Гісторык заклікае збіраць грошы на помнік прэзідэнту БНР
Гісторык і палітык Анатоль Сідарэвіч лічыць, што трэба распачаць акцыю збору грошай на пабудову помніка прэзідэнту Беларускай Народнай Рэспублікі (старшыні Рады БНР у выгнанні) Міколу Абрамчыку (1903 - 1970). Нагадаем, яго магілу, якая лічылася згубленай, днямі адшукалі ў Парыжы на могілках Pere-Lachaise актывісты ініцыятывы "Беларуская Нацыянальная Памяць".
На магільнай пліце не аказалася ні шыльды, ні надпісу, яе ўдалося ідэнтыфікаваць з дапамогай сведчанняў эмігрантаў, гісторыка Наталлі Гардзіенкі і архіўных ды фотаматэрыялаў са збораў беларускай бібліятэцы імя Ф.Скарыны ў Лондане. Вось што мяркуе Анатоль Сідарэвіч наконт таго, што можа зрабіць незалежнае беларускае грамадства ў гэтай сітуацыі: "Па рублю скінуцца, хто колькі можа, збярэм на помнік, трэба паставіць помнік Міколу Абрамчыку. Ён быў сцяганосцам ідэй незалежнай беларускай дзяржавы". Сідарэвіч падкрэслівае, што могілкі Pere-Lachaise - знакамітыя, там пахаваныя камунары, вялікія дзеячы Францыі. Усталяванне помніка на магіле прэзідэнта Абрамчыка сведчыла б і пра павагу беларусаў да асобы гэтага дзеяча, і пра "культурнасць беларусаў", лічыць Анатоль Сідарэвіч. На здымку: Мікола Абрамчык
Адкрылася выстава пра заснавальнікаў БНР Первоисточник: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гісторык і палітык Анатоль Сідарэвіч лічыць, што трэба распачаць акцыю збору грошай на пабудову помніка прэзідэнту Беларускай Народнай Рэспублікі (старшыні Рады БНР у выгнанні) Міколу Абрамчыку (1903 - 1970). |
|