Прэзідэнт Беларусi падкрэслiў неабходнасць завяршэння ўборкi 80 працэнтаў ураджаю да канца тыдня
Прэзідэнт Беларусi падкрэслiў неабходнасць завяршэння ўборкi 80 працэнтаў ураджаю да канца тыдня
Аб гэтым ён сказаў на нарадзе па найбольш актуальных пытаннях жыццядзейнасцi рэгiёнаў краiны. Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў: "Калi да канца тыдня мы не выканаем уборку на 80 працэнтаў, будзе вельмi складана". Пры гэтым ён растлумачыў, што ў выпадку несвоечасовай уборкi сiтуацыя ўскладнiцца тым, што няўбраныя палi будуць зарастаць травой. Акрамя таго, з другой дэкады жнiўня кожны дзень будзе прыносiць страты ўраджаю з-за асыпання каласоў. Як адзначыў Прэзiдэнт, сёння самая галоўная i вострая праблема — гэта ўборка ўраджаю, а дакладней, яе заканчэнне, эфектыўнасць работы. "Што робiцца ў абласцях для паскарэння тэмпаў уборкi? Цi ўсё рацыянальна i прадумана ў арганiзацыйным плане? Цi няма неапраўданых прастояў тэхнiкi?" — пацiкавiўся кiраўнiк дзяржавы. Ён нагадаў, што на нядаўняй нарадзе ў Камянецкiм раёне былi вызначаны аб’ёмы вытворчасцi збожжа i кармоў, на якiя трэба выйсцi ў гэтым годзе, а таксама агавораны графiкi ўборачных работ у рэгiёнах. Аляксандр Лукашэнка сказаў, што сiтуацыя ў рэгiёнах патрабуе больш глыбокага аналiзу, у тым лiку ў вызначэннi важнейшых напрамкаў у рабоце ўпаўнаважаных прадстаўнiкоў кiраўнiка дзяржавы ў абласцях i горадзе Мiнску. "Патрабуе таксама большай увагi дзейнасць памочнiкаў Прэзiдэнта — галоўных iнспектараў па рэгiёнах. Апошнiм часам, на жаль, яны працуюць вельмi пасiўна", — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. "Яшчэ раз хачу нагадаць: нi памочнiк, нi ўпаўнаважаны не павiнны быць прыдаткам губернатара. Гэта вочы i вушы Прэзiдэнта ў рэгiёне. У нас жа атрымлiваецца наадварот: памочнiкi (я наогул, шчыра кажучы, iх работы не бачу) сталi поплеч з губернатарамi, падтакваюць iм або спрабуюць апраўдаць якiя-небудзь iх няўдачы, — сказаў кiраўнiк дзяржавы. — У вас рычагi павiнны быць iншыя. Вы павiнны ўсё бачыць, заўважаць, своечасова даводзiць да Прэзiдэнта патрэбную iнфармацыю i пры гэтым па магчымасцi вырашаць на месцы тыя праблемы, якiя можна вырашыць". Павiнна быць зроблена ўсё, каб парламенцкiя выбары ў Беларусi ў 2008 годзе прайшлi адкрыта, дэмакратычна, у поўнай адпаведнасцi з беларускiм заканадаўствам. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi. "Гэта самая важная палiтычная кампанiя ў гэтым годзе, — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. — Мы павiнны ведаць, якiя настроi людзей, чым яны не задаволены, па якiх пытаннях крытыкуюць уладу". Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад памочнiкаў Прэзiдэнта — галоўных iнспектараў па абласцях i горадзе Мiнску, а таксама ад упаўнаважаных прадстаўнiкоў кiраўнiка дзяржавы ў рэгiёнах аб’ектыўнай ацэнкi сацыяльна-эканамiчнай сiтуацыi ў кожным рэгiёне краiны. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым ён сказаў на нарадзе па найбольш актуальных пытаннях жыццядзейнасцi рэгiёнаў краiны.
|
|