21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

На Нёман дэсантавалася хуткая археалагічная дапамога

26.08.2009 12:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Яна спяшаецца і адшуквае скарбы мінуўшчыны, схаваныя пад зямлёй. Бо праз два гады там усё будзе затоплена вадой.

Археалагічная экспедыцыя, арганізаваная Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі разам са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кінула якар на берагах Нёмана. Праз два гады яны будуць схаваны вадасховішчам Гарадзенскай ГРЭС. Таму яшчэ ў 2003 годзе правялі археалагічную разведку і вызначылі 33 пляцоўкі, якія мэтазгодна было даследаваць. Іншымі словамі, правесці раскопы, каб пацвердзіць або абвергнуць традыцыйнае меркаванне наконт засялення людзьмі Прынямоння.

Дарэчы, спецыялісты ўсіх напрамкаў дагэтуль спрачаюцца, ці варта перагароджваць раку, руйнаваць яе экалагічны баланс дзеля 3% электраэнергіі, якая выпрацоўваецца ў Беларусі. На сённяшні час засталіся два пункты гледжання на будаўніцтва: эколагаў і энергетыкаў. Першыя па-ранейшаму непрыступныя ў сцвярджэнні, што рака стане іншай, да таго ж зменіцца ў горшы бок і акаляючае жыццё на ёй. Энергетыкі пра захаванасць ракі ўспамінаюць менш - вылучаюць найперш ідэю энергетычнай бяспекі краіны, забываючыся, што, акрамя цяпла, чалавеку трэба і чыстае паветра.

А археолагі робяць сваю справу і хочуць як мага хутчэй даследаваць тыя помнікі, што апынуцца пад вадой і назаўсёды будуць страчаны для чалавецтва. Іх шмат, і ўсе яны карысныя для навукі. Гаворыць Віталь Сідарэвіч, адзін з кіраўнікоў раскопаў, загадчык музейнай справы гістарычнага факультэта БДУ:

- Гэтае месца выключнае не толькі для беларускай археалогіі, але і еўрапейскай. Тут знаходзіцца найкаштоўнейшы помнік "Кавальцы-4", які датуецца старажытным часам і які адкрыў Віктар Сцяпанавіч Абухоўскі. Гэта менавіта ён разам са студэнтамі знайшоў гэты старажытны слой са знаходкамі - косткамі маманта, каня, аленя, сусліка. А ў гэтым годзе знайшлі пацеркі, закамянелы бісер. І гэтыя археалагічныя артэфакты, а іх ужо больш 100, мы можам датаваць 13-17-тысячнай даўніной, самай старажытнай на Панямонні, і меркаваць нейкім чынам аб узнікненні жыцця ў гэтым куточку Беларусі.

Дык вось, на думку Віталя Сідарэвіча, на той час клімат адрозніваўся ад сучаснага: лясоў не было, а былі тундра-стэпавыя абшары з мамантамі і калматымі насарогамі. Людзі больш палявалі на аленяў, і лад жыцця нагадваў звычаі эскімосаў. Насельнікі не ўмелі яшчэ рабіць кераміку, а ўсе прылады былі з крэмня, і пакінулі яны гэты край у сувязі з чарговым пахаладаннем. Так што мы, сучасныя жыхары Прынямоння, не належым да тых першых пасяленцаў краю.

Пагаджаецца з ім і Ігар Язэпенка, загадчык сектара навуковых археалагічных фондаў НАН Беларусі: ён мяркуе, што гэтая стаянка адносіцца да кундайскай культуры, якая была характэрна да паселішчаў у Эстоніі.

Археолагі - як мастакі. З дапамогай памазкоў і невялічкіх скрабкоў яны малююць карціну мінуўшчыны. Асцярожна, па міліметру, угрызаюцца ў зямныя пласты, каб ўзбагаціць навуку ўнікальнымі археалагічнымі артэфактамі. Праца настолькі карпатлівая, што ўся зямля з археалагічныых помнікаў дадаткова прамываецца водамі Нёмана. Але гэта дало магчымасць дакапацца да гісторыі Прынямоння шматтысячнай даўніны і меркаваць аб тым, якім яно было ў той час.

Вядома, што кожны археолаг марыць аб унікальных знаходках. Не выключэнне і студэнты БДУ, якія праходзяць тут сваю навуковую практыку. Дарэчы, дапамагаюць і студэнты іншых, нават замежных вучэльняў. Іх прыезд сюды не абавязковы, гэта ўласнае жаданне кожнага. Напрыклад, дзяўчына з Каунаса прыехала не толькі дакапацца да глыбінь мінулага, але і пашырыць свой кругагляд, пазнаёміцца з беларускімі маладзёнамі.

Прыязджаюць на раскопы і студэнты старэйшых курсаў, якія былі тут раней. Яны так звыкліся з лагерным жыццём, што не могуць уяўляць канікул у гарадской кватэры ці дзе-небудзь на ўзбярэжжы Чорнага мора альбо Турцыі. Яны ўжо "інфіцыраваны" археалогіяй, як і тыя першакурснікі, што шчыруюць у глыбіні раскопаў.

На жаль, усё, што задумана, ажыццявіць не ўдасца з-за адсутнасці належнага фінансавання. Канешне, каб былі грошы, сюды б прыехала значна больш студэнтаў і на больш доўгі тэрмін. Аднак гэта іх не засмучае, і яны з задавальненнем ездзяць у такія палявыя лагеры, каб потым на ўсё жыццё быць улюбёнымі ў археалогію.

І ўсё ж зроблена вялікая праца, а археалагічныя помнікі "Кавальцы-2", "Кавальцы-4" увойдуць ва ўсе падручнікі. Адметнасць іх і ў тым, што тут загартоўвалася новае пакаленне беларускіх археолагаў. І яшчэ ў тым, што пры затапленні рэчышча Нёмана яны знікнуць. Назаўсёды.





Первоисточник: Все новости за день
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яна спяшаецца і адшуквае скарбы мінуўшчыны, схаваныя пад зямлёй.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика