НА АДАПТАЦЫЮ ДА НОВЫХ ПРАВІЛАЎ — ДВА ГАДЫ
НА АДАПТАЦЫЮ ДА НОВЫХ ПРАВІЛАЎ — ДВА ГАДЫ
Беларуская мова — дзяржаўная мова нашай краiны — адыгрывае выключна важную ролю ў жыццi сучаснага беларускага грамадства. Унармаванасць лiтаратурнай мовы, захаванне адзiнства арфаграфiчных нормаў у значнай ступенi забяспечваюць стабiльнасць у сферы моўнай камунiкацыi i маюць дзяржаўнае i палiтычнае значэнне. Як будзе ажыццяўляцца пераход на новыя правiлы арфаграфii i пунктуацыi ў сувязi з прыняццем адпаведнага закона, расказаў у iнтэрв’ю карэспандэнту БЕЛТА мiнiстр адукацыi Беларусi Аляксандр Радзькоў.
— Аляксандр Мiхайлавiч, у 2006 годзе кiраўнiк дзяржавы паставiў перад спецыялiстамi вашага ведамства i iншымi зацiкаўленымi вельмi сур’ёзную i, можна сказаць, "ювелiрную" задачу — распрацаваць новыя правiлы арфаграфii i пунктуацыi беларускай мовы. Закон прыняты, значыць, задача вырашана?— Вы маеце рацыю, задача была сапраўды "ювелiрная" — мы хацелi, не праводзячы нiякiх рэформаў, абнавiць i прывесцi да аднастайнасцi iснуючыя правiлы арфаграфii i пунктуацыi. Думаю, што аўтарскi калектыў, якi распрацоўваў новую рэдакцыю правiлаў, са сваёй задачай справiўся на ўсе 100 працэнтаў. У яго ўвайшлi супрацоўнiкi Iнстытута мовазнаўства iмя Якуба Коласа НАН Беларусi, iншыя вучоныя, а таксама настаўнiкi-фiлолагi. Дарэчы, хачу падкрэслiць, што новая рэдакцыя — гэта толькi ўпарадкаванне iснуючых правiлаў. — Але ж iснуе, напрыклад, англiйская арфаграфiя, якая не мяняецца стагоддзямi? — Так, сапраўды, англiйская арфаграфiя не мянялася прыкладна з ХIV стагоддзя. Гэта, з аднаго боку, забяспечыла пераемнасць i паслядоўнасць яе выкарыстання пакаленнямi брытанцаў i iншых карыстальнiкаў мовы, а з другога, стварыла цяжкасцi, сэнс якiх можна праiлюстраваць даволi распаўсюджаным афарызмам: "Пiшацца Манчэстэр, а чытаецца Лiверпуль". Мы б не хацелi, каб такiя цяжкасцi ўзнiкалi ў тых, хто вывучае беларускую мову. Разам з тым, у другой палове ХХ стагоддзя лексiка беларускай мовы асаблiва iнтэнсiўна папаўнялася неалагiзмамi i запазычаннямi. А калi ўлiчыць, што беларускi правапiс у значнай ступенi засноўваецца на фанетычным прынцыпе (асаблiвасцi вымаўлення перадаюцца на пiсьме), то з’яўленне новых слоў патрабавала адлюстравання ў правiлах правапiсу. Да таго ж найбольшая колькасць выключэнняў з асноўных правiлаў у беларускай арфаграфii звязана з напiсаннем iншамоўных слоў. Менавiта iмкненне падпарадкаваць напiсанне слоў iншамоўнага паходжання асноўным правiлам правапiсу слоў спрадвечна беларускiх i было асноўнай прычынай арфаграфiчнага разнабою ў тэкстах беларускамоўных друкаваных выданняў. — Звяртаючыся да гiсторыi: якую ролю ў развiццi беларускай пiсьмовай мовы адыграла "Граматыка" Тарашкевiча? — У "Беларускай граматыцы для школ" Бранiслава Тарашкевiча, апублiкаванай у 1918 годзе, фактычна ўпершыню былi сфармуляваны асноўныя правiлы беларускага правапiсу. "Граматыка" адыграла выключную ролю ў распаўсюджаннi беларускай пiсьмовай мовы ва ўсіх сферах жыцця, у першую чаргу ў адукацыi. Але разам з тым у гэтым выданнi засталося дастаткова шмат спрэчных i нявырашаных пытанняў, якiя датычылiся ў першую чаргу замежных слоў, што адзначае i сам аўтар. У далейшым найбольш вострыя i спрэчныя пытаннi беларускага правапiсу неаднаразова абмяркоўвалiся мовазнаўцамi i педагогамi. Рэформа 1933 года не вырашыла ўсiх праблем пiсьмовай беларускай мовы. Работа па ўдасканаленні правапiсу прадаўжалася. Апошнi раз "Правiлы беларускай арфаграфii i пунктуацыi" былi выдадзены ў 1959 годзе. Сама кнiга ўжо даўно стала бiблiяграфiчнай рэдкасцю. Акрамя таго, засталiся нявырашанымi некаторыя пытаннi, якiя ў прыватнасцi датычацца правапiсу слоў iншамоўнага паходжання. А ў 1993 годзе