго тлумачэнняў зразумела, што логiка ў гэтым праекце ёсць, проста я яе не бачу па прычыне неабазнанасцi ў глыбiнi праблемы. Ну, ну... Цiкава, цi прымуць яны такi закон... РАРЫТЭТЯ часта ўздыхаю — о, часы! о, норавы! I гэты ўздых адрасаваны ў першую чаргу полава-флiртавым ўзаемаадносiнам. Не магу прызвычаiцца да змены роляў... Адкрыла ранiцай "Камсамолку" — а там цэлая школа, як дзяўчыне пазнаёмiцца з мужчынам. Парада прымiтыўная... Iдзiце ў супермаркет i чапляйцеся да мужыкоў, прапаноўваючы свае паслугi ў выбары тавару. Уявiлася: — Мужчына, не бярыце цялячую выразку! Лепш бычыныя яечкі. I танна, i патэнцыю павышаюць... Мужчына адразу зразумее, што вы iдэальная жонка — сэксуальна-эканамiчная. Тое ранiцай... А вечарам пайшла ў "Карону". I ўспомнiла прачытанае, калi мужычок перада мной у аптэчнай чарзе стаў прасiць карвалол i "алкозельцер", вiнавата косячыся ў мой бок. Ну-ну, думаю, вось i ўсе камсамольскiя парады... Паiранiзавала, карацей, пайшла на касу. I тут высветлiлася, што не адна я тую газету чытала! Хлопец, якi стаяў за мной у чарзе, спачатку доўгiм поглядам зазiрнуў мне ў вочы. А пасля нахiлiўся i стаў разглядаць выкладзеныя з карзiнкi на касавую ленту пакупкi. А там нiчога цiкавага! А чарга падыходзiць, часу не застаецца i ён быццам бы сам сабе гаворыць: — Гэта што? — i чытае: "Бульба!" Паварочваецца да мяне i гаворыць: "Нiколi ў жыццi не бачыў такой бульбы". Я слова не змагла сказаць — так смяялася. З другога боку — хораша, што засталiся яшчэ мужчыны, якiя не баяцца загаворваць з жанчынамi першымi. ДЗIКI ГОЛУБВыставiла здымак на фотасайце, i мне напiсалi, што на здымку не проста дзiкi голуб, а вяхiр альбо вiцюцень, самы асцярожны голуб нашых лясоў. Натуральна, не ведала! Смешна, але паўлiнаў мне даводзiлася бачыць неаднойчы, а вось "вяхiр" у мяне першы.... Нават не ведаю, як ён дакладна называецца па-беларуску. Падазраю, што наступнае пакаленне гараджан наогул не будзе дзялiць галубоў на горлiц, вiцецюняў i хатнiх... Усе яны будуць абстрактнымi — "птушкамi". Сумна.... СУНIЦЫ I МОГIЛЬНIКЗбiраю сунiцы... Чырвоныя, салодкiя, буйныя. Датыкнешся да ягады — сама ў руку скатваецца. Як не ўспомнiць цвятаеўскае "Кладбищенской земляники крупнее и слаще нет..."? Толькi ж хто з сучаснiкаў пойдзе на могiлкi па сунiцы? I тут — сюрпрыз! Калi Магамет не iдзе да гары, то горка iдзе да Магамета. Аказалася, што сунiцы растуць не проста сабе на пагорку, а на кургане ХI—ХII стагоддзя... Вось i шыльда стаiць. I ўсё гэта каля бадай самага вядомага дачнага пасёлка. Набрала ягад, iду па лесе, вядзерцам матляю. Тут бабулька мяне даганяе i пытае так строга, як на iспыце: "А што ты з iмi будзеш рабiць?" "З марозiвам есцi..." "Не", — кажа, — правiльна — гэта калi есцi iх з малаком i цукрам..." Вось так заўсёды, для кожнага пакалення свае густы. Пакаленне маiх бацькоў лiчыла, што няма нiчога смачнейшага за цукеркi "падушачка". Няўжо i я калi-небудзь буду расказваць, што самым карысным i смачным з’яўляецца якi-небудзь "Марс-Снiкерс"? Ганна КIСЛIЦЫНА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На iндыйскай выставе пабачыла плакат "Колератэрапiя". Сапраўды, гэта працуе! Заходзiш у выставачны павiльён i быццам бы сягнуў за тысячу кiл |
|