Першы мільён тон хлеба — у засеках Мiншчыны
Першы мільён тон хлеба — у засеках Мiншчыны
Працаўнiкi гаспадарак Мiнскай вобласцi 8 жнiўня з 45 працэнтаў пасяўных плошчаў сабралi першы мiльён тон хлеба новага ўраджаю. Па ўраджайнасцi збожжавых лiдзiруе Нясвiжскi раён (65,2 ц/г), другое месца займае Мiнскi раён (54,2 ц/г), трэцяе — за Клецкiм раёнам (53 ц/г). — Практычна ўсе сельскагаспадарчыя арганiзацыi да ўборкi збожжавых падрыхтаваныя,— адзначыў намеснiк старшынi камiтэта па сельскай гаспадарцы i харчаваннi Мiнскага аблвыканкама Васiль Ермаковiч. — Стрымлiваюць уборку толькi надвор’е, ды недахоп добрых сушылак у некаторых гаспадарках вобласцi. У кожнай сельскагаспадарчай арганiзацыi маецца сушылка, але iх прадукцыйнасць ужо значна меншая (бо будавалiся яны яшчэ пры савецкай уладзе), чым сушылак, якiя мы зараз уводзiм у эксплуатацыю (у гэтым сезоне — 24 сушылкi). Паводле слоў Васiля Ермаковiча, зараз перад сельскiмi гаспадаркамi Мiншчыны стаiць задача атрымаць ураджай збожжавых культур не нiжэйшы за мiнулагоднi, а гэта прыблiзна 2 мiльёны тон. — Скончыць уборку збожжавых культур мы плануем арыенцiровачна да 25 жнiўня (камбайнеры з паўднёвых раёнаў выедуць на дапамогу паўночным раёнам), калi спатрэбiцца, будзем аказваць дапамогу i iншым абласцям. — Сярэдняя зарплата нашага камбайнера на сёння складае ад 80 да 160 тысяч у дзень у залежнасцi ад намалоту. Немалую ролю пры налiчэннi зарплаты адыгрываюць i такiя фактары, як марка камбайна i якасць уборкi. Надзея ДРЫЛА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працаўнiкi гаспадарак Мiнскай вобласцi 8 жнiўня з 45 працэнтаў пасяўных плошчаў сабралi першы мiльён тон хлеба новага ўраджаю. Па ўраджайнасцi збожжав |
|