была створана дзяржаўная камiсiя, якая разгледзела асноўныя праблемы беларускага правапiсу. Вынiкам работы экспертаў сталi вывады, апублiкаваныя ў 1994 годзе ў газеце "Звязда". Эксперты пацвердзiлi, што "неабходна падрыхтаваць новую рэдакцыю дзеючых правiлаў арфаграфii i пунктуацыi i ўнесцi тыя змяненнi, якiх патрабуе сучасная моўная практыка". Пасля публiкацыi вывадаў пры Iнстытуце мовазнаўства iмя Якуба Коласа НАН Беларусi была створана рабочая група пад кiраўнiцтвам акадэмiка Аляксандра Падлужнага па падрыхтоўцы новай рэдакцыi Правiлаў беларускай арфаграфii i пунктуацыi. У 1998 годзе быў прадстаўлены яе першапачатковы варыянт, якi потым неаднаразова абмяркоўваўся i дапрацоўваўся з улiкам заўваг i пажаданняў, выказаных у працэсе дэбатаў. На завяршальным этапе падрыхтоўкi новай рэдакцыi Мiнiстэрства адукацыi стварыла новую рабочую групу, якая канчаткова дапрацавала правiлы з улiкам заўваг i прапаноў, прысланых па вынiках абмеркаванняў. Вынiкам работы вялiкага аўтарскага калектыву стала падпiсанне 23 лiпеня гэтага года закона "Аб правiлах беларускай арфаграфii i пунктуацыi". Гэты дакумент дасць магчымасць забяспечыць стабiльнасць правапiсных нормаў, пераемнасць пiсьмовай практыкi i аблегчыць працэс вывучэння беларускай мовы ў школе. — Дарэчы, аб навучальным працэсе — калi з новымi правiламi будуць азнаёмлены педагогi? — Новыя правiлы арфаграфii i пунктуацыi беларускай мовы будуць уводзiцца паступова. Плануецца, што ўжо на жнiвеньскiх педагагiчных канферэнцыях фiлолагi атрымаюць неабходную iнфармацыю. Але ў любым выпадку, як у школе, так i ў вышэйшых навучальных установах, ад навучэнцаў i студэнтаў нiхто не будзе патрабаваць 1 верасня 2008 года выкарыстання толькi новых правiлаў. Усё павiнна iсцi сваiм парадкам. Да 2010 года дапускаецца выкарыстанне i таго, i другога варыянтаў. — Але ж увядзенне новых нормаў патрабуе перавыдання вялiкай колькасцi лiтаратуры, прычым не толькi вучэбнай, але i навуковай: слоўнiкаў, энцыклапедый, даведнiкаў i г.д.? — Думаю, што тэрмiновае перавыданне гэтай лiтаратуры не спа-трэбiцца. У школах яна будзе заменена ў працэсе натуральнага абнаўлення лiтаратуры. Магчыма, першыя падручнiкi з’явяцца ўжо ў 2009 годзе. Спадзяюся, што аўтарскiя калектывы кампетэнтна падыдуць да гэтай работы. Але паўтараю: спяшацца ў гэтай сферы нельга. На апошнiм пасяджэннi аўтарскага калектыву распрацоўшчыкаў правiлаў былi ўнесены таксама некаторыя прапановы па выданнi беларускай энцыклапедыi мовы, педагагiчна-энцыклапедычнага слоўнiка, перавыданнi беларускай граматыкi, некаторых слоўнiкаў. План па ўвядзеннi ў жыццё новых правiлаў беларускай мовы будзе распрацаваны ў блiжэйшы час. — А як пройдзе тэсцiраванне i iншыя iспыты летам 2009 года, цi павiнны будуць абiтурыенты здаваць тэсты з новаўвядзеннямi? — Не, новаўвядзеннi не адаб’юцца негатыўна на навучальным працэсе i не паўплываюць на вынiкi экзаменаў пры паступленнi ў ВНУ. У 2009 годзе ўсе абiтурыенты, школьнiкi, студэнты змогуць здаць экзамены па старых правiлах. А тэсты будуць распрацаваны з улiкам таго, каб як мага менш новаўвядзенняў у iх трапiла. Там, дзе гэтага пазбегнуць не ўдасца, мы будзем залiчваць абодва варыянты адказу. Пры праверцы дыктантаў, сачыненняў, тэстаў — усяго вучэбна-кантрольнага матэрыялу — да 2010 года педагогi будуць дапускаць абодва варыянты. Толькi ў 2010 годзе правiлы будуць абавязковыя для ўжывання ў дакументаабароце, сродках масавай iнфармацыi, школах, гiмназiях, ПТВ, ССНУ, ВНУ, навуковых i iншых установах. Юлiя ВАНIНА, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская мова — дзяржаўная мова нашай краiны — адыгрывае выключна важную ролю ў жыццi сучаснага беларускага грамадства. Унармаванасць лiтаратурнай м |
|