Пайшоў з жыцця Аляксандр Салжаніцын
Пайшоў з жыцця Аляксандр Салжаніцын
Слынны рускi пiсьменнiк лаўрэат Нобелеўскай прэмii Аляксандр Салжанiцын памёр на 90-м годзе жыцця ў ноч на панядзелак у Маскве.
Паводле папярэднiх звестак, прычынай смерцi пiсьменнiка стаў iнсульт. Як удакладняюць iнфарм-агенцтвы са спасылкай на сына нябожчыка Сцяпана, Аляксандр Ісаевiч памёр дома. Смерць наступiла ў 23.45 па маскоўскiм часе ў нядзелю. Да гэтага Салжанiцын доўга хварэў, але працягваў займацца актыўнай творчай дзейнасцю. Разам з жонкай Наталляй Дзмiтрыеўнай — прэзiдэнтам яго фонду — пiсьменнiк працаваў над падрыхтоўкай i выданнем свайго самага поўнага 30-томнага збору твораў. Аляксандр Iсаевiч будзе пахаваны ў сераду на могiлках Данскога манастыра Масквы. Паводле слоў сакратара Аддзела знешнiх царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхата пратаiерэя Мiкалая Балашова, могiлкi Данскога манастыра былi абраны самiм Аляксандрам Iсаевiчам яшчэ пры жыццi. "Пяць гадоў назад у адказ на яго зварот Найсвяцейшы Патрыярх Аляксiй блаславiў замацаванне ўчастка на могiлках для пахавання Аляксандра Салжанiцына", — заявiў Балашоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Слынны рускi пiсьменнiк лаўрэат Нобелеўскай прэмii Аляксандр Салжанiцын памёр на 90-м годзе жыцця ў ноч на панядзелак у Маскве.
|
|