Хваробы сістэмы кровазвароту займаюць першае месца сярод прычын смерцi жыхароў сталiцы
Хваробы сістэмы кровазвароту займаюць першае месца сярод прычын смерцi жыхароў сталiцы
Ад хваробаў сiстэмы кровазвароту ў першым паўгоддзi гэтага года памерлi 4694 мiнчанiны, або 53,6 працэнта ад агульнай колькасцi памерлых. Аб гэтым паведамiлi ў Камiтэце па ахове здароўя Мiнгарвыканкама. У больш чым палове выпадкаў (2653) да лятальнага зыходу прывяла iшэмiчная хвароба сэрца. На другiм месцы прычын, па якiх памiраюць жыхары сталiцы, — анкалагiчныя захворваннi — 1684 чалавекi, або 19,2 працэнта. Тут медыкi канстатуюць рост выпадкаў смерцi ў параўнаннi са студзенем — чэрвенем мiнулага года: на 4,3 працэнта сярод мiнчан працаздольнага ўзросту i на 4,5 — сярод пенсiянераў. Трэцi радок займаюць траўмы, атручэннi i iншыя наступствы ўздзеяння знешнiх прычын. Святлана ФРАЛЯНКОВА, "Мiнск—Навiны".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад хваробаў сiстэмы кровазвароту ў першым паўгоддзi гэтага года памерлi 4694 мiнчанiны, або 53,6 працэнта ад агульнай колькасцi памерлых. Аб гэтым пав
|
|