21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Эксперт: Пасля выбараў магчымыя маленькія крокі ў бок лібералізацыі

26.08.2009 12:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зараз уся ўвага палітычна актыўнага грамадзтва засяроджаная на кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. А што будзе пасьля таго, як чарговая палітычная кампанія скончыцца? На гэтае пытаньне адказваюць экспэрты “Заўтра тваёй краіны”.

- Нейкія маленькія крокі ў бок лібэралізацыі палітычнае прасторы адбудуцца, таму што галоўным чыньнікам гэтага зьяўляецца імкненьне беларускіх уладаў працягваць дыялёг з Захадам, - лічыць палітоляг Валеры Карбалевіч. - Пад уціскам Захада ўжо адбываюцца такія мікраскапічныя крокі, я маю на ўвазе зімовае вызваленьне палітычных зьняволеных і тое, што колькасьць прадстаўнікоў апазыцыі ў акруговых камісіях павялічылася, як павялічылася колькасьць зарэгістраваных ініцыятыўных груп і адначасна зьменшылася колькасьць адмоваў у рэгістрацыі параўнальна зь мінулымі разамі. Ёсьць спадзяваньне, што і ў Палату прадстаўнікоў трапіць хоць нейкая колькасьць апазыцыянэраў, хоць трапяць яны туды ня ў выніку волевыяўленьня народу, а ў выніку “добрай волі” уладаў, але і гэта ўжо нейкія крокі наперад. Я спадзяюся, што крокаў наперад будзе больш, чым крокаў назад.

Апроч таго, па словах Валерыя Карбалевіча, гэтым разам, хутчэй за ўсё, ня будзе адназначнага катэгарычнага рашэньня міжнародных структураў аб дэмакратычнасьці альбо недэмакратычнасьці парлямэнцкіх выбараў.

- Такога чорна-белага варыянту ня будзе, будзе “з адноаго боку…., з другога боку….”, - адзначае аналітык. - Тут ня будуць прынцыповымі фармулёўкі міжнародных назіральнікаў, тут будзе больш прынцыповай пазыцыя Эўрапейскага Зьвязу, ці гатовы ЭЗ на нейкія маленькія крокі беларускіх уладаў у бок лібэралізацыі пайсьці ў адказ на таксама невялікія крокі і жэсты ў адрас беларускіх уладаў. Больш важным тут зьяўляецца нейкае палітычнае рашэньне краінаў Эўразьвязу. Гэта больш важна, чым рашэньне назіральнікаў, і хаця гэтыя рэчы зьвязаныя, але ня так жорстка.

- Сытуацыя ў Беларусі пасьля выбараў, хутчэй за ўсё, ніяк ня зьменіцца, - мяркуе віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай Фэдэрацыі Правоў Чалавека Алесь Бяляцкі. - Сама выбарчая кампанія, як яна ідзе, і вынікі гэтай кампаніі ня змогуць сур’ёзным чынам паўплываць на зьмены сытуацыі ў Беларусі, хаця мы, назіральнікі, пастараемся максымальна давесьці сытуацыю да людзей. Прынамсі, працэнт грамадзянаў, якія ня вераць вынікам гэтых выбараў, улічваючы тое, што адбываецца (а мы ўжо цяпер маем дзясяткі прыкладаў парушэньня заканадаўства, магутнейшага выкарыстаньня адміністратыўнае сыстэмы), то давер да гэтых выбараў ня будзе высокім.

- Улада будзе працягваць трымаць сытуацыю пад кантролем, і нейкага заўважнага прарыву апазыцыі ў парламэнт яна не дапусьціць, - упэўнены публіцыст Аляксандр Класкоўскі. - З іншага боку, калі нават нейкая выспа апазыцыйнасьці, хаця б мініфракцыя ў парлямэнце зьявіцца, гэта ўжо будзе нейкая новая сытуацыя ўва ўнутрыпалітычным жыцьці, нейкі пляцдарм для далейшых дзеяньняў, і адначасна на гэтай глебе можа завязацца нейкі кантакт з Захадам. Зразумела, што калі нават гэта адбудзецца, то не таму, што беларускія ўлады раптам загарэліся лібэральнымі ідэямі, гэта змушаюць абставіны, ды прыкладу, расейскі ўціск.

Разам з тым, лічыць Аляксандр Класкоўскі, усё адно, хай сабе і змушана, улада мусіць манэўраваць ды ісьці на мінімальныя саступкі. “Вось так па прынцыпе “кропля камень точыць” могуць адбывацца нейкія зьмены ў бок дэмакратызацыі ў Беларусі”, - адзначае экспэрт “Заўтра тваёй краіны”.





Первоисточник: Все новости за день
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зараз уся ўвага палітычна актыўнага грамадзтва засяроджаная на кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